Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)
Шрифт:

– Iсцiна найперш тое, што ў цябе балiць галава, i балiць гэтак моцна, што ты маладушна падумваеш пра смерць.I ў цябе не толькi не стае сiлы гаварыць са мной, але табе нават цяжка глядзець на мяне. I зараз я мiжволi раблюся тваiм катам, што мяне засмучае. Ты не можаш нават думаць нi пра што i марыш толькi пра тое, каб прыйшоў твой сабака, адзiная, вiдаць, iстота, якую ты любiш. Але пакуты твае зараз кончацца, галава балець перастане.

Сакратар вылупiў вочы на арыштанта i не дапiсаў слова.

Пiлат падняў пакутлiвыя вочы на арыштанта i ўбачыў, што сонца ўжо даволi высока над гiпадромам, што прамень прабраўся ў каланаду i падбiраецца

да стаптаных сандаляў Iешуа, што той пазбягае сонца.

Тут пракуратар устаў, сцiснуў галаву рукамi, а на жаўтлявым выгаленым яго твары адбiўся жах. Ён перасiлiў яго i зноў апусцiўся ў крэсла.

Арыштант тым часам працягваў гаварыць, але сакратар больш нiчога не запiсваў, а толькi выцягнуў шыю, як гусак, i стараўся не прамовiць i слова.

– Ну вось, усё i скончылася, - гаварыў арыштант, добразычлiва паглядаючы на Пiлата, - i я вельмi рады гэтаму. Я параiў бы табе, iгемон, пакiнуць на нейкi час палац i пагуляць пешшу дзе-небудзь у наваколлi, ну хаця б у садзе на Елiёнскай гары. Навальнiца пачнецца, - арыштант завярнуўся, прыплюшчыўся на сонца, - пад вечар. Прагулянка была б карысная табе, i я з задавальненнем суправаджаў бы цябе. У маёй галаве нарадзiлiся сякiя-такiя новыя думкi, якiя, думаю, былi б табе цiкавыя, i я ахвотна расказаў бы iх табе, бо ты ствараеш уражанне вельмi разумнага чалавека.

Сакратар смяротна пабялеў i ўпусцiў звiтак долу.

– Бяда ў тым, - прадаўжаў нiкiм не перапынены звязаны, - што ты занадта замкнуты i зусiм страцiў веру ў людзей. Нельга ж, пагадзiся, усю любоў аддаваць толькi сабаку. Беднае тваё жыццё, iгемон, - i пры гэтым арыштант яшчэ i ўсмiхнуўся.

Сакратар цяпер думаў толькi пра адно - верыць вушам сваiм альбо не. Даводзiлася верыць. Тады ён пастараўся ўявiць, якi будзе гнеў наравiстага пракуратара з-за гэтае нечуванае дзёрзкасцi арыштанта. I гэтага сакратар уявiць не мог, хоць i добра ведаў пракуратара.

Тады пачуўся асiплы, хрыплаваты голас пракуратара, якi сказаў па-лацiнску:

– Развяжыце яму рукi.

Адзiн з канваiраў стукнуў кап'ём, перадаў яго суседу, падышоў i зняў вяроўкi з арыштанта. Сакратар падняў звiтак, вырашыў пакуль што нiчога не запiсваць i нiчому больш не здзiўляцца.

– Прызнайся, - цiха па-грэцку спытаўся Пiлат, - ты вялiкi доктар?

– Не, пракуратар, я не доктар, - адказаў арыштант i з асалодаю пацёр змучаную i апухлую барвовую руку.

Крута з-пад iлба свiдраваў вачыма арыштанта Пiлат, i ў вачах гэтых не было болей каламуты, у iх з'явiлiся знаёмыя ўсiм iскаркi.

– Я не спытаўся ў цябе, - сказаў Пiлат, - магчыма, ты ведаеш i латынь?

– Ага, ведаю, - адказаў арыштант.

Чырвань выступiла на жаўтлявых Пiлатавых шчоках, i ён спытаўся па-лацiнску:

– Як ты даведаўся, што я хацеў паклiкаць сабаку?

– Ды гэта зусiм проста, - адказаў арыштант па-лацiнску, - ты вадзiў рукой у паветры, - арыштант паўтарыў Пiлатаў рух, - быццам хацеў пагладзiць, i губы...

– Ага, - сказаў Пiлат.

Памаўчалi, потым Пiлат спытаўся па-грэцку:

– Значыць, ты не доктар?

– Не, не, - жыва адказаў арыштант, - вер мне, я не доктар.

– Ну, добра. Калi хочаш, каб гэта было тайнай, няхай будзе. Да справы яно адносiн не мае. Дык ты працягваеш сцвярджаць, што не заклiкаў разбурыць... падпалiць цi iншым якiм-небудзь спосабам разбурыць храм?

– Я, iгемон, нiкога не заклiкаў рабiць хоць што-небудзь падобнае. Хiба ж я дурань?

– Не, ты зусiм не падобны на дурня, - цiха

адказаў пракуратар i ўсмiхнуўся нейкаю страшнаю ўсмешкаю, - тады паклянiся, што гэтага не было.

– Чым ты хочаш, каб я пакляўся?
– даволi жвава спытаў развязаны.

– Ну, хаця б сваiм жыццём, - адказаў пракуратар, - iм самы час паклясцiся, бо яно вiсiць на валаску, ведай пра гэта!

– Цi не думаеш, iгемон, што гэта ты яго павесiў?
– спытаўся арыштант. Калi гэта так, то ты вельмi памыляешся.

Пiлат здрыгануўся i адказаў скрозь зубы:

– Я магу перарэзаць гэты валасок.

– I тут ты памыляешся, - арыштант светла ўсмiхнуўся, засланiўся рукой ад сонца i запярэчыў: - Згадзiся, што перарэзаць валасок можа толькi той, хто павесiў?

– Ага, ага, - з усмешкаю сказаў Пiлат, - цяпер я не сумняваюся, што нiчым не занятыя зявакi ў Ершалаiме хадзiлi ўслед за табою. Не ведаю, хто даў табе язык, але падвесiў яго добра. Дарэчы, скажы: цi праўда, што ты прыехаў у Ершалаiм праз Сузскiя вароты верхам на асле, а натоўп суправаджаў цябе i вiтаў, быццам нейкага прарока?
– тут пракуратар паказаў на пергаментны звiтак.

Арыштант недаўменна паглядзеў на пракуратара.

– У мяне i асла няма нiякага, iгемон, - сказаў ён.
– Прыйшоў я ў Ершалаiм сапраўды праз Сузскiя вароты, але пешшу, у суправаджэннi аднаго толькi Левiя Мацея, i нiхто мне нiчога не крычаў, бо мяне тады ў Ершалаiме нiхто не ведаў.

– Цi ведаеш ты такiх, - працягваў Пiлат i не зводзiў вачэй з арыштанта, нейкага Дзiсмаса, другога - Гестаса i трэцяга - Вар-равана?

– Гэтых добрых людзей я не ведаю, - адказаў арыштант.

– Праўда?

– Праўда.

– А цяпер скажы мне, чаму ты ўвесь час гаворыш "добрыя людзi"? Ты ўсiх гэтак называеш, цi што?

– Усiх, - адказаў арыштант, - дрэнных людзей проста няма на свеце.

– Упершыню чую пра гэта, - сказаў Пiлат i ўсмiхнуўся, - але, магчыма, я дрэнна ведаю жыццё! Далей можаце не запiсваць, - сказаў ён сакратару, хаця той i без гэтага нiчога не запiсваў, i працягваў гаварыць арыштанту: - У якой-небудзь грэцкай кнiзе ты вычытаў пра гэта?

– Не, сваiм розумам дайшоў.

– I ты прапаведуеш гэта?

– Ага.

– А вось, напрыклад, кентурыён Марк, яго мянушка Крысабой, ён - добры?

– Добры, - адказаў арыштант, - ён, праўда, няшчасны чалавек. З тае пары, як добрыя людзi скалечылi яго, ён зрабiўся жорсткi i чэрствы. Цiкава было б ведаць, хто яго гэтак скалечыў?

– Ахвотна магу сказаць, - адазваўся Пiлат, - бо быў сведка ўсяму. Добрыя людзi кiдалiся на яго, як сабакi на мядзведзя. Германцы ўпiлiся яму ў шыю, у рукi, у ногi. Пяхотны манiпул трапiў у мяшок, i калi б не ўрэзалася з фланга кавалерыйская турма, а камандаваў ёю я, - табе, фiлосаф, не давялося б размаўляць з Крысабоем. Гэта здарылася ў баi пад Iдзiставiза, у Далiне Дзеў.

– Калi б з iм пагаварыць, то я ўпэўнены, што ён моцна змянiўся б, я ўпэўнены, - раптам летуценна сказаў арыштант.

– Я думаю, - адказаў Пiлат, - што мала радасцi было б ад цябе легату легiёна, калi б ты ўздумаў гаварыць з кiм-небудзь з яго афiцэраў альбо салдат. Дарэчы, гэта i не здарыцца, на шчасце ўсiх, i першы, хто пра гэта паклапоцiцца, буду я.

У гэты час у каланаду iмклiва заляцела ластаўка, зрабiла пад залатой столлю круг, знiзiлася, ледзь не зачапiла вострым крылом за твар меднае статуi ў нiшы, i знiкла за капiтэллю калоны. Магчыма, ёй задумалася звiць там гняздо.

Поделиться с друзьями: