Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Аздоба (на белорусском языке)
Шрифт:

Яна спазнала цяжкую хатнюю працу, агiднае корпанне каля кухоннай плiты. Яна мыла посуд, заломваючы свае выпешчаныя ружовыя пазногцi аб тлустыя гаршкi i закураныя рондалi. Прала брудную бялiзну, мыла кашулi, церла мылам анучы i пасля развешвала ўсё гэта сушыцца на дроце; кожную ранiцу яна выносiла на двор смецце i

цягнула наверх ваду, спыняючыся перадыхнуць на кожным паверсе. I адзетая, як звычайная, простая кабета, з кашом у руцэ, яна хадзiла купiць чаго-небудзь спажыўнага, садавiны цi хлеба, i заўсёды спрачалася з крамнiкамi, сварылася, баранiла кожнае су з сваiх мiзэрных грошай.

Кожны месяц трэба было плацiць па вэксалях i, каб выйграць час, падпiсваць новыя.

Муж не шкадаваў сябе, увечары ён перапiсваў начыста рахункi гандлярам, а ўночы часам рабiў копii з рукапiсаў па пяць су за старонку.

I гэтак яны жылi дзесяць гадоў.

Праз дзесяць гадоў усё было выплачана - усё, разам з незлiчонымi лiхвярскiмi надбаўкамi i шматлiкiмi складанымi працэнтамi.

Панi Люазэль вельмi пастарэла. Яна стала цяпер нязграбная, i дужая, i грубая, як усе гаспадынi ў згалелых сем'ях. Яна хадзiла заўжды непрычасаная, у збiтай набок спаднiцы, з чырвонымi рукамi, размаўляла голасна i мыла падлогу, плёскаючы ваду проста з вядра. Але часам, калi муж быў на службе, яна сядала каля акна i прыгадвала той колiшнi вечар, той баль, на якiм яна мела такi поспех, на якiм яна была такая прыгожая i чароўная.

Што было б, калi б яна не згубiла гэтай аздобы? Хто ведае? Хто ведае? Жыццё такое капрызнае i такое зменлiвае! Як мала трэба, каб знайсцi адразу ўсё цi ўсё адразу згубiць!

Неяк у нядзелю, калi панi Люазэль пайшла прагуляцца па Елiсейскiх Палях, каб крыху адпачыць ад тыднёвай стомы, яна заўважыла жанчыну, якая вяла за руку

дзiця. Гэта была панi Фарэсцье, па-ранейшаму маладая, па-ранейшаму прыгожая i прывабная.

Нечаканая сустрэча ўсхвалявала панi Люазэль. Падысцi да яе, загаварыць? Ну але, вядома! Цяпер, калi яна ўжо расплацiлася з даўгамi, ёй можна расказаць усё.

I яна падышла.

– Дзень добры, Жана.

Але панi Фарэсцье не пазнала яе, яна была здзiўленая, што нейкая простая мяшчанка звяртаецца да яе, як да блiзкай сяброўкi, i прамармытала:

– Але... панi!.. Не ведаю... Вы, мусiць, памылiлiся.

– Не. Я Мацiльда Люазэль.

Яе прыяцелька аж ускрыкнула:

– Ах!.. Бедная Мацiльда, як ты змянiлася!..

– Мне давялося перажыць нялёгкiя днi з таго часу, як мы з табой бачылiся апошнi раз. Я зведала, што такое нястача... i ўсё праз цябе!..

– Праз мяне?.. Але якiм чынам?

– Ты памятаеш тыя дыяментавыя каралi, што ты мне пазычыла, каб схадзiць на вечар у мiнiстэрства?

– Памятаю. Дык што?

– Дык вось, я iх тады згубiла.

– Як! Ты ж мне iх аддала.

– Аддала, але другiя, такiя самыя. I нам пасля давялося за iх плацiць дзесяць гадоў. Сама разумееш, нам прыйшлося даволi цяжка, у нас нiчога не было... Але цяпер усё нарэшце скончана, i я шалёна гэтаму рада.

– Дык ты кажаш, што замест маiх вы купiлi другiя дыяментавыя каралi?

– Ага. А ты гэтак нiчога i не заўважыла, га? Яны былi вельмi падобныя.

I яна ганарлiва i прастадушна ўсмiхнулася, поўная радасцi.

Панi Фарэсцье ўзрушана ўзяла яе за рукi.

– Ах! Мая бедная Мацiльда! Але ж мае каралi былi фальшывыя. Яны каштавалi самае большае пяцьсот франкаў!..

123
Поделиться с друзьями: