Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Чортаў скарб

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Ідзе ўвесь мокры, як цуцык пад залевай. На кожным капытцы па пуду гліны наліпла. Пад носам ад прастуды вісіць вялізная кропля. А насоўкі ж ён не мае. Як ты часам, калі дома забудзеш. А капытом не дужа высмаркаешся. Ідзе такі няшчасны, такі жаласны і ўбогі,

што нават Янка яго пашкадаваў

– Ты куды гэта?

– А так, - сказаў чорт.
– У свет.

Памаўчалі. Пасля чорт пытае:

– А скажы ты мне, ці ўсё яшчэ ў цябе тая кошка?

Янка быў чалавек не дужа мудры ды і не ведаў, пра якую кошку размова.

– Анягож, - кажа.
– Ясна, што ў мяне. Ды яшчэ і шасцёра кацянят прынесла.

– І ўсе ў матку?

– Ага. Усе пярэстыя, з чатырма лапамі, з адным хвастом.

– З лапамі, з лапамі, - сказаў чорт.
– Даліся мне тыя лапы. Дальбог, аж шасцёра!

– Ну, то я, мабыць, ніколі да цябе не прыйду, - уздыхнуў чорт.
– А трэба было б. Дужа трэба.

– Гэта чаму?

Ат! Закапаў я ў цябе ў падпеччы казан з золатам. Скарб. І трэба было выкапаць, але як я тваю кошку ўспомню - бр-р-р!
– ну яго. Хай прападае.

– Ты, як зусім змерзнеш, прыходзь. Глядзіш, рэпу зварыш, дзяцей пакалышаш.

– Н-не. Кошкі баюся. А рэпы я цяпер да самай смерці ў вочы бачыць не магу.

Ды і пайшоў сабе полем, пад дождж, ледзь цягнучы пудовыя ногі. Такі гаротны небарака.

А Янка даараў клін і пайшоў дахаты. І толькі там успомніў, што нештачка ў падпечку свяціла і чорт пра нейкі скарб казаў

Пачалі

капаць у падпеччы - і на табе!
– выкапалі вялізны закураны казан з золатам і чырвонцамі. Нібы жар, разлілося святло па хаце. Так ужо свяціла, так паліла, так пякло, што ўсе аж распранацца пачалі.

Чорт пасля таго ў моцныя маразы ўсё ж прыходзіў. Толькі прасіў кошку ў каморку выкідаць. Капусту Янка варыў і дзяцей калыхаў. З таго часу і пайшла прыказка, што «шчасліваму і чорт дзяцей калыша».

А на той чортаў скарб паставіў Янка сабе і ўсяму наваколлю новыя хаты, свірны, адрыны, новыя стайні. Сады пасадзіў, млын паставіў.

Ва ўсіх сялян па сорак сыноў ды дачок, па сорак коней ды валоў. І ўсе хаты як звон... І ў кожнай хаце на акне, на сонейку кошык. А ў кожным кошыку кошка. І ў кожнай кошкі па шасцёра кацянят. Во шчасце дык шчасце!

І таму, калі ты жывеш шчасна і радасна, ніколі не дражні мядзведзя ў звярынцы і не кідай у кошку не тое што каменем, а нават мяккай грудкай зямлі. Бо гэта ж яны зрабілі калісьці так, што табе добра. Ды і наогул ні ў кога нічым не кідай і нікога не дражні.

Тады ўсім будзе хораша на гэтай прыгожай зямлі, што ляжыць крышку бліжэй Сонца і крышку далей ад Месяца. Людзі будуць працаваць, кошкі будуць вуркатаць, а мядзведзі насіць табе і ўсім іншым дзецям салодкія ступы...

Тупу-тупу-тупу.
12
Поделиться с друзьями: