Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Выкраданне Чарадзея (на белорусском языке)
Шрифт:

– Мне шкада будзе, што я вас больш не пабачу, - сказаў ён.
– Такая ў нас праца.

– Такая праца, - усмiхнулася Ганна, паварочваючыся да яго. Яна была яму ўдзячная за жывыя словы.

Кiн стаяў на кухнi, сёрбаў каву.

– Вам жа нельга!
– не стрымалася Ганна.

– Вядома, лепш не пiць. Толькi вось вам не хапiла.

– Нiчога, я яшчэ сабе згатую.

– Правiльна, - сказаў Кiн.

20

Выхад у мiнулае ледзь быў не сарваўся. Яны ўсе стаялi ў сенцах над чамаданамi i скрынкамi. I зноў пачуўся стук у дзверы.

– Хто?
– спыталася Ганна.

– У цябе ўсё

ў парадку?
– запытаў дзед Генадзь.

– А што?

– Галасы чую, - сказаў дзед.

Кiн кiнуўся ў кухню. Жуль зачынiўся ў тыльным пакоi. Ганна марудзiла з засаўкай.

– У мяне радыё, - сказала яна.
– Радыё я слухала. Я ўжо зноў легла.

– Спаць легла, а святло не тушыш, - прабурчаў дзед.
– Я табе анальгiну прынёс.

– Навошта мне анальгiн?

– Ад галавы, вядома. Хiба не скардзiлася?

Прыйшлося адчынiць. На вулiцы павяваў вiльготны вецярок. Яркi месяц асвятляў дзедаў капялюш. Дзед iмкнуўся заглянуць Ганне за спiну, але ў сенцах было цёмна. Пачак таблетак быў цёплы, нагрэўся ў дзедавай жменi.

– Турбуюся я за цябе, - сказаў ён.
– Увогуле ў нас мясцiны цiiхя, бандытаў, зразумела, няма, чым iм цiкавiцца, але нейкае да цябе ёсць небяспечнае прыцяжэнне.

– Я не баюся. Дзякую за лекi. Дабранач.

Ганна хуценька зачынiла дзверы, падумаўшы, што, калi дзед пакрыўдзiўся, у яе будзе даволi часу з iм зладзiць... Дзед яшчэ пастаяў на ганку, паўздыхаў, потым зарыпелi прыступкi. Кi падышоў да акна ў сенцах - дзед пацiху iшоў па сцежцы.

– Дзякуй, Ганна, не ведаю, што б мы без цябе рабiлi, - сказаў Кiн.

– Не крывiце душой. Ён прыходзiць менавiта таму, што я тут. Не было б мяне, ён бы i не западозрыў.

– Ваша праўда, - сказаў Кiн.

Ён прайшоў, мякка ступаючы, у халодны пакой. Кiн уключыў шар i павёў яго з святлiцы польскай князёўны, цяпер цёмнай, на двор, цераз залiтую дажджом плошчу, мiнаючы конавязь, дзе перамiналiся мокрыя конi, мiнаючы калодзеж, у закутак, да Раманавай хаты. За плотам, у двары шар апусцiўся да зямлi i спынiўся. Кiн выпрастаў рукi са столiка, перайшоў у другi куток пакоя, дзе стаяла тонкая металiчная рама, пад ёю блiшчала платформачка, падобная на падлогавыя вагi. Паветра ў раме ледзь варушылася.

– Давай напругу, - сказаў Кiн.

– Адну хвiлiнку, - сказаў Жуль.
– Дай я прыму рэчы, а то потым не будзе калi адхiнуцца.

За спiной у Ганны зашапацела, пстрыкнула. Яна павярнулася i ўбачыла, як знiк адзiн чамадан - з лiшняй вопраткай, потым другi, з пультам. Сенцы апусцелi. Кiн ступiў у раму. Жуль падсунуў табурэцiк блiжэй да шара i нацягнуў на левую руку пальчатку.

– Пачынаецца ювелiрная праца, - сказаў ён.

Кiн зiрнуў на Ганну, як ёй здалося, дзiўна - ён быццам не зразумеў, з кiм размаўляе Жуль.

– Увага, - сказаў ён.

Шар быў скiраваны ў пусты двор. Пад невялiкаю паветкай ля веснiчак скурчыўся, вiдаць, драмаў, стражнiк, падобны да Кiна.

– Крыху блiжэй пад хлеў, - сказаў Кiн.

– Асцярожна, - сказаў Жуль, - жадаю шчасця.

Кiн падняў руку. Пачулася моцнае гудзенне, нiбыта ў пакой заляцеў пчалiны рой. I Кiн знiк.

21

I тут жа Кiн апынуўся ў двары. Усвядомiць гэты пераход было няцяжка, таму што Кiн быў адзеты адпаведна таму часу i месцу.

Ён выйшаў з ценю хлява - на дварэ стаяла такая

цемра, што можна было толькi ўгадваць постацi. Кволае святло прабiвалася з шчылiн дзвярэй у хляве. Кiн слiзгануў туды, ледзь адчынiў дзверы - лучына асвятляла нiзкае памяшканне, на нiзкiм палку гулялi ў косцi два стражнiкi. Кiн пайшоў да варотаў. Стражнiк каля iх стаяў нерухома. У той момант, калi Кiн быў зусiм побач са стражнiкам, тры разы стукнуў у дзверы - на той бок плота стаяў Раман, каля яго ног, як згорблены сабачка, - блазан Акiплеша. Стражнiк уздыхнуў, пацягнуўся ў сне. Кiн хутка накiраваўся да варотаў, выглянуў, пазнаў Рамана i адцягнуў засаўку.

– Нi халеры не вiдаць, - прамармытаў Раман.

– Я правяду да дзвярэй, - сказаў Кiн.
– Iдзiце за мною.

– У такую цямрэчу можна выйсцi, - сказаў Раман блазну.
– Мiж iншым, частку дабра б мы вынеслi.

– А далей што?
– спытаўся блазан.
– Будзеш, дзядзечка, па лесе чарапкi свае насiць, мядзведзяў кармiць?

– Не спяшайся, у гразь уступлю, - сказаў Раман Кiну. Ён iшоў па драўляных мастках, трымаючыся за крысо яго плашча.

Ганна раптам хмыкнула.

– Ты чаго?
– спытаўся Жуль.

– Ведаў бы Раман, што калегу за крысо трымае.

– Лепш, каб не ведаў, - сур'ёзна адказаў Жуль.

– Ты чаго гэта падглядваў, дзядзечка?
– спытаўся блазан.
– Не паверыў, што дам каханай зелля?

– Яна прыйдзе да мяне?

– Спытайся ў каго разумнейшага!

Зарыпелi прыступкi ганка. У дзвярах, якiя адчынiлiся, акрэслiлiся постацi людзей.

Кiн адразу адступiў убок. Данёсся блазнаў голас:

– Штосьцi гэтага ратнiка не памятаю.

– Яны ўсе на адзiн твар, - сказаў Раман.

Праз шчылiну дзвярэй было вiдаць, як блазан адкiнуў люк у склеп. Заглянуў усярэдзiну. Выпрастаўся.

– Мажэй не вяртаўся, - сказаў ён.

Голас яго раптам задрыжаў. Ганна падумала, што i блазны стамляюцца быць блазнамi.

– Лепш будзе, калi ён не вернецца, - сказаў Раман.

– Розум пакiдае цябе, баярын, - сказаў блазан жорстка.
– Мажэй аддана служыў табе шмат гадоў.

Горад не выстаiць, нават калi ўся лiтва прыйдзе на дапамогу.

– Калi загiне епiскап, будзе справядлiва.

– I рыцары адпомсцяць нам люта. Мы загiнем.

– Мы выйграем дзень. Прыйдзе лiтва.

– Я думаю пра самае галоўнае. Я на парозе тайны. Яшчэ дзень, тыдзень, месяц - i сакрэт фiласофскага каменя ў мяне ў руках. Я стану вялiкi... Князi дзяржаваў i царквы будуць у мяне ў нагах... Нiхто не адважыцца адабраць у мяне Магдалену.

– Дурань, - сказаў спакойна блазан, - разумны, а дурнейшы за мяне. Епiскап...

– А што, епiскапу золата не патрэбна? Улада не патрэбна? Епiскап будзе берагчы мяне, як залатую птушку.

– Але ў клетцы, дзядзечка.

– Умовы будуць мае.

– Птушка ў клетцы загадала гаспадару яду падаваць?

– Будуць падаваць. Як мiленькiя.

– Рыцары прыб'юць цябе, не будуць разбiрацца...

– Епiскап ведае, што я тут. Не дасць мяне ў крыўду.

– А ты яго таму беражэш?

– Гэта праўда. Не дзеля мяне - дзеля вялiкай тайны.

– Ой, баярын, заглянi сабе ў душу. Хiба не страшна?

– Страшна, страшна... страшна!
– Тады ўцякай! Усё кiдай! Раман раптам выхапiў нож.

Поделиться с друзьями: