Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Бездакорная пакаёўка (на белорусском языке)
Шрифт:

Ён змоўк. Мiс Марпл схiлiла галаву набок i паглядзела на яго.

– А вы не лiчыце патрэбным, iнспектар, прыгледзецца блiжэй да дома?

– Што вы хочаце сказаць, мiс Марпл?

– Гэта вельмi цяжка растлумачыць, але калi вы сустракаеце

нешта дзiўнае, вы заўважаеце яго. Хоць часцей за ўсё гэтае незвычайнае - дробязь. Я адчувала гэта заўсёды: я маю на ўвазе Глэдзiс i справу з брошкаю. Яна - сумленная дзяўчына; яна не брала гэтай брошкi. Тады чаму мiс Скiнер западозрыла яе? Сама мiс Скiнер не дурная, зусiм не дурная! Чаму ж яна так хацела пазбавiцца ад дзяўчыны, якая была добрай служанкаю, калi знайсцi новую прыслугу вельмi цяжка? Гэта было незвычайна, разумееце. Таму я зацiкавiлася. Вельмi зацiкавiлася. I заўважыла яшчэ адну дзiўную рэч! Мiс Эмiлiя - iпахондрык, але яна - першы iпахондрык, хто адразу не запрасiў хоць якога-небудзь доктара. Iпахондрыкi любяць дактароў. Мiс Эмiлiя - не!

– На што вы намякаеце, мiс Марпл?

– Я намякаю на тое, што мiс Лавiнiя i мiс Эмiлiя - дзiўныя людзi. Мiс Эмiлiя ўвесь час праводзiць у цёмным пакоi. I калi яе валасы - не парык, я... я з'ем свой шыньён! I вось што я скажу: вельмi можна худой, бледнай жанчыне з сiвымi валасамi, якая ўвесь час хныкае, стаць кругленькай, з ружовымi шчочкамi i чорнымi валасамi. I нiхто, я ўпэўненая, нiколi не бачыў разам мiс Эмiлiю i Мэры Хiгiнс.

Хапае часу, каб

зрабiць адбiткi ўсiх ключоў, хапае часу, каб даведацца ўсё пра другiх кватарантаў, пасля пазбаўляюцца ад мясцовай дзяўчыны. I вось аднойчы ўначы мiс Эмiлiя робiць хуткую прагулку праз вёску i на другi дзень прыязджае на станцыю як Мэры Хiгiнс. I потым, у зручны момант, Мэры Хiгiнс знiкае i пакiдае пасля сябе шум i гвалт. Я скажу вам, iнспектар, дзе вам знайсцi яе. На канапе мiс Эмiлii Скiнер! Вазьмiце ў яе адбiткi пальцаў, калi вы не верыце мне, i пераканаецеся, што я кажу праўду! Пара спрытных зладзеек вось хто такiя Скiнеры, i я не сумняваюся, што яны робяць гэтыя справы з тымi, хто хавае крадзенае, не ведаю, як вы iх там называеце. Але гэтым разам яны не знiкнуць з крадзенымi рэчамi. Я не магу дапусцiць, каб сумленная рэпутацыя дзяўчыны з нашай вёскi была сапсавана. Глэдзiс Холмс з сумленнем чыстым, як крышталь, i ўсе павiнны пра гэта ведаць! Добрага вам здароўя!

I пакуль iнспектар Слэк апамятаўся, мiс Марпл з дастойным выглядам пакiнула кабiнет.

– Фю!
– прысвiснуў ён.
– Дзiўна, калi гэта праўда.

Неўзабаве ён пераканаўся, што гэта так.

Палкоўнiк Мэлчэт падзякаваў Слэку за хуткае расследаванне, а мiс Марпл запрасiла на гарбату Глэдзiс з Эднаю i сур'ёзна пагаварыла з Глэдзiс, параiла ёй знайсцi добрую работу i трывала асталявацца.

Поделиться с друзьями: