Шрифт:
У старога Васiля жыў за печкаю дамоўнiк, якi быў падобны на маленькага чалавечка. Нiшто сабе, цiхмяны быў, падлоты вялiкай не рабiў.
Удзень ён цiха
Аднойчы бачыць: сядзiць Аўтух
на верхняй перакладзiне лесвiцы, якую да плота паставiлi, шчыпле з бузiны чырвоныя гроны i ўплятае са смакам, напiхвае за абедзве шчакi.Старэйшы сын падкраўся ззаду i адпiхнуў лесвiцу ад яго. Тая ў паветры зрабiла паўкруг. Аўтух наверсе вiсiць, верашчыць, нагамi дрыгае: вельмi спудзiўся.
М-м-мяк-к!
Ляснуўся аб зямлю, лесвiцай яго зверху прыцiснула, варочаецца i крэкча.
А справа была за камянiцаю, вакол дурнап'ян, крапiва проста гаем расце, злосная, як сабака. А Аўтух жа голы, варочаўся, круцiўся, неяк выпаўз — i бегчы, не памятаючы сябе. Бег, бег i знянацку ўскочыў у дзежку з гнаёваю жыжаю для гароду. Выдрапаўся стуль увесь зялёны з галавы да ног. Старэйшы сын за плотам — ну рагатаць. Да таго часу рагатаў, пакуль Аўтух усяго не зразумеў…
Вось увечары гаспадыня прыйшла i калi ўвайшла ў пакой — там ляжаў Аўтух на белых узгалоўях.
Ляжыць, з боку на бок перакочваецца з насалодаю. Як вылез з дзежкi, дык i пайшоў лёг.
Адпомсцiў!