Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Выкраданне Чарадзея (на белорусском языке)
Шрифт:

– П'яны, - адказаў яцвяг.

– Добра. Не хапала яшчэ, каб па горадзе бегалi забойцы. Ты i ты, паклiчце баярына Рамана. Калi не пойдзе, вядзiце сiлай.

– Паклiчам.
– Ганне з ценю каля плота вiдаць была ўсмешка яцвяга.

Коннiкi адначасова сцебанулi коней, прамiльгнулi зусiм блiзка каля Ганны i знiклi. Значыць, там i ёсць патрэбны ёй завулак. Яна чула, як тупат капытоў абарваўся, прагучаў рэзкi гартанны голас, якi, адбiўшыся ад платоў, пакацiўся назад на вулiцу, i Ганна ўявiла сабе, як замкнёныя ў хатах жыхары прыслухоўваюцца да гукаў з вулiцы, усёй

скурай адчуваючы, што настала апошняя ноч...

Князь Вячка ўвайшоў у церам. Яцвягi пасаскоквалi з сёдлаў, вялi паiць коней.

Ганна сумнявалася - iсцi цi не iсцi. А раптам прымчацца назад яцвягi з Раманам? Але Раман мог не вярнуцца з падземнага хода. А калi ён вырашыць забiць Кiна? Час цёк, як пясок мiж пальцаў, беглi хвiлiны. Не, чакаць больш нельга. Яна зрабiла крок за вугал, заглянула ў кароткi завулак. Вароты былi расчыненыя. Адзiн з яцвягаў стаяў знадворку, ля варотаў, трымаў коней.

I тут жа ў варотах узнiк водблiск пажару. Iшоў Раманаў стражнiк з факелам. Раман iшоў следам. Ён спяшаўся. Яцвягi селi на коней i ехалi крыху ззаду, нiбы сцераглi палонных. Раман быў такi бледны, што Ганне здалося твар яго фасфарысцыруе. Ганна адхiнулася - чалавек з факелам прабег побач. I тут жа - Раманавы вочы, блiзка...

– Магда! Ты да мяне?

– Ага, - адказала Ганна, прыцiскаючыся да сцяны.

– Дачакаўся, - сказаў Раман, - прыйшла, галубка.

– Спяшайся, баярын, - сказаў яцвяг.
– Князь гневаецца.

– Явайла, правядзi князёўну да майго дома. Яна будзе чакаць мяне там. I калi хоць адзiн волас упадзе з яе галавы, табе не жыць... Дачакайся мяне, Магдалена.

Яцвяг дакрануўся дзяржаннем нагайкi да спiны чарадзея.

– Мы стамiлiся чакаць, - сказаў ён.

– Святло факела ўпала на труп вар'ята.

– Магда, я вярнуся, - сказаў Раман.
– Ты пачакаеш?

– Ага, - адказала Ганна.
– Пачакаю.

– Слава богу, - дадаў Раман. Адыходзячы, ён аглянуўся, каб упэўнiцца, што стражнiк падпарадкаваўся загаду. Стражнiк, без аглядкi iдучы па вулiцы, крыкнуў:

– Вароты не зачыняйце, мяне назад паслалi.
– I дадаў нешта па-лiтоўску. У варотах паказаўся твар другога стражнiка.

"Няма лiха без дабра", - падумала Ганна. Не трэба думаць, як увайсцi ў дом. Ён чакаў, ён быў гатовы ўбачыць князёўну. I ўбачыў.

24

Стражнiк правёў Ганну да дзвярэй. Лiтоўцы глядзелi на яе раўнадушна. Яна iшла, апусцiўшы вочы.

Зарыпелi дошкi насцiлу, стражнiк узышоў на ганак, штурхнуў дзверы i штосьцi крыкнуў усярэдзiну.

Ганна чакала. Зарыва як быццам стала меншае, затое з супрацьлеглага боку пачало святлець, хоць у горадзе было яшчэ зусiм цёмна.

З сярэдзiны данеслiся шпаркiя крокi, i на парог выбег, кульгаючы, блазан. Ён спынiўся, углядаючыся.

– Панi Магда?!
– Здаецца, ён не верыў сваiм вачам.

– Пан Раман, - сказала Магда, - загадаў мне чакаць яго.

– Не можа быць, - сказаў блазан.
– Ты павiнна спаць. Ты не павiнна была сюды прыходзiць. Нi ў якiм разе! Пакуль ты ў цераме, ён не ўцячэ, няўжо не разумееш? Чаму ты не спiш? Ты ж выпiла зелле? Ах, цяпер ты ў яго

ў руках.

Ганна падумала, што пра зелле яна, Магда, ведаць не павiнна. Але паказаць цiкавасць трэба.

– Якое зелле?
– спыталася яна.

– Хадзi, князёўна, - сказаў блазан.
– Не слухай дурня. Iдзi, на вулiцы стаяць...

Ён падаў занадта вялiкую на яго рост руку, i Ганна паслушна, трымаючыся за яго сухiя пальцы, прайшла ў святлiцу.

Люк у падвал быў зачынены. Да Кiна некалькi крокаў.

– Сюды хадзi, - паклiкаў блазан, адчыняючы дзверы ў пакой. Але Ганна спынiлася на парозе.

– Я пачакаю тут, - сказала яна.

– Як хочаш.
– Блазан быў засмучаны.
– I чаго ты прыйшла? Хто цябе разбудзiў? Няўжо я памылiўся... гэта ж зелле, ад якога сама не прачнешся...

"Ён даў ёй снатворнага? Ах ты, iнтрыган!" - ледзь не вырвалася ў Ганны. Замест гэтага яна ўсмiхнулася i спыталася:

– А дзе ж твой гаспадар займаецца чарадзействам?

– Хiба гэта так важна?
– спытаўся блазан.
– Гэта ўжо не важна. Ты гаворыш па-русiнску. Але дзiўна. Гаворка твая чужая.

– Ты забыўся, што я выхавана ў Кракаве?

– Выхавана? Чужое слова, - сказаў блазан.
– Ты вымаўляеш дзiўныя словы.

Века над люкам паднялося. Блазан жвава аглянуўся.

Хлопцава галава паказалася ў люку.

– Ты чаго, Глузд?

– Той, лiцвiн, б'ецца... баюся я яго. Паглядзi, Акiплеша.

– Прырэж яго, - спакойна адказаў блазан.

– Не!
– вырвалася ў Ганны.
– Хiба можна?
– Яна ступiла да адчыненага люка.
– Як ты пасмееш?..
– Яна амаль крычала: толькi б Кiн зразумеў, што яна побач.

Блазан спрытна выкруцiўся i стаў памiж люкам i Ганнаю.

– Табе туды нельга, князёўна, - сказаў ён.
– Не дазволена.

– Гэй!
– пачуўся знiзу прарэзлiвы Кiнаў голас.
– Развяжы мяне, скамарох. Вядзi да князя. Я маю што сказаць!

– Знаёмы голас, - сказала Магда.
Хто ў цябе там?

– Не твой клопат, панi.

– Раб!
– усклiкнула яна.
– Смерд! Як ты пасмеў пярэчыць!
– Ганна не баялася сказаць якое-небудзь слова, якога яны не ведалi. Яна iншаземка i не мела iншай адукацыi, акрамя хатняй.

I ў голасе адукаванай масквiчкi канца дваццатага стагоддзя раптам загучалi такiя велiкакняжацкiя iнтанацыi, што Жуль усмiхнуўся...

– Прэч з дарогi!
– крыкнула Ганна.
– Паглядзiм, што скажа баярын, калi даведаецца пра тваё свавольства. I блазан адразу знiк. Нiбыта яму стала ўсё роўна - убачыць Магда нявольнiка цi не...

Ганна ганарлiва адпiхнула хлопца i спусцiлася ўнiз у знаёмае ёй сутарэнне, дзе было мноства рэтортаў, гаршкоў, медных тыгляў - невядомых прадвеснiкаў хiмiчнай навукi. Моцна пахла сернаю кiслатою. Кiн назiраў, прыпёршыся да сцяны. Ганна падмiгнула яму, Кiн насупiўся i прамармытаў праз зубы:

– Яшчэ чаго не хапала.

– Дык вось ты дзе?
– абурана сказала князёўна, гледзячы на Кiна.
– Чаму звязаны? Што яны з табою зрабiлi?

– Панi, - зразумеў Кiн, - я дрэннага не рабiў.

Поделиться с друзьями: