Буланы
Шрифт:
Карась улажыў у халяву нож i сказаў:
– Але ж конi ў iх якiя сытыя. О, гэта дык конi!..
Мiкалай Бяляк нiчога не адказаў
VIII
На вйсну на тым месцы, дзе ўпаў Буланы, вырасла густая трава. Яшчэ восенню мяса яго, у першую ж ноч, з'елi ваўкi, косцi расцяглi сабакi, i цяпер ляжаў толькi адзiн чэрап, глыбока схаваны ў кусце сiняй травы. У гэтым чэрапе мурашкi заснавалi свой горад i жылi сабе там. У кусце травы расцвiў высокi чартапалох, над якiм гулi пчолы. На самых яго карэннях, у траве, птушкi некiя звiлi сабе гняздо, але сабакi, якiя прабягалi дарогай, мелi патрэбу, а можа толькi проста жаданне (хто iх ведае) прыпыняцца каля гэтага куста травы i перашкодзiлi птушкам вывесцi
птушанят. Загэтым птушкi хутка пераляцелi жыць на той бок канавы, у куп'я.Каровы не хацелi есцi гэтай травы, i яна сiнела высокiм кустам сярод папарнага поля... Янка Самахвал, iдучы раз з касою цераз гэтае поле, стаў, падумаў i сказаў:
– От цяпер яны яе не ядуць, дык я вось адно вазьму ды скашу яе. То яна як высахне, дык тады зiмою цi ўвосень з'ядуць за мiлую душу.
1925
Каментары
Друкуецца па зборнiку "IIачуццi" /Менск, БДВ, 1926/. Упершыню апублiкавана ў часопiсе "Маладняк", 1926, № 11. Урыўкi з апавядання друкавалiся ў газеце "Савецкая Беларусь", 1925, 23 лiстапада пад загалоўкам "Раман Драгун", 6 снежня таго ж 1925 года i 19 студзеня 1926 года. Датуецца 1925 годам.