Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке)
Шрифт:
– З Беларусi - на роварах?
– засмяялася Маруся.
– Вядома, гэта ж цiкава!
– Я згодна- люблю ўсё неардынарнае i незвычайнае...
Яна паклала сваю галаву яму на плячо. Яе валасы рассыпалiся па падушцы.
– Мне снiўся сон, што я была рабыней i працавала на плантацыi, - прамовiла Маруся.
– Ува мне заўсёды нейкi страх жыў перад вялiкiм полем. Памятаю, калi нас ганялi на буракi, я стала ля свайго радка i не ўбачыла яго канца - далей быў небасхiл, як бясконцасць. Страшная, якая страшная бясконцасць сама па сабе...
– Значыць, у мiнулым жыццi ты была нявольнiцай, - адказаў Вайдаш, -
– Я, напэўна, ужо была княгiняй, - засмяялася Маруся, - калi мне было сем год, мацi сказала: выйдзеш замуж, то трэба i тое i гэта рабiць, а я вельмi здзiвiлася i падумала: а што тады будуць рабiць слугi?
Вайдаш засмяяўся.
– Дзецi да сямi год памятаюць сваё мiнулае жыццё, - сказаў ён.
– Значыць, ты была княгiняй, а потым трапiла ў няволю...
– А кiм быў ты?
– Манахам, - адказаў Вайдаш, - але, мусiць, эгаiстам, малiўся для сябе, i ўсё. Таму Бог даў мне багацце для таго, каб я заняўся дабрачыннасцю.
– Ты ж не любiш бедных, - сумелася Маруся.
– Я не люблю iх за нахабнасць, - цвёрда сказаў ён.
– Раз што-небудзь дасi - не адчэпяцца, патрабаваць будуць!
Маруся прытулiлася да ягонай шчакi вуснамi i прашаптала:
– Прабач, цяпер я буду заўсёды цябе слухацца...
Ярка мiгалi зоркi на начным небе. Вакол месяца вiднелiся два цьмяныя чырвоныя абрысы. Iрэна глядзела на чырвонае вогнiшча ў грубцы. Чакала, пакуль зварыцца бульба. Дровы гарэлi з трэскам, моцна. Недзе здалёку чулася выццё не то ваўка, не то сабакi. На прыпечку, у цёплым месце, скруцiлася абаранкам кошка, прыкрыла мордачку лапай.
– Ой, мароз будзе! Бульбу не паспеем выкапаць, - закрахтала свякруха i бухнула на стол запацелы з холаду буталь гарэлкi.
Хлопцы кiнулiся да стала. Засквiрчэла на патэльнi сала.
– Налiвай, Цiмох, пакуль жонка не прыбегла!
– засмяяўся Сцяпан, пацiраючы рукi.
– А твая што, нос верне?
– кiўнуў Цiмох у бок Iрэны.
– Прывыкла да гарадскога каньяку?
– Навошта мне ваша смярдзючая гарэлка?
– адазвалася Iрэна.
– Ну, будзь, Сцяпан!
– падмiгнуў Цiмох брату.
– Нам болей застанецца!
I перакулiў чарку.
– Табе налiваць, Халiмонка?
– засмяяўся Сцяпан, выпiўшы сваю чарку.
– Цi як малодшаму не трэба?
– Хто малодшы?
– працягнуў Халiмон.
– Ты ж i ёсць малодшы, я - сярэднi.
– Малодшы таму, што апошнi ажанiўся!
– зарагатаў Цiмох.
– Твая яшчэ за табою бегае, не дае пiць, а Iрка Сцяпанава ўжо прывыкла, не крычыць!
– Я табе не Iрка, а Iрэна!
– разгневана адказала тая.
– Iрэна - заднiца па калена!
– зарагатаў Цiмох.
– Прывыкай да нашай гаворкi: Iрка, Сцёпка, Цiмка i Халiмонка!
Iрэна, узяўшы таз з гарачаю вадою, пайшла ў другi пакой.
– Ай, хлопцы!
– закрычаў Халiмон.
– Жонкi нашы iдуць! Хавайце гарэлку! Мацi, на забяры!
Старая хуценька сунула пляшку пад фартух, а на парозе з'явiлiся дзве маладыя жанчыны.
– Мама! Вы зноў iх поiце!
– закрычала старэйшая, у рванай сукенцы i кiрзавых ботах, чарнявая, з доўгiм носам.
– Баронь бог, Надзька!
– Знаю я ваша "баронь бог"!
– адказала тая.
– Цiмох! Дахаты! Я чатырох кароў выдаiла, а пятую не магу - ногi па калена ў г...не, iдзi гной выкiнь!
Той, уцягнуўшы
шыю ў плечы, паплёўся за жонкай.– Халiмонка, - цiха вымавiла другая маладзiца, прыгожанькая, з ружовымi шчочкамi, светлакосая, у чорнай з чырвонымi кветкамi хустцы.
– Ты ж казаў, што не будзеш болей. Не кахаеш, значыць...
– Ай, Верка, прыдумала абы-што!
– абняў жонку Халiмон.
– Пайшлi спаць!
Сцяпан зарагатаў iм услед.
– Вох-вох!
– завохкала старая ля печы, кiўнула ўбок пакоя, куды знiкла Iрэна з тазiкам.
– Зноў мыецца на ноч твая чысцюля! З яе ж людзi смяюцца, у нас такога нiхто не робiць. Як вывесiць свае трусы на вяроўцы, дык сорам перад людзьмi - аж сем штук налiчыла. Нi адна мая нявестка так не робiць, адны-двое трусоў на перамену, ад банi да банi, тыдзень адны i носяць трусы! А гэтая? Ты ж на яе грошай не набярэшся, трусы купляючы! Iдзi скажы, каб апошнi раз такое было. Мыла трэба эканомiць, ваду з калодзезя носiм!
Сцяпан, смеючыся, пайшоў да жонкi.
– Што ты хочаш?
– непрыветлiва сустрэла яго Iрэна.
– Якi ты быў хлопец у горадзе: ветлiвы, акуратны! А зараз - брудны, адны трусы тыдзень носiш, на ноч не мыешся, мова не развiта, адны маты!
– А чаму я павiнен дома крыўляцца, як у горадзе?
– здзiвiўся той.
– Тут я дома, як рыба ў вадзе! На якi хрэн мне твая ветлiвасць? Хопiць, што ногi на ноч мыю, а каб хлопцы ўбачылi, што яшчэ i трусы мяняю, як ты, то засмяялi б, як цябе! Каб больш не мылася, мацi сказала!
– Пайшоў ты!
– буркнула Iрэна.
– Ды смяюцца з цябе ўсе!
– пачаў лаяцца падпiты Сцяпан.
– Сядзеш есцi "дайце, калi ласка", "дзякую", "прабачце"! Будзь прасцей, паеў ды пайшоў працай займацца, а то на тваю ветлiвасць толькi час дарэмна трацiцца!
Сцяпан плюнуў i выйшаў з пакойчыка.
Да Iрэны падсела Тамарка.
– Глядзi!
– паказала ёй чорную кнiгу, на якой вялiкiмi лiтарамi было напiсана Бiблiя.
– Гэта ж наш бацюшка мне падарыў!
– Зноў па святарах бегаеш!
– увайшла ў пакой мацi.
– Гультаi яны ўсе! Бач, колькi зямлi маюць!
– У нашага бацюшкi сямёра дзяцей, яму ж трэба iх кармiць, вучыць, у людзi выводзiць!
– заступiлася Тамарка.
– А ў ксяндза няма сям'i, яму прасцей...
– Дзе грошы брала на кнiгу?
– закрычала мацi.
– Ён мне так падарыў. Я сказала, што ты не пускаеш мяне ў нядзельную школу, дык ён падарыў!
– Калi ты ўжо бегала туды? Можа, як я на базар ездзiла? Га? Ты да нашай Сонькi схадзiла, дапамагла ёй кароў падаiць цi ўжо забылася на сястру, як тая замуж выйшла?
– пачала сварыцца мацi.
– Самую нiхто не бярэ, дык ты сястры зайздросцiш?
– А за каго тут iсцi, за Кольку Цяцеркiна?
– засмяялася Тамарка.
– Ён мяне праводзiў i замуж прапанаваў, але ён п'е! Навошта мне п'янiца? Я з Iрэнай паеду да цёцi Алены ў манастыр, у Полацак, можа, там i застануся! Чым з п'янiцамi жыць, як мае браты цi iншыя хлопцы, дык лепей Богу служыць!
– Калi мужык вып'е, тады яму весялей працаваць, - павучальна сказала мацi.
– Iдзi за Кольку, у яго пяцёра кароў...
– Навошта вы трымаеце па столькi кароў?
– здзiвiлася Iрэна.
– З голаду, цi што, памiраеце? Малако здаяце, а грошай вашых не вiдаць, то сахар, то муку мяшкамi купляеце, а тады гарэлку гонiце!