Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Зямля пад белымі крыламі

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Гэтыя нашы людзі стаялі. Супраць артылерыі і бомбаў, супраць выбуховых рэчываў, што сапёры 81-га нямецкага сапёрнага батальёна спускалі з дахаў у вокны падвалаў. Сплаўлялася ў шклопадобную масу цэгла, а людзі стаялі. Насмерць. Бо змаганне было заведама няроўнае. 30 чэрвеня, 10 ліпеня. Стрэлы ўсё радзей. 20 ліпеня. Але ўсё яшчэ гучаць паасобныя стрэлы. З падземных хадоў. Крэпасць не здалася. Крэпасць проста памерла, як паступова, без ежы і вады, памірае чалавек.

Даводзілася мне бываць там скора пасля вайны, калі подзвіг іхні быў яшчэ малавядомы, паўсюль была бітая цэгла, руіны, бочкі з-пад бензіну. Даводзілася і пазней, калі ўсё было расчышчана, паўсюль былі кветкі і працаваў музей. Удзельнічаў я ў абмеркаванні праекта мемарыяла-крэпасці. Быў і цяпер, калі ўжо скончаны работы па ўстанаўленні помніка абаронцам — высачэзнага абеліска, помніка "Смага". І з кожным разам усё мацней здзіўлялі мяне героі абароны.

Між

іншым, у час гэтых работ будаўнікі на вялізнай плошчы ўскрылі тэрыторыю "ўласна Брэста", старога горада. Знаходкі тут рэдкасныя. Нібы адкрылі твар старых вякоў. І самкнуліся ў адно век XI і век XX. Зямлянкі і зрубы — з сучаснымі будынкамі, палацамі, бібліятэкамі, буйнейшым чыгуначным вузлом, інжынерна-будаўнічым інстытутам, каменнай набярэжнай, заводам газавай апаратуры (газавыя пліты, клапаны, гарэлкі), дывановым камбінатам, электралямпавым (асвятляльныя лямпы магутнасцю ад 15 да 200 вт і спецыяльныя лямпы для аўтамабіляў, трактараў, камутатараў) і электрапрыборабудаўнічымі заводамі, тэкстыльным камбінатам-гігантам. А панчохі і шкарпэткі? Яны ж таксама патрэбны людзям. Дык вось, праектная магутнасць панчошнай фабрыкі — 30 млн вырабаў у год.

Калі думаеш пра тое — якія змены адбыліся ў нашых старых гарадах — хочаш не хочаш, а пачынаеш збівацца. Назваў два прадпрыемствы — а іх на сённяшні дзень дзесяць, назваў пяць — а іх сёння 32. Поступ сучаснай гісторыі нашай не дагоніш ніякай кнігай.

Акрамя таго, Брэст уражае чалавека яшчэ й зелянінай. Гэта, думаю я, досыць паездзіўшы па свеце, адзін з самых зялёных гарадоў СССР. Прынамсі ўваходзіць у тую ж першую дваццатку, а мо і дзесятку, у якую ўваходзіць, скажам, цудоўны Кіеў.

Гродна — меч, i воля, i слава

І ўрэшце яшчэ адзін, апошні ў нашым спісе абласных гарадоў, Гродна. Далёка не апошні па старажытнасці, па прыгажосці, па тым, што ён з тых гарадоў, якія маюць сваё, адметнае аблічча, якое не зблытаеш ні з якім другім.

Высокі бераг Нёмана. Пры ўпадзенні ў яго Гараднічанкі, на мысе і ўзнік "Гарадзень", або "Гародня". Упершыню яго ўпамінаюць у 1128 годзе, але гэта ўжо быў вялікі горад, што склаўся куды раней, таму што быў сталіцай удзельнага княства Гародзенскага. Проста дзіўная манера ў нашых летапісцаў і нашых гісторыкаў. Першае ўпамінанне аб горадзе — гэта абавязкова тое, што яго нехта ўпершыню спаліў, аб царкве — што "згарэла ад шыбення перуну". Словам, "вясёлыя" былі тады часы…

Узнiк замак, бо горад быў фарпостам, узнiк пасад, пасялiлiся, як кажуць раскопкi, умелыя лiцейшчыкi, ганчары, кавалi, рымары, чабатары, цеслi, збраяры, ювелiры, нават майстры дзiцячых цацак. Горад гандляваў з землямi суседнiх княстваў, з Кiевам, Прыбалтыкай i захадам. I тут грымнула вялiкая, усеславянская бяда. У зарыве закалыхалiся на белакаменных, чырвоных ад агню i крывi, мурах сабораў ценi татара-мангольскiх коннiкаў. Паў Уладзiмiр, пала Разань, Кiеў. Орды дакацiлiся да Адрыятыкi, да "апошняга мора". Вольным, хаця i абкладзеным данню, бо еў хлеб захопленых княстваў, застаўся Ноўгарад. Апошнiм напружаннем сiл адбiлiся Полацкая i Турава-Пiнская зямля з дробнымi ўдзельнымi княствамi, што ўваходзiлi ў iх. Цаною непамерных ахвяр i крывi. Ёсць паданне, што татары закiдалi ў Тураве Тур-калодзеж, старую святыню, груднымi дзецьмi, пасля чаго са студнi сем год замест вады бiла жаночае малако. Батый не чакаў такога супрацiўлення i, акрамя таго, баяўся аб'яднання Венгрыi i таму рынуўся туды. Землi на поўнач ад Прыпяцi былi ўратаваныя. Татары i пазней спрабавалi нападаць, але кожны раз бывалi разбiтыя. У прыватнасцi ў 1241 годзе i ў 1249 годзе пад мястэчкам Крутагор'е. У апошняй сечы iмi камандаваў хан Койдан. Крутагор'е з таго часу называлася Койданавым (цяпер Дзяржынск).

І, ледзь адбіліся, звалілася новая вялікая бяда. У 1230 годзе Конрад Мазавецкі запрасіў на межы сваіх зямель з прусамі Тэўтонскі ордэн. Меч пагражаў цяпер з другога боку. Яшчэ больш жудасны, без літасці і сумлення. У гродзенскім музеі захоўваецца двухручны меч з надпісам па-старанямецку "Drink blut" — "Пі кроў". Прусы паступова гінулі пад ударамі ордэнцаў. Праз некаторы час, калі апошні прускі спявак спяваў перад натоўпам песні на роднай мове, — яго ўжо ніхто не разумеў. Рыцары, рагочучы, далі яму ўзнагароду: некалькі дзесяткаў арэхаў-свістуноў (з дзіркай, пустых). Такі самы лёс пагражаў і нам — беларусам.

Гародня стаяла "на юру". На яе першую падалі ўдары. У 1284 годзе яна была нават спустошана. Але паходы ордэна ў 1296, 1306 і 1311 былі адбіты, а калі на чале войска стаў ваявода Давід Гродзенскі, сын Даўмонта, ён спярша, у 1314 годзе, разграміў войскі ордэна, а пасля сам перайшоў у наступленне, спустошыўшы тры разы (1318, 1319, 1323 гг.) землі крыжакаў аж да Мальбарга. Урэшце настала расплата, пасля якой ордэн не здолеў

ачуняць. Грунвальд. 1410. Удзельнічалі польскія палкі, літоўскія (гэта значыць палкі княства, а сярод іх палкі Берасцейскі, Валкавыскі, Лідскі, Наваградскі, Слонімскі, Гародзенскі і шмат іншых), чэшскія часці і палкі, што ўваходзілі ў сферу Смаленшчыны. Захад яе і ўсходнія беларускія землі: Полацк, Віцебск, Крычаў, Мсціслаў, Магілёў і г.д. Камандаваў імі мсціслаўскі князь Юры. Гэта была бітва неймаверная па колькасці войска. Ордэн меў 83 000 воінаў, славяне з літоўцамі 163 000. Калі мы ўлічым тагачасную маланаселенасць зямлі, калі даведаемся, што ў "лядовым пабоішчы" рыцараў было забіта 500, а ў палон узята 50 чалавек і, значыць, іх аніяк не магло быць больш як тысяча — паўтары ды пару тысяч кнехтаў — "чудзі". Калі ўлічыць, што ноўгарадцы выставілі супраць Васіля Цёмнага 5000 чалавек ("раць веліка вельмі" — сказаў летапісец). Калі ведаць, што ў Суздальскім баі з Васілём Цёмным было толькі паўтары тысячы войск, хаця з ім былі князі Мажайскі, Вярэйскі і Серпухаўскі, практычна ўсе сілы Маскоўскага княства, без Шамякі, -тады Грунвальд не можа не здзіўляць. Перавага нямецкіх сіл, — так, первага, не здзіўляйцеся, бо рыцар у сваіх міланскіх ці нюрнбергскіх даспехах быў практычна недасяжны [11] і каштаваў трох воінаў, а многія з нашага боку былі ў скураных панцырах, узброеныя дзідамі, доўбнямі, цапамі і рагацінамі, нават у вяровачных шлемах, якія баранілі ад мяча, а не ад стралы і пікі — не памагла ім. 15 000 узялі ў палон, больш 40 000 разам з вялікім магістрам Юнгінгенам забілі.

11

Пад час адной бітвы ў Ламбардыі дзве арміі рыцараў, чалавек па 300 кожная, ад усходу да захаду секліся мячамі. Загінуў адзін. Упаў з каня, і яго затапталі. Порах пасля, вядома, змяніў справу.

У сечы гэтай гродзенскі полк быў большы за ўсе беларускія палкі.

…Кароль Стэфан Баторый пабудаваў тут новы замак, які, перабудаваны, збярогся і сёння. У ім выключны па багацці і пазнавальнасці, вельмі ўмела пабудаваны музей. Будавалі замак мясцовыя майстры. Гродзенскія будаўнікі цаніліся высока. Яны працавалі нават у Вільні, Варшаве, Маскве. Існавалі багатыя цэхі збраяроў, кавалёў, разьбяроў, мечнікаў і інш.

Гады рэлігійнай барацьбы (я яшчэ раскажу пра гэта) шмат пашкодзілі гораду. Магнаты і духавенства захаплялі землі, капілі майно, узводзілі царкоўныя будынкі (шмат іх засталося і цяпер), выцяснялі рамеснікаў і гандляроў. Народ глуха бурліў. Гродня была цэнтрам вальнадумства і гуманізму. Выдаваліся (1567 г.) брашуры, у якіх адмаўлялася ўлада, усхвалялася свабода веры, агульнасць маёмасці, прапаведавалася аддзяленне касцёла ад дзяржавы, гаварылася, што розніцы не павінна быць між каралём і народам, шляхтай і плебеямі… У Гродні жыў беларускі філосаф атэіст Кашпар Бекеш. Царкоўнікі адмовіліся яго хаваць (памёр у 1530 г.), і сябры яго пахавалі ў Вільні і напісалі на камені яго ж словы: "Не хачу прызнаваць бога, пекла не баюся… не непакоюся аб целе і не болей аб душы, яна разам са мною памерла".

Народ адкрыта бунтаваў, аж да вольных узброеных атрадаў… А потым, як паўсюль: упадак феадалізму, капітал, паўстанне 1863 года, якое грымела на Гродзеншчыне асабліва моцна, рэвалюцыя і акупацыйны рэжым, зноў барацьба, зноў рабунак з боку паноў, беспрацоўе і адмаўленне нават у праве на мову. Забастоўкі ўспыхвалі і ў Гродні. У 1936 г. — на ўсіх прадпрыемствах.

І 1939 год… А пасля зноў вайна, партызаншчына, падполле. Звычайная гісторыя незвычайнага беларускага горада, па вуліцах якога мы зараз і пойдзем.

Давайце на гэты раз пачнём ад сучаснай прамысловасці. На правым беразе Нёмана, блізка да цэнтра горада, высяцца карпусы тонкасуконнага камбіната. У іншыя рэспублікі адсюль адпраўляюць амаль дваццаць відаў ваўняных тканін.

Гродзенская бавоўнапрадзільная фабрыка — гэта баваўняная пража для трыкатажных і ткацкіх фабрык (у 1969 г. дасягнула праектнай магутнасці — 11 250 т). Ёсць у Гродні два скураныя заводы і абутковая фабрыка. Шмат харчовых прадпрыемстваў. Цыгарэты і папяросы адпраўляюць адсюль амаль у сто сорак гарадоў СССР. Робяць тут добрую мэблю, шкло і іншыя тавары.

Нітка Дашаўскага газаправода прыводзіць урэшце да самага галоўнага гродзенскага прадпрыемства, Гродзенскага хімічнага камбіната, створанага ў 1970 г. на базе азотнатукавага і капралактамавага заводаў. Калі вы ўгнойваеце аміячнай салетрай калгасны лён, кветнік пад сваімі вокнамі — магчыма, што яна гродзенская. Калі бацькі вашы на ферме падгадоўваюць худобу карбамідамі (мачавінай), сінтэтычным рэчывам, што змяшчае азот, — карбамід можа быць гродзенскай вытворчасці. Ну, і яшчэ аміячная вада, таксама ўгнаенне, толькі вадкае, і серная кіслата, і азотная кіслата, і капралактам, з якога робяць капронавае валакно.

Поделиться с друзьями: