Плыве у свет рака Бяроза,Плыве сягоння, як і ўчора:То паміж ніцых вербалозаў,То між адвечных пушчаў-бораў.Сваёй вадою поіць шчыраКалгасы, фабрыкі, заводы,І на плячах нясе між віраўПлыты і лайбы, й параходы.Плыве рака Бяроза плаўна,Плыве, мінае горы, долы;На берагах яе спраддаўнаПаўсталі гарады і сёлы.Паўстаў
Барысаў ў сотні гоняў,Стаіць над рэчкай і сніць думы:Якім ён быў, якія сённяЯму пяюць Бярозы шумы.
2
Княжылі тут князі,Крулі крулявалі,І цары царыліУ крывавай хвалі.Турмы будавалі,Кавалі кайданы,На народным целеСачыліся раны.Былі войны, бітвы,Слёзы, кроў ліліся,Шведа, БанапартаСляды засталіся.Ў бярэзінскіх водахНемец паіў коні,—Вільгельмава зграяЎ памяці й сягоння.Грабілі культурна,Не знаючы жалю,І армяк апошні3 бедняка знімалі.Край абрабавалі,Хоць за час кароткі,Гэтыя блізкіяГітлеравы продкі.А паноў навалу,Іх каранняў жудзіПомніш ты, Барысаў,Павек не забудзеш.То было нядаўна —Помніць камсамолец,Як была скавалаЖудкая няволя.Паны прывіталіЦябе, мой Барысаў,Вісельняй і куляйІ пажарным прыскам.Генерал ШаптыцкіПраклятае славыВыпраўляў жалезамСвой банкет крывавы.Але да скананняЯму не ўдалосяСпапяліць ідэю,Як наша калоссе.Генерал Шаптыцкі,Найяснейшы пане!Ўжо твой бот жандармскіБолей тут не стане.Ўжо табе не бачыцьВісельняў, пагромаў,Шго тварыў ты, пане,Ад польскай кароны.Моцная ўжо зброяЎ вольных пралетараў,I на тваю каруЎстануць грознай карай.
3
Панясла БярозаКроў людскую ў мора,А з крывёю разамВялікае гора.Павешаных сем'яў,Сірацінаў кволых,Спаленых нажарамГарадоў і сёлаў.Спалены
БарысаўЗбыўся акупантаў,Рукой большавіцкайПаўстае гігантам.Паўстае з руінаўКветкаю ружовай,Фабрыкі, заводыЗаводзіць нанова.Коміны пад небамЗадымелі дымам,Гудкі загудзеліНад усёй радзімай.Бярэзінскім буйнымКамбінатам смелаУжо ганарыццаПерад светам цэлым.За нашых запалакАганёк цудоўныСыпяцца далары —Гарні жменяй поўнай.А народ рабочыГэткі маладзецкі!Такі знойдзеш толькіЎ Саюзе Савецкім.Працуе ударна3 вясёлым прыветам,Бо ён сын адданыКраіны Саветаў.Ён хадзіў паходамНа табун варожы.Сягоння багаццеДля краіны множыць.Горды сваёй сілай,Уладай сваёй горды,Пры станку стаіць ёнНепахісна, цвёрда.
4
У фабрыках, заводахГоман ля машынаў:— Леніну мы помнікПаставіць павінны.Трэба таму помнік,Які ўдзень і ўночыЎвесь свой век змагаўсяЗа справы рабочых.Так пайшла па цэхахДы па ўсіх брыгадахУ рабочай масеВажная нарада.Колькі хто даць можаСваіх заработкаўНа такую справу,А ў тэрмін кароткі.Не ахвяры гэта,I гэта не грошы,Што ўносіў рабочыСтаршы і малодшы,—А крупінку сэрцаХацеў кожны ўнесці,Каб ленінскай славыШлі шчэ далей весці.І паўстаў гранітамПравадыру помнікЎ барысаўскім паркуДля вякоў патомных.
5
І памёр стары Барысаў.Ўстаў Барысаў новы;Не дымяць агні пажараў,Не бразжаць аковы.Прамінула ліхалецнеБураў, завірухаў,Аднак ты, Барысаў новы,Не драмі, а слухай.Не паддайся снам скакойнымПад шчаслівым небам:Хітры вораг за мяжоюНабівае стрэльбы.