Чацвёра падазроных (на белорусском языке)
Шрифт:
Але доктар Розен быў ужо чалавек мечаны, i яго таварышы параiлi яму асцерагацца, а лепей, хоць на кароткi час, выехаць з Германii. Ён выехаў у Ангельшчыну, i мы атрымалi паведамленне пра яго з берлiнскай палiцыi. I адразу ў першыя днi ў нас адбылася сустрэча. Ён выразна сфармуляваў свае адчуваннi: калi ўжо ўсе гэтыя справы дайшлi да кульмiнацыйнага пункта i, можна сказаць, катастрафiчнага завяршэння, дык пакою не будзе.
"Яны дастануць мяне, сэр Генры, - сказаў ён.
– Я ўпэўнены i не сумняваюся ў гэтым". Ён быў вельмi дужы, з прыгожым тварам i нiзкiм голасам. Толькi лёгкая гартанная iнтанацыя выдавала яго нацыянальнасць. "Гэта ўжо зараней вырашана. Але няважна, я гатовы. Я ведаў, што рызыкую жыццём, але калi я ўзяўся за добрую справу, то лiчу,
Ён вымавiў апошнiя словы проста, са своеасаблiвай высакароднасцю, якой я не мог не захапiцца. Я сказаў яму, што мы прымем усе меры перасцярогi, але ён толькi махнуў рукой на мае словы.
"Рана цi позна, але яны ўсё роўна знойдуць мяне. Калi прыйдзе гэты дзень не смуткуйце. Я не сумняваюся, вы зробiце ўсё, што ў вашых сiлах", - скончыў ён.
Потым ён акрэслiў коратка свае планы на далейшае жыццё. Ён думаў наняць невялiчкi катэдж у вёсцы, дзе ён змог бы жыць цiха i рабiць далей сваю работу. Урэшце ён выбраў вёску ў Сэмерсэце* - Кiнгз Нэйтан - за сем мiль ад чыгуначнай станцыi, амаль некранутую цывiлiзацыяй. Ён купiў прыгожы катэдж з рознымi выгодамi i, задаволены пастаянным прытулкам, асеў назаўсёды на новым месцы. Разам з iм у доме жылi: яго пляменнiца Грэта; сакратар, старая служанка з Германii, якая служыла яму верай i праўдай каля сарака гадоў, i садоўнiк, родам з Кiнгз Нэйтана, высокi, спрытны i здатны да работы хлапчына.
* Графства ў паўднёва-заходняй частцы Ангельшчыны.
– Чацвёра падазроных, - цiха прагаварыў доктар Лойд.
– Так. Чацвёра падазроных. I болей тут нiчога не скажаш. Цiха i спакойна iшло жыццё ў Кiнгз Нэйтане. Мiнула пяць месяцаў, i раптам...
– трагiчнае падзенне. Доктар Розен упаў з прыступак ранiцай, i знайшлi яго праз паўгадзiны. Ён быў ужо нежывы. Тады, як гэта здарылася, Гертруда была на кухнi, дзверы якой былi зачынены, i таму яна нiчога не чула - так яна гаворыць. Фройлян Грэта была ў садзе, садзiла цюльпаны - зноў-такi яна так гаворыць. Садоўнiк Добс паведамiў, што ў гэты час ён снедаў у паветцы. Сакратар быў на прагулцы - i яшчэ раз толькi з ягоных слоў. Нiхто з iх не меў алiбi, i нiхто з iх не мог пацвердзiць правiльнасць слоў другога. Дле адно было зразумела, што нiхто чужы не мог гэта зрабiць, бо, калi б з'явiўся незнаёмы чалавек у такой маленькай вёсачцы, як Кiнгз Нэйтан, яго б адразу прыкмецiлi. Абое дзвярэй, пярэднiя i заднiя, былi зачыненыя, кожны жылец меў свае ключы. Як бачыце, усё сыходзiцца на гэтых чатырох. I ў той жа час кожны адводзiў ад сябе падазрэнне. Грэта - дачка яго роднага брата. Гертруда аддана служыла яму сорак гадоў. Добс - нiколi не выязджаў з Кiнгз Нэйтана. I Чарльз Тэмплтан, сакратар...
– Так...
– сказаў палкоўнiк Бантры.
– Як наконт яго? Па-мойму, ён падазроны чалавек. Што вы ведаеце пра яго?
– Тое, што я ведаў пра яго, цалкам адводзiла падазрэнне ад яго - ва ўсякiм разе, у той час, - адказаў сэр Генры сур'ёзна.
– Бо Чарльз Тэмплтан быў маiм чалавекам.
– Ах, вось як!
– вымавiў заспеты знянацку палкоўнiк Бантры.
– Так, так. Я хацеў, каб хто-небудзь з маiх людзей быў побач з доктарам Розенам, i разам з тым я не хацеў нiякiх размоў у вёсцы. Розену сапраўды патрэбны быў сакратар. Я прапанаваў яму на гэту пасаду Тэмплтана. Ён джэнтльмен, добра валодае нямецкай мовай i наогул вельмi здольны хлопец.
– Ну, тады каго ж вы падазраяце?
– спыталася азадачана мiсiс Бантры. Здаецца, што нiхто з iх не мог забiць чалавека?
– Але, так толькi здаецца. Ды можна паглядзець на ўсё гэта з другога боку. Фройлян Грэта - яго пляменнiца i вельмi мiлая дзяўчына, але вайна паказала нам, i няраз, што брат можа пайсцi супраць сястры, бацька супраць сына i г. д. i што самыя цiхiя дзяўчаты
такое вытваралi, што не апраўдаеш нi iх характарам, нi выглядам. Тое самае можна сказаць i пра Гертруду, i хто ведае, якiя яшчэ сiлы дзейнiчалi ў гэтым выпадку. Можа, сварка з гаспадаром, вялiкая крыўда, што недаацэньваў яе верную службу. Жанчыны ў яе ўзросце бываюць вельмi злосныя. А Добс? Цi можна яго выключыць з кола падазроных толькi таму, што ён нiяк не быў звязаны з гэтай сям'ёй. Многае робяць грошы. Нейкiм чынам маглi знайсцi падыход i падкупiць.I яшчэ я магу з упэўненасцю дадаць, што аднекуль звонку павiнна было прыйсцi распараджэнне цi загад. Iнакш чаму яго пяць месяцаў не чапалi? Не, вiдаць, агенты абшчыны не сядзелi склаўшы рукi. Яны не былi ўпэўнены ў вераломстве Розена i адклалi пакаранне, пакуль не пераканалiся, што менавiта ён здрадзiў iм. А потым, калi не заставалася нiякiх сумненняў, яны павiнны былi паслаць шпiёну, якi жыў у гэтым катэджы, кароценькае пасланне: "Забiць!"
– Як гэта подла!
– дрыготкiм голасам прагаварыла Джэйн Хелiер.
– Але як прыйшло пасланне? Вось пытанне, якое я спрабаваў высветлiць, адзiная надзея вырашыць гэтую праблему. Адзiн з гэтых чатырох павiнен быў мець сувязi з навакольным светам. Не магло быць нiякай адтэрмiноўкi - я ведаў дакладна гэта; бо як толькi прыйшоў загад, ён адразу ж быў выкананы. Гэта было адметнай асаблiвасцю, характэрнай "Чорнай руцэ".
Я сам пачаў разбiрацца з гэтым пытаннем, вам можа здацца нават дзiўным, але я разбiраўся са смехатворнай скрупулёзнасцю, дапытваў: "Хто прыходзiў ранiцай у катэдж?" Я нiкога не выключыў. Вось тут спiс.
Ён выняў з кiшэнi канверт i выцягнуў з яго лiст з запiсамi:
Мяснiк прыносiў баранiну. Праверыў, усё правiльна. Памочнiк прадаўца бакалейнай крамы прыносiў мяшочак пшанiчнай мукi, два фунты цукру, фут масла i фунт кавы. Таксама праверыў, усё дакладна.
Паштальён прыносiў дзве карэспандэнцыi фройлян Розен, мясцовае пiсьмо Гертрудзе, тры пiсьмы доктару Розену, на адным з iх замежны штамп, i два пiсьмы мiстэру Тэмплтану, адно таксама з замежным штампам.
Сэр Генры зрабiў паўзу i выняў з канверта пачак дакументаў.
– Можа, вам цiкава будзе самiм глянуць. Розныя людзi перадалi мне iх, яны дасталi гэтыя паперы з кашоў для непатрэбных папер. Я думаю, вам не трэба гаварыць, што эксперты праверылi ў iх наяўнасць нябачнага чарнiла i г. д., але нiчога цiкавага цi вартага ўвагi не знайшлi.
Усе, хто хацеў паглядзець пiсьмы, стоўпiлiся вакол сэра Генры. Каталогi былi ад нейкага садоўнiка з гадавальнiка i са славутаы лонданскаы футравай крамы. З двух пасланняў, адрасаваных доктару Розену, адно было мясцовае i тычылася толькi насення для саду, другое з лонданскай фiрмы, што гандлюе канцылярскiмi прыладамi. Вось што гаварылася ў другiм пiсьме:
"Мой дарагi Розен. Толькi што вярнулася ад доктара Хельмута Шпатса. На днях бачыла Эдгара Джэксана. Ён i Амос Пэры некалькi дзён таму назад вярнулiся з Чынгтаў*. Са спакойным Сумленнем магу сказаць, што я не зайздрошчу iх паездцы. Пiшыце пра сябе часцей. Як я ўжо i гаварыла вам раней, асцерагайцеся аднаго чалавека. Вы ведаеце, каго я маю на ўвазе, хоць i не згодны са мной.
Ваша Вяргiня".
* Кiтай.
– Карэспандэнцыя мiстэра Тэмплтана, у якой, як вы бачыце, рахунак ад краўца i пiсьмы ад яго сябра з Германii, - працягваў сэр Генры.
– Апошняе, на няшчасце, ён разарваў на прагулцы. Нарэшце, мы маем пiсьмо, якое атрымала Гертруда.
"Паважаная мiсiс Шварц. Мы спадзяёмся, што вы зможаце прыйсцi на сход у чацвер вечарам вiкарый спадзяецца ўбачыць вас усе i кожны будуць рады. Рэцэпт для кумпяка выдатны i дзякуй вам за яго. Спадзяюся што ў вас усё добра i ўбачу вас у чацвер застаюся
Верная вам Эма Грын".
Доктар Лойд злёгку ўсмiхнуўся, мiсiс Бантры таксама.
– Я лiчу, апошняе пiсьмо можна адразу адкласцi.
– Я падумаў таксама, - сказаў сэр Генры.
– Але ўсё ж я прыняў меры перасцярогi, праверыўшы, цi ёсць такая мiсiс Грын i цi быў царкоўны сход. Ведаеце, асцярожнасць не пашкодзiць.