Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Выкраданне прэм'ер-мiнiстра (на белорусском языке)
Шрифт:

Пачуўся свiсток, i мы гуртам зайшлi ў пульманаўскi вагон. Потым цягнiк здрыгануўся i паволi, нiбы нехаця, адышоў ад станцыi.

Цiкавае было гэта падарожжа. Людзi са Скотланд-Ярда сабралiся ў гурток. Яны разаслалi карты Паўночнай Францыi i нецярплiва ўказальнымi пальцамi вадзiлi па лiнiях дарог, спынялiся каля населеных пунктаў. Кожны меў сваю версiю. Пуаро страцiў сваю звычайную балбатлiвасць; ён сядзеў i глядзеў перад сабою, нагадваючы мне збянтэжанае дзiця. Я гаманiў з Норманам, якi аказаўся даволi цiкавым чалавекам. Калi прыехалi ў Дуўр, мяне пацешылi паводзiны Пуаро. Гэты маленькi чалавек, ступiўшы на палубу судна, з адчаем ўчапiўся за маю руку. Дзьмуў моцны вецер.

Божа мой!
– мармытаў ён.
– Гэта жахлiва!

– Будзьце мужны, Пуаро, - сказаў я.
– Вы дасягнеце мэты. Вы знойдзеце яго. Я ўпэўнены ў гэтым.

– Ах, мой друг, вы памыляецеся наконт майго хвалявання. Мяне непакоiць гэта праклятае мора! Марская хвароба - гэта страшныя пакуты!

– О!
– усклiкнуў я, ашаломлены.

Пачуўся гул матора, судна задрыжала, Пуаро застагнаў i заплюшчыў вочы.

– У маёра Нормана ёсць карта Паўночнай Францыi, цi не хочаце пазнаёмiцца з ёю?

Пуаро адмоўна пакруцiў галавою.

– Не, не! Пакiньце мяне, мой друг. Знаеце, каб думаць, страўнiк i мазгi павiнны быць у гармонii. У Лавергюера ёсць выдатны метад супраць марской хваробы. Вы ўдыхаеце... i выдыхаеце...
– паволi, так...
– паварочваеце галаву злева направа i лiчыце да шасцi памiж кожным удыхам i выдыхам.

Я пакiнуў яго разам з гiмнастычнымi практыкаваннямi i выйшаў на палубу.

Калi судна запаволiла ход у Булонскай гаванi, з'явiўся Пуаро, чысцюткi i з усмешкаю на твары i шапнуў мне, што Лавергюерава сiстэма зрабiла "цуд"!

Джэпаў указальны палец яшчэ паказваў уяўны маршрут на карце.

– Глупства! Аўтамабiль выехаў з Булонi... Тут ён паехаў не па галоўнай дарозе. Я думаю, што прэм'ер-мiнiстра перасадзiлi на другi аўтамабiль. Разумееце?

– Ага, - сказаў высокi дэтэктыў.
– Я займуся марскiмi портамi. Дзесяць супраць аднаго, што яго ўпотай пераправiлi на борт судна.

Джэп згодна кiўнуў галавою.

– Можа, i так. Адразу быў аддадзены загад закрыць усе порты.

Дзень толькi пачынаўся, калi мы сышлi на бераг. Маёр Норман крануў Пуаро за руку.

– Тут вас чакае ваенны аўтамабiль, сэр.

– Дзякую вам. Але ў гэту хвiлiну я не збiраюся пакiдаць Булонь.

– Што?

Ага, зараз мы зойдзем у гэты гатэль, тут, на набярэжнай.

Ад слоў ён перайшоў да справы, папрасiў i атрымаў асобны пакоiк. Нiчога не разумеючы, мы ўтрох пайшлi за iм. Ён глянуў на нас.

– Не гэтак зрабiў бы добры дэтэктыў, га? Я разумею вашы думкi. Ён павiнен быць напоўнены энергiяй. Ён павiнен бегаць назад i ўперад. Ён павiнен падаць нiцма на пыльную дарогу i шукаць праз лупу сляды шын. Ён павiнен падымаць цыгарэтны акурак, згарэлую запалку. Так вы лiчыце цi не?
– ён глянуў на нас з выклiкам.
– Але я, Эркюль Пуаро, скажу вам, што гэта не так! Сапраўдныя ключы да разгадкi - тут.
– Ён пастукаў сабе па лобе.
– Знаеце, мне можна было не пакiдаць Лондана. Дастаткова было спакойна сядзець у сваёй кватэры. Усё тут, у гэтых маленькiх шэрых клетачках. Патаемна i маўклiва яны робяць сваю справу; але надыдзе момант, калi я падыду да карты i пакажу пальцам на кропку - вось так - i скажу: "Прэм'ер-мiнiстр - тут!" З метадам i i логiкай не параўнаецца нiшто! Гэта шалёная паспешнасць у Францыi была памылкаю, дзiцячай гульнёю ў хованкi. А цяпер, хоць гэта, можа, i позна, я накiрую свае думкi на правiльны шлях. Цiшэй, сябры, прашу вас.

I пяць доўгiх гадзiн гэты маленькi чалавечак сядзеў нерухома, жмурыўся, нiбы кот; яго зялёныя вочы блiшчалi i яшчэ больш зелянелi. Чалавек са Скотланд-Ярда з пагардай глядзеў на яго, маёр Норман маркоцiўся i нерваваўся, i сам я заўважыў, што час

цягнецца паволi i нудна. Урэшце я ўстаў i як мага цiшэй падышоў да акна. Справа станавiлася фарсам. Я ўпотай непакоiўся за майго сябра. Калi ён пацярпеў няўдачу, я хацеў бы, каб гэта выглядала не так смешна. З акна я няспешна назiраў за катэрам з салдатамi, якi стаяў каля набярэжнай i пускаў клубы дыму.

Мяне абудзiў вельмi нечаканы голас Пуаро.

– Сябры мае! Мы едзем!

Я азiрнуўся. Мой друг змянiўся незвычайна. Яго вочы блiшчалi ад узбуджэння, грудзi ўздымалiся.

– Я быў iдыёт, сябры мае! Але нарэшце я ва ўсiм разабраўся.

Маёр Норман паспешна пайшоў да дзвярэй.

– Я вызаву аўтамабiль.

– Не трэба. Мне ён не трэба. Дзякуй богу, вецер зацiх.

– Вы хочаце прагуляцца?

– Не, мой юны друг! Я не святы Пётр. Я лiчу за лепшае плаваць па моры на катэры.

– Плаваць па моры?

– Ага. Каб працаваць па сiстэме, трэба пачаць з пачатку. А пачатак гэтай справы - у Ангельшчыне. Значыць, мы вяртаемся ў Ангельшчыну.

У тры гадзiны мы зноў стаялi на платформе ў Чарынг-Кросе. Да ўсiх нашых угавораў Пуаро заставаўся глухi, паўтараючы зноў i зноў, што пачатак - гэта не дарэмная трата часу, а адзiны правiльны шлях. Па дарозе ў Ангельшчыну ён цiха параiўся з Норманам, i той адправiў з Дуўра стос тэлеграм.

Дзякуючы спецыяльным прапускам, якiя былi ў Нормана, нас нiдзе не затрымлiвалi. У Лондане нас чакаў вялiкi палiцэйскi аўтамабiль з людзьмi ў цывiльным; адзiн з iх падаў майму сябру лiст, надрукаваны на машынцы. На мой здзiўлены пагляд Пуаро адказаў:

– Спiс вясковых бальнiц у заходнiм раёне ад Лондана. Пра гэта я тэлеграфаваў з Дуўра.

Мы хутка праехалi па лонданскiх вулiцах за горад. Я пачаў разумець, куды мы едзем. Праз Вiндзар на Аскат. Маё сэрца забiлася мацней. У Аскаце жыла Данiэльсава цётка. Значыць, мы шукалi яго, а не О'Мэрфi.

Урэшце мы спынiлiся каля варотаў акуратнай вiлы. Пуаро скокнуў з машыны i пазванiў. Я заўважыў, як яго задаволены твар спахмурнеў i стаў разгублены. Вiдаць, Пуаро нешта не падабалася. На званок выйшаў гаспадар, павёў яго ў вiлу. Праз некалькi хвiлiн мой сябар з'явiўся зноў i залез у аўтамабiль, незадаволена круцячы галавою. Мае надзеi пачалi раставаць. Ужо была пятая гадзiна. Нават калi ён знайшоў нейкiя доказы Данiэльсавай вiны, якi ў гэтым сэнс, калi няма ў каго дазнацца пра дакладнае месца ў Францыi, дзе хаваюць прэм'ер-мiнiстра?

Наша вяртанне ў Лондан перапынялася не раз. Не раз мы зварочвалi з галоўнай магiстралi, спынялiся каля маленькiх будынкаў, у якiх я адразу пазнаваў вясковыя бальнiцы. На такiя прыпынкi Пуаро трацiў толькi некалькi хвiлiн, але кожны раз рабiўся больш упэўненым.

Ён нешта шэптам спытаў у Нормана, i той адказаў:

– Ага, яны чакаюць нас каля моста. Трэба павярнуць налева.

Мы звярнулi з дарогi, i ў змрочным святле я ледзь убачыў другi аўтамабiль, якi стаяў на ўзбочыне. У iм сядзелi двое цывiльных. Пуаро выйшаў з машыны i перагаварыў з iмi, пасля гэтага мы паехалi ў паўночным кiрунку; другi аўтамабiль паехаў за намi.

Нейкi час мы ехалi ў адзiн лонданскi паўночны прыгарад, куды, вiдаць, Пуаро i задумаў гэта падарожжа. Урэшце мы спынiлiся каля парадных дзвярэй нейкага высокага дома, крыху воддаль ад дарогi.

Норман i я засталiся ў аўтамабiлi. Пуаро i адзiн дэтэктыў падышлi да дзвярэй i пазванiлi. Дзверы адчынiла чыста апранутая служанка. Дэтэктыў сказаў ёй:

– Я - палiцэйскi афiцэр. Вось ордэр на вобыск у гэтым доме.

Дзяўчына войкнула, за ёй, у вестыбюлi, паказалася высокая прыгожая жанчына сярэдняга ўзросту.

Поделиться с друзьями: