Поделиться с друзьями:
Шрифт:
Скача ноч над зямлёю на чорным канi. Адрываюцца, падаюць з яе
Спiце, людзi, вартуе ноч верна ваш сон. Хутка зоймецца свiтанак, выйдзе на бойку з ноччу зара ружовая, пачне пускаць ночы ў твар сонечныя дзiды.
Няроўная бойка, сцячэ цела ночы крывёй уласнаю — шэрым туманом, упадзе яно ў балоты, цёмныя лясы ды на дно глыбокiх азёр.Але далёка яшчэ да святла: толькi-толькi праспявалi першыя пеўнi, вадкая суцень паўсюль, цiшыня.
Скача ноч на бязгучным, перабiраючым капытамi чорным канi, i падаюць, адрываюцца з яе плашча залатыя зоры.
Комментарии: