Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Да мiс Люсi прыходзiць каханне
Шрифт:

Але зярняты страху былi пасеяны, i, калi мiс Люсi параўнялася з незнаёмцам, той зiрнуў з-пад iлба i нахiлiўся ў яе бок. Твар мужчыны быў няголены, вопратка - абтрапаная, акрамя таго, ад яго моцна патыхала тэкiлай*.

* Мексiканская гарэлка з соку альясу (гiшп.).

Незнаёмец пачаў хутка гаварыць па-гiшпанску, але мiс Люсi не магла нiчога разабраць. Яна разумела, што ён жабруе, але прывучаная да арганiзаванай дапамогi бедным, адносiлася да жабракоў на вулiцы без спачування. Мiс Люсi адмоўна пахiтала галавой i паспрабавала прадоўжыць шлях. Але брудная рука не адпускала рукава палiто i цiхае скуголенне

працягвалася. Мiс Люсi вызвалiла руку больш рашуча, чым нават хацела. У вачах у мужчыны з'явiлася злосць. Ён абурана ўзняў руку.

Хоць, вiдавочна, ён не збiраўся ўдарыць мiс Люсi, але тая iнстынктыўна адхiнулася - у вынiку абцас чаравiка зашчамiўся памiж камянямi бруку, i яна даволi няўклюдна павалiлася на зямлю. Там i засталася ляжаць з вывернутай нагой, а мужчына пагрозлiва стаяў проста над ёй.

На нейкi момант мiс Люсi ахапiла панiка - сляпы, усеабдымны жах, абсалютна беспадстаўны, улiчваючы ўсю вартую смеху недарэчнасць сiтуацыi.

I тут з цемры з'явiўся яшчэ адзiн чалавек. Стройны мужчына ў белым гарнiтуры.

Мiс Люсi не магла распазнаць яго ў твар, але ведала, што гэта той самы юнак, з якiм яна сустрэлася ў царкве. У цемры ўскiнуўся белы рукаў i адпiхнуў жабрака.

Мiс Люсi ўбачыла, як жабрак падаўся назад i зашоргаў прэч, буркаючы сабе нешта пад нос. Потым адчула, як да яе наблiзiўся малады твар, а моцная рука дапамагла ёй узняцца. Яна не магла зразумець, што гаварыў яе збавiцель, але голас у яго быў лагодны i спагадлiвы.

– Que malo*, - сказаў ён, усмiхнуўшыся ўслед жабраку.
– Malo Mexicano**. У месячным святле блiснулi белыя зубы.
– Я - Марыа, з царквы, так? Я дапамагаць сеньёра, не?

* Якi дрэнны (гiшп.).

** Дрэнны мексiканец (гiшп.).

Ён, можна сказаць, на руках данёс мiс Люсi, якая выкруцiла ногу, да гатэля, потым у нумар, дзе перадаў пад мiтуслiвую апеку Веры i Элен.

Пакуль Марыа клапатлiва завiхаўся вакол мiс Люсi, Элен схапiла сумачку i спытала шэптам:

– Колькi, Люсi?

Але гэты раз мiс Люсi выказала сваю волю:

– Не, грошы абразяць.

А Марыа, якi, вiдаць, усё зразумеў, сказаў:

– Gracias, Senora*.

* Дзякуй, сеньёра (гiшп.).

Вымавiўшы некалькi слоў, з якiх мiс Люсi зразумела толькi "madre"*, узяў левую руку мiс Люсi - тую, на якой быў новы пярсцёнак з сапфiрам, пацалаваў яе i, усмiхаючыся, з паклонам развiтаўся.

* Мацi (гiшп.).

Такiм вось чынам Марыа ўвайшоў у iх жыццё. А ўвайшоўшы, ён, што было вiдавочна, меркаваў там застацца. Назаўтра ранiцай ён прыйшоў у гатэль спытацца пра мiс Люсi, i тая ўпершыню разгледзела яго як след. Марыа не быў прыгажуном у поўным сэнсе гэтага слова. Вочы з доўгiмi вейкамi былi крыху заблiзка адно ад аднаго. Вусiкi над пухлымi вуснамi - занадта доўгiя. Постаць хоць i танклявая, але дужая, акрамя таго, у iм было нешта такое, што выклiкала адначасова прыхiльнасць i давер.

Марыа, як ён растлумачыў, быў студэнтам i ў час вакацый спрабаваў зарабiць крыху грошай. Ён хацеў пабыць у сеньёр гiдам i, так як мiс Люсi не магла хадзiць, прапанаваў наняць машыну i самому сесцi за руль. Ганарар, якi папрасiў Марыа, быў надзiва малы, i ён упарта адмаўляўся пагадзiцца на большую суму.

На другi дзень ён наняў машыну за нiзкую цану, якая больш чым

задаволiла ашчадную мiс Элен, i з гэтага дня пачаў вазiць жанчын па цiкавых мясцiнах, аказваючы iм такiя клопат i ўвагу, быццам яны былi ягоныя тры "madre".

Штодзённыя прыходы Марыа, якi заўсёды быў апрануты ў бездакорна чыстае адзенне, кожны раз выклiкалi пачуццё радасцi ў мiс Люсi i, па праўдзе кажучы, ва ўсiх астатнiх. У яго заўсёды было мноства планаў, як правесцi час. Аднойчы ён правёз iх вакол падножжа гары Папакатэпетль, i некалькi гадзiн яны маглi захапляцца, вiдаць, адной з самых прыгожых i таямнiчых гор у свеце. I на нейкi момант, калi так здарылася, што яны засталiся ўдваiх з Марыа, любуючыся асляпляльнай белiзной велiчнай вяршынi гары, мiс Люсi адчула, як Марыа ўзяў яе руку ў сваю цвёрдую карычневую далонь i асцярожна яе пацiснуў.

Вiдаць, так ён хацеў даць ёй зразумець, што, нягледзячы на моўныя складанасцi, яны назiраюць вялiкую славутасць Мексiкi i ён рады, што яны назiраюць яе разам. Ад поцiску вялiкi сапфiр балюча ўеўся ў палец, але мiс Люсi адчула недзе ўнутры яшчэ адно пачуццё, iншае чым боль.

Пасля наведвання Папакатэпетля мiс Люсi вырашыла, што час ехаць з Таска i пасялiцца ў Мехiка. Яна даручыла Элен адмовiцца ад паслуг Марыа - заплацiць яму дадатковую сотню песа i ветлiва, але цвёрда даць яму зразумець, што ў яго паслугах няма больш патрэбы. Але Элен магла з такiм жа поспехам зрабiць спробу развеяць у дым гару Папакатэпетль або дамагчыся, каб яна перанеслася ў мора. Марыа проста рассмяяўся ў адказ, адмахнуўся ад прапанаваных грошай i звярнуўся непасрэдна да мiс Люсi.

– У Мехiка шмат дрэнных мексiканцаў.
– Марыа працягнуў у яе бок свае моцныя рукi колеру залацiстага мёду. Ён будзе iх апекаваць. Не, для яго не маюць нiякага значэння грошы сеньёры Элен (дзве другiя жанчыны былi для яго заўсёды сеньёрамi, i толькi мiс Люсi была сеньярытай). Важна тое, што ён павiнен iм усё паказаць. Тут Марыа ўскiнуў свае моцныя рукi, нiбыта ахiнаючы сонца, неба, горы, усю Мексiку. А чорныя вочы з занадта густымi вейкамi абдымалi таксама i мiс Люсi.

I тая, дзейнiчаючы насуперак глыбока ўкаранелага iнстынкту, саступiла. Марыа паехаў з iмi ў Мехiка.

Пайшоў другi тыдзень iх знаходжання ў Мехiка, калi яны вырашылi паехаць да пiрамiды Тэатыўакан. Як заўсёды, мiс Люсi села побач з Марыа, спераду. Кiраваў машынай ён выдатна, i мiс Люсi падабаўся яго профiль, калi ён уважлiва сачыў за дарогай, яго мармытанне ў знак задаволенасцi альбо незадаволенасцi чымсьцi. Менш ёй падабалася, калi Марыа паварочваўся да яе, праводзячы, нiбы лашчачы, вачыма яе твар, апускаючы iх да грудзей.

Яго позiркi бянтэжылi мiс Люсi, i аднойчы нешта прымусiла яе сказаць, смеючыся, па-ангельску:

– Марыа, такiх, як ты, мы называем у Амерыцы flirt. Уяўляю, якiм поспехам ты карыстаешся ў дзяўчат тут, у Мехiка.

Нейкi момант, здавалася, ён не мог зразумець яе заўвагi. Потым пачаў смяяцца.

– Дзяўчаты - muchachas. Para me, no*.
– Марыа сунуў руку ў нагрудную кiшэню i выцягнуў адтуль маленькую пашматаную фотакартку.
– Mi michacha. Мая дзяўчына. Mi unica michacha... Una sola**.

* Дзяўчаты. Для мяне, не (гiшп.).

** Мая дзяўчына... мая адзiная жанчына... Адна адзiная (гiшп.).

Поделиться с друзьями: