Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)
Шрифт:

Бровы яго ссунуты, i губы варушацца ад намаганняў.

– Шэсць, маленькае

два зверху, крыжык i кручок. Госпадзi, вось галава была!

Праз некаторы час стараннасць яго слабее, ён адкiдваецца на спiнку крэсла i глядзiць скрозь клубы дыму ў глыбiню пакоя, быццам бачыць там нешта, не даступнае воку простых смертных.

– Колькi тут таямнiц, - гаворыць ён, - дзiўных таямнiц... Эх, дазнацца б толькi!

Я ўжо б не так зрабiў, як ён. Я б... эх!
– зацягваецца люлькай.

Потым ён пачынае марыць, iм авалодвае неўмiручая чароўная мара яго жыцця. I, нягледзячы на ўсе пошукi, якiя вядзе нястомны Кемп, нi адзiн чалавек на свеце, акрамя гаспадара карчмы, не ведае, дзе знаходзяцца гэтыя кнiгi, у якiх схавана тайна нябачнасцi i шмат iншых дзiўных таямнiц. I нiхто гэтага не даведаецца да самай яго смерцi.

1897

Поделиться с друзьями: