Бондар
Шрифт:
Пасля гэтага здарэння Даніла стаў маўклівы і пануры. Бондарства ён закінуў. Інструменты яго паіржавелі, бо ў хаце
А як прывезлі суседзі з карчмы нежывога Данілу, дык яна таксама голасу не падняла, толькі ціхутка плакала.
А як людзі змайстравалі труну, шурпатую і нязграбную, і як палажылі Данілу ў гэту труну, тады толькі ўспомніла яна «залатыя рукі» нябожчыка. Якім бы вокам Даніла глянуў на гэтую непрыгожую труну?
Яе сэрца прабраў вялікі
жаль па дарагім чалавеку. І яе гора пачало вылівацца ў прыгожыя словы сумных прычытанняў.Аўдоцця павалілася вобземлю і пачала галасіць, даючы волю свайму гору. Ніхто не мог яе супакоіць. Суседкі слухалі, слёзы выціралі і дзівіліся, адкуль такі гладкі язык у заўсёды маўклівай Аўдоцці.
— Калі б каго-колечы з нашых Даніла навучыў, той добрым словам успамінаў бы, як бацьку роднага шанаваў. А то ад пані з двара пахвальбы чакаў. Не туды заехаў!
Так гаварылі суседзі.
Хутка за сваім старым памерла і Аўдоцця. Па ёй ніхто не галасіў, бо была адна-адзінокая, без сваякоў і без родных.