Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке)
Шрифт:

...Недзе над вухам назойлiва звiнеў камар. Зоська падняла твар ад зямлi i заўважыла, што ляжыць у бульбоўнiку.

– Зусiм ужо ад сваёй навукi здурнела!
– буркнула мацi.
– Гэта ж трэба - у другi iнстытут надумала паступаць, аднаго з яе мала!

Праз агароды бег да iх бацька.

– Што, Светка паганяла?
– з'едлiва пасмiхнулася мацi.

Той падышоў да iх, нейкая лiхаманка трэсла яго. На вуснах ажно пена з'явiлася.

– Бабы, ратуйце!
– прамармытаў ён.
– Светка на працу збiралася перад люстэркам, а я на яе адлюстраванне глянуў - дальбог, не яна там была! Бабы, не яна! Там Соф'я была ў люстэрку! Я як закрычу, а Светка смяецца! Гэта душа вядзьмаркi Соф'i ўсялiлася ў Светку, бабы!

Бацька загаласiў.

– Не верыце?

прашаптаў ён.
– Калi вядзьмарка здыхае, то яе душа застаецца ў астральным свеце, яна ўжо ведае, што дзверы нябесных варот зачынены перад ёй i што праз некаторы час яна знiкне назаўсёды, тады яна ўсяляецца ў другое цела, каб прадоўжыць крыху сваё жыццё. Блукаючая душа гэта. Светка чаравала на мяне, каб адбiць, дык вось Соф'я i ўсялiлася ў яе. А я-то думаю, чаму Светка то адна, то другая, быццам два чалавекi ў ёй жывуць, ай, бабы! Пабягу ў царкву каяцца! Ай, бабы! Пабягу да бацюшкi, а потым да вас, даруйце i схавайце ад Светкi!

I ён, трасучыся i прычытаючы, падаўся да царквы ля маёнтка.

– Дарагi, прачынайся, ужо палова на восьмую!
– ласкава дакранулася да пляча Альберта Галя.

– Я ж сказаў табе, я ранiцай люблю паспаць у выхадны!
– схаваў кудлатую галаву пад коўдру Альберт.
– Да таго ж, я - сава, позна засынаю, позна прачынаюся!

– А я - жаваранак!
– раззлавалася Галя.
– Ты мне спаць не даеш сваiм тэлевiзарам!
– Яна сцiшылася i ласкава загаварыла: - Альберцiк, мы ж дамовiлiся, што ў нас будзе спартовая сям'я, каб усе зайздросцiлi, у паходы па выхадных будзем хадзiць, пайшлi!

– Iдзi адна!
– буркнуў ён.

– Тады пайшлi пасля абеду на тэнiсныя корты!

– Пайшла ты прэч!
– кiнуў у яе падушкай Альберт.

– Для чаго я тады замуж выходзiла?
– раззлавалася Галя.
– Каб на лежня глядзець па выхадных! Я, калi не замужам была, то кожныя выхадныя на экскурсii, у паходы хадзiла!

– Жраць вары! Бялiзну мый! Вось для чаго ты замуж выйшла!
– агрызнуўся Альберт.

– Ты такi, як i Анатоль, - расчаравана ўздыхнула Галя.
– А казаў, што калi будуць дзецi, то з iмi ў паход пойдзем...

– Калi будуць - не да гэтага будзе!

– Дык тады ж i жыць нецiкава так: у ложку валяцца, жраць...

– I сексам займацца!
– зарагатаў Альберт.

– Як жывёлы!
– плюнула Галя.
– Вось i ўся рамантыка сямейнага жыцця!

– Ну, дык трэба было ехаць працаваць у Польшчу! Чаму не паехала? Цяпер там Арынка працуе, быўшая мая ўхажорка!

– Ты i Арынцы мазгi пудрыў сваiм каханнем да Святланкi! Усё хацеў, каб цябе шкадавалi! Ды з табою ганьба адна куды iсцi! Пайшлi да маёй цёткi, там дзецi, а ён: "Маёй дачушцы таксама годзiк!" Казёл ты! Якой тваёй дачушцы? Я да Светкi гэтай ездзiла, ты ж, як мы iшлi ля яе iнтэрната, казаў: "Вось тут я са Святланкай хадзiў..." Я пайшла да яе, а яна i кажа: "Не слухай ты гэтага плаксу! Я ад мужа дзiця нарадзiла! Гэта ж ён, каб бабы шкадавалi ды частавалi!"

Альберт ускочыў з ложка i схапiў Галю за валасы.

– Сучка, навошта туды хадзiла?
– закрычаў.

– А каб зразумець, што дурная была!
– вырвалася Галя.
– Чым бабу бяруць?! Жаль да сябе выклiкаюць, каб пашкадавала бедненькага! Вось ты i прыдумаў! А ў мяне ў iнтэрнаце асобны пакойчык, а ты ў сваiм з хлопцамi жыў! Вось i разгадала тваю задуму!

Альберт крыкнуў i зарагатаў.

– Ах ты, кудлач!
– закрычала Галя.
– Дамасед смярдзючы! Толькi паветра псуеш у пакойчыку, хоць бы ў туалет пайшоў смярдзець, тут табе што, канюшня? Нажрэцца i смярдзiць!

– У сваёй хаце!

– А вось гэта не хочаш?
– Галя сунула яму пад нос кукiш.

– А ты калi апранацца па-людску навучышся, дурнiца?
– засмяяўся Альберт. Я цябе ўжо раз пакалацiў, як з кiно iшлi, а мала! Кароткiя нагавiцы апранула, як семнаццацiгадовая! Трэба апранацца, як жанчына замужняя - у доўгае!

– Збiрай свае транты i тэлевiзар свой, i каб духу твайго тут не было! закрычала Галя.
– Заўтра ў загс пойдзем на развод!

Альберт схапiў яе за валасы.

– Мiлiцыя, ратуйце!
– загаласiла яна.
– Дзеўкi,

ратуйце!

Вырвалася i пабегла ўнiз па лесвiцы за камендантам iнтэрната.

IV

Марусi здалося, што над яе галавою з'явiлася галоўка дзiцяцi, яна паглядвала на яго знiзу ўверх. Над яе галавою, ля сцяны - жывая выява тварыка дзiцяцi! Ён жывы! Маруся абрадавалася - такая забаўная мардашка: вочкi, носiк, вусны. Яна хацела падняцца, каб разгледзець яго, але... прачнулася.

– Ну што? Бачыла сынка?
– усмiхнулася ёй бабка Сашуля.

Маруся здзiвiлася: адкуль яна ўсё ведае?

– Ага, я ўсё ведаю!
– загадкава адказала тая.
– Ты, як да мяне толькi на кватэру стала, калi прыехала ў Вiшаньку на гэты аб'ект, то я ўжо бачыла, што ля цябе кружыцца душа дзiцяцi, хлопчыка. Дзiця само выбiрае мацi, за два месяцы да зачацця ўжо ля яе кружыцца. Ты будзеш багатая i шчаслiвая. А душа гэтая на зямлi шмат пакутавала, вось Бог i паслаў яе да цябе, каб пажыла шчаслiва другi раз. I ты сама ў тым жыццi была нешчаслiвая, пакутавала, а цяпер будзеш шчаслiвая. А аборт - вялiкi грэх, бо тая душа ля цябе кружыцца, а ты адрываеш нiткi, якiмi яна была звязана з небам i зямлёю, таму гэтыя дзецi застаюцца на астрасоме мацi i паразiтуюць, дрэннае ўсё для яе робяць, помсцяць. Вось калi ён цябе i кiне, князь гэты, то не рабi аборт!

Маруся паднялася з ложка, апранулася.

– Я сама яго кiну, - адказала яна.
– Ён такi!.. Задаецца, цi што? Учора Аўдоцця прынесла мне сукенку, каб я перашыла, ён прыйшоў, калi вас не было, убачыў i як закрычыць: "Навошта ты хамам шыеш?"

– Марусечка, - усмiхнулася баба Сашуля.
– ён праўду кажа! Ты ж яго будучая жонка, так ён лiчыць. Таму не павiнна апускацца так! Аўдоцця ж тая на цябе пляткарыла. I наогул не май сябровак там, дзе жывеш! Вось паглядзi, якая ў яго сястра, Гайва гэтая! Пустая, дурнiца, у сваiм iнтэрнаце, па вучобе, жыла - усе яе сяброўкi пра яе прыгоды з хлопцамi ведалi. Як пазнаёмiцца з кiм, то сяброўкi i напляткараць. Прыехала сюды - тут завяла сябровак. Да яе такi чалавек харошы пасватаўся, а бабы тутэйшыя такога пра яе яму наплялi! Кiнуў! А цяпер яна ў сябе дома працуе, ля Нiцы недзе. Дык на працы нi з кiм не заводзiць сяброўства i там, дзе жыве, не сябруе нi з кiм, толькi так афiцыйна, ветлiва, i ўсё! Яна мае сяброўку зусiм у другiм горадзе. Вось ёй i расказвае свае прыгоды. Дык цяпер да яе пасватаўся вельмi багаты чалавек, а на працы i там, дзе яна жыве, аб ёй толькi добрыя ўражаннi. Вось i табе, Маруся, не трэба нi з кiм тут сябраваць. Лепш будзь маўклiваю, тады падумаюць, што ты ганарыстая, а ганарыстых вельмi прасты люд паважае i баiцца. Прастому чалавеку патрэбен кнут. А калi ты жонка князя ды яшчэ з iмi панiбрацтвуеш, то яны перастануць цябе паважаць, запомнi гэта. З прастымi не трэба знацца, iх не перавыхаваеш, толькi сябе зганiш!.. Абыходзь iх лепш, Марусечка!

Баба Сашуля выцерла рукi аб фартух i ўздыхнула.

– Мой бацька купец быў, - прадоўжыла яна, - ой, колькi гора нацярпеўся ад прастога люду, а ўсё ад зайздрасцi iхняй. Людзi ненавiдзяць тых, хто разумнейшы за iх, стараюцца зганiць... Едзь лепш адсюль, Марусечка, едзь туды, куды цябе клiча князь...

Дуброўскi з'явiўся пад вечар i з парога голасна выгукнуў:

– Ну што, турыстка-альпiнiстка, гатова да велпаходу? Нашы ровары чакаюць нас на мытнi. Датуль нас давязе мой сябар.

Маруся ўсмiхнулася, узяла свае рэчы, пацалавалася на развiтанне з бабуляй. Тая шапнула ёй пару слоў-наказаў i сунула ў рукi свой малiтваслоў:

– Бяры, унучачка, чую сэрцам, што нядоўга мне на гэтым свеце засталося, а табе згадзiцца... Будзеш на чужыне жыць, успомнiш мяне. Лепш на добрай чужыне, чым на зайздроснай радзiме... У вёску нiколi не вяртайся - з'ядуць ад зайздрасцi. Нiхто нiколi цябе тут не зразумее, лепш - горад, якi нi ёсць, але там культура, унучачка, iнтэлектуальнае развiццё, а тут толькi праца, моўчкi працуеш, моўчкi адпачываеш, усё бачком-маўчком. Гэта толькi для тых, у каго душа не ўзнялася да нябёсаў, чыя душа яшчэ спiць. А табе трэба ляцець, узнiмацца, больш бачыць, сустракацца з рознымi людзьмi, наведаць розныя краiны, гарады. Бывай, унучачка! Дабра табе i шчасця!..

Поделиться с друзьями: