Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке)
Шрифт:
– Божа! Ты пакараў мяне за грахi мае ў горадзе... Пакараў, скiнуўшы ў гэтае пекла. Ты праверыць хацеў, цi вытрымаю я, цi не зламлюся я, прыгажуня, якая так ганарылася сваiм целам, так пеставала яго, так марыла пра задавальненнi, каханне, прыгоды... Я зразумела ўсё. Ты адняў у мяне ўсё тое, што я мела ў горадзе, i я зразумела, што засталася без свайго цела з такою недасканалаю душою. Мне цяжка духоўна... Дапамажы мне выбрацца адсюль! Я хачу яшчэ раз вярнуцца ў горад, каб зразумець, наколькi цвёрдае маё рашэнне пайсцi тваiм шляхам, Госпадзi! Я не разумела Аленку, называла яе дзiвачкаю. Смяялася: "Як жа ты без мужчыны?" Цяпер трэба смяяцца з мяне... Дапамажы мне,
Анатоль Хвашчэўскi пасля выхаду з бальнiцы незадаволены вярнуўся ў сваю кватэру. Куча вопраткi пасля чарговага паходу ажно засмярдзелася. Ён кiнуў яе ў ванну, а сам пачаў шнарыць у пошуках ежы. На стале ляжала заплесневелая скарынка хлеба. Адключаны халадзiльнiк быў пусты.
– Зараз!
– раззлаваўся Анатоль.
– Галя хоць бы баршчу якога зварыла! Дарэмна кiнуў яе, трэба жанiцца! Цяпер вось не жонка, а хвароба ў паход не пускае! Дэфармiруючы артроз, во зараза! Якi я цяпер хадок з такiмi нагамi?
Ён дастаў мазь i пачаў нацiраць суставы. Потым апрануў новы касцюм i падаўся да Галi ў iнтэрнат. Дзяўчына сустрэла яго сцiпла i ветлiва.
– Вось што!
– уздыхнуўшы, прамовiў Анатоль.
– Што было, тое сплыло! Пайшлi ў загс, Галя!
Дзяўчына замялася.
– Я толькi што развялася, - прамовiла яна.
– З-за гэтага казла, Альберта, кар'еру страцiла. Цяпер другая замест мяне ў Польшчы працуе.
– Нiчога, - спачувальна сказаў Анатоль.
– Са мною ўсё будзе добра. Будзем жыць у маёй кватэры. Будзеш чакаць мяне з паходаў. Мыць бялiзну, ежу рыхтаваць, усё цiха i спакойна будзе...
– Добра, - згадзiлася Галя.
– Але я таксама буду наведваць турклуб i хадзiць у паходы!
Анатоль скрывiўся, але нiчога не адказаў. Яны выйшлi з iнтэрната i пакрочылi да загса. Па дарозе сустрэлiся з Мiколам. Ён iшоў побач з маладзенькаю дзяўчынаю, заклапочаны, пахмуры.
– Мiколка! Прывiтанне!
– абняў яго Анатоль.
– Як справы, можа, жэнiшся?
– Можа, - адказала за яго дзяўчына.
– Сцiхнi, Людка!
– агрызнуўся на яе Мiкола.
– Нарабiла спраў, цяпер мне вырашай iх!
– А што здарылася?
– пацiкавiўся Анатоль.
– Можа, я чым дапамагу?
– О! Точна!
– загарэлiся вочы ў Мiколы.
– Твая ж сястра ў судмедэкспертызе працуе! Трэба медыцынская дапамога!
– Яна ж санiтарка, - працягнуў Анатоль.
– Нiчога, - махнуў рукою Мiкола.
– Папрасi яе, сябра, каб таблеткi ад цяжарнасцi дастала! Людцы трэба!
– Яна такiмi справамi не займаецца!
– строга адказаў Анатоль.
– Схадзiце лепш да доктара!
– Здрасьце!
– пакрыўдзiўся Мiкола.
– Я на тым тыднi Ларыску вадзiў, колькi грошай за аборт выклаў, а тут - зноў? Дзе я грошай набяруся?
– Дык жанiся на Людзе!
– параiла Галя.
– Сцiхнi!
– кiнуў ёй Мiкола i звярнуўся да сваёй сяброўкi: - Слухай, мiлая, з'ездзi ты ў вёску сваю, няхай твая мацi грошай дасць, а я цябе адвяду да доктара! Толькi не хiмiч! Адна такая ўжо нарадзiла ад мяне, калi я служыў у войску, а другая - тут, у Менску! I нiкога я не ўзяў! I цябе не вазьму!
Ён уздыхнуў.
– Самi ж на мяне вешаюцца, Анатоль!
– паскардзiўся.
– Працую на маршруце, а яны стануць ля кабiны i вочкi строяць! Дык што мне рабiць - не праходзiць жа мiма! I яшчэ, сучкi, падманваюць, каб зацяжараць ды замуж! Памяшалiся на гэтым замужжы!
– А мы вось у загс iдзём!
– паведамiла Галя.
– Ну й дурнi!
– буркнуў Мiкола, схапiў сваю сяброўку за рукаў i пацягнуў у бок палiклiнiкi.
Зоська
была зачаравана Санкт-Пецярбургам. Яна прыехала сюды за тыдзень да заняткаў, раззнаёмiлася са студэнтамi свайго i другiх факультэтаў. Зоська лiчыла, што завочна вучыцца - дарэмна час трацiць, i паступiла на дзённае. Вядома, калi з'явiлася на факультэце акеаналогii i ўбачыла там Алеся, i выгляду не падала, што дзеля яго сюды i паступiла. Хаця на самай справе не толькi дзеля яго, а i дзеля таго, каб пабачыць свет. Жыццё даецца адзiн раз! Марнаваць яго ў вёсцы не хацелася, там яна толькi тупела. Алесь прыветлiва ўсмiхнуўся ёй i запрасiў на студэнцкую вечарыну....Высокi юнак у паласатай майцы кашлянуў у кулак i прадоўжыў аповяд:
– А ў Алжыры адна з мясцiн носiць назву "Цяснiна прывiдаў". Тут вельмi часта назiраюцца мiражы. Аднойчы я спынiўся пры ўваходзе ў цяснiну, сеў на камень. Раптам унiзе, метраў за пяцьдзесят ад мяне, я ўбачыў чалавека, якi таксама сядзеў на каменi. Калi я ўстаў - ён таксама. Калi я пайшоў да яго, i ён пайшоў да мяне. Калi ён падышоў блiжэй, то я, да майго здзiўлення, пазнаў у iм самога сябе. Я працягнуў да яго руку, хацеў памацаць, але ён знiк.
– Гэты вiд мiражу вядомы i на Жэнеўскiм возеры, у Швейцарыi, - усмiхнулася дзяўчына з доўгiмi завiткамi валасоў.
– Такiя прывiды ўзнiкаюць таксама i ля моцна нагрэтых сцен. Сцяна тут з'яўляецца нiбы паверхняй зямлi. Паветраны слой, якi прылягае да яе, мацней нагрэты i больш разрэджаны, чым суседнi з iм слой паветра. Мяжа памiж слаямi служыць "паветраным люстэркам", якое пастаўлена вертыкальна. "Паветранае люстэрка" ўтварае яшчэ адзiн мiраж верхнi, якi можна бачыць на моры.
– Гэта ў нас, у Фiнскiм залiве, - падняла ўгору руку дзяўчына ў шортах i белай майцы, - а ў сарака кiламетрах ад вашага горада ёсць горад Ламаносаў, там жыве мая бабуля, дык звычайна нельга ўбачыць ваш горад, аднак бываюць днi, калi жыхары Ламаносава бачаць Санкт-Пецярбург як на далонi. Адлюстраванне яго з'яўляецца ў паветры: Нява, масты, асобныя высокiя будынкi...
– Швецкiя маракi доўга шукалi выспу-мiраж, - сказаў Алесь, - бо выспа гэтая часам з'яўлялася ў Балтыйскiм моры памiж Аландскiмi выспамi i швецкiм берагам. А яшчэ вядомы "Лятучы Галандзец", на якiм плаваюць маракi-прывiды. Ён з'яўляецца перад караблямi зусiм маўклiвы, плыве проста на iх, не адказваючы на сiгналы, i раптоўна знiкае ў тумане... Гэта быў паветраны прывiд - двайнiк якогасьцi паруснага судна, якi iшоў далёка, за гарызонтам... Так было раней. А вось чаму i цяпер з'яўляецца "Лятучы Галандзец", калi парусных суднаў няма, чый тады гэта двайнiк, паветраны прывiд?
Усе прыцiшана маўчалi.
– Я чуў выпадкi, што нашы судны сустракалi "Лятучага Галандца", - сказаў чарнявы хлопец з кучаравымi валасамi, - на iм былi матросы з iншага часу, яны выконвалi работу на палубе, гучалi каманды...
– У свеце столькi дзiўнага, неразгаданага, - прамовiла, асмелiўшыся, Зоська.
– Вось у Паўднёвай Iталii, у Месiнскiм пралiве, з'яўляюцца рухомыя мiражы-фатамарганы. Над морам, на ўсходзе сонца, з'яўляюцца казачныя палацы, вежы i замкi, людзi-велiканы, гiганцкiя дрэвы i жывёлы, яны зыходзяцца i разыходзяцца, даганяюць адно аднаго, мяняюць форму. Усе яны - адлюстраванне дамоў, вежаў, людзей i жывёл, якiя знаходзяцца на беразе. "Паветранае люстэрка" калышацца, вось фiгуры i рухаюцца... Мiражы могуць прыносiць i карысць. Капiтан Скот убачыў у Антарктыцы горы, якiя вiслi ў паветры, i вырашыў, што далей на поўдзень знаходзiцца горны ланцуг. Пазней нарвежскi палярнiк Амудсен знайшоў гэты ланцуг...