Дзiкi сабака дзiнга, альбо аповесць пра першае каханне
Шрифт:
Раней, бывала, як мацi збiралася з дому, Таня плакала, а зараз думала пра яе з бесперастаннай пяшчотай.
Яна не запыталася ў нянькi, цi скора вернецца мацi. Яна толькi паглядзела на яе рэчы ў шафе, пасядзела на яе ложку i выйшла ў двор. Трэба было нарэшце неяк прыладзiць кветкi, якiя яна выкапала ў лесе на балацiне.
– Але ж на дварэ восень, Таня!
– здзiвiлася нянька.
– Якiя ж цяпер кветкi?
– Ну, якая ж восень! Глядзi, - адказала Таня.
Восень, як заўсёды, праходзiла над горадам без туману. Навакольныя горы, як i вясной, цямнелi ад хвой, i
На самай справе, можа, i саранкi пастаяць яшчэ трохi. А калi пасохнуць, то каранi iх захаваюцца ў зямлi.
I Таня шырокiм нажом выкапала ў зямлi некалькi ямак на градцы i пасадзiла саранкi.
Тыгр хадзiў памiж градак i абнюхваў iх. А потым падняў сваю вялiкую галаву i глянуў угару на плот. Таня таксама паглядзела туды.
На плоце сядзеў Фiлька. Ён быў босы, у адной майцы, без гальштука, i твар яго гарэў ад хвалявання.
– Таня, - выгукнуў ён, - бяжы хутчэй да нас! Бацька падарыў мне сапраўдных ездавых сабак.
Але Таня не кiнула капаць, рукi яе былi чорныя ад зямлi, твар iльснiўся.
– Не можа быць, - адказвала яна, - ты манiш. Калi ён паспеў гэта зрабiць? Мы ж сёння разам прыйшлi ў горад.
– Гэта праўда, - сказаў Фiлька.
– Ён прывёў iх у горад яшчэ тры днi назад i трымаў у гаспадынi ў хляве. Ён падарыў iх мне i клiча, каб ты паглядзела.
Таня ўважлiва паглядзела на Фiльку.
Зрэшты, гэта магло быць i праўдай. Дораць жа дзецям такiя рэчы, пра якiя яны мараць. I робяць iм падарункi бацькi, як яна пра гэта чытала.
Яна кiнула нож на градку i выйшла за вароты на вулiцу.
Фiлька жыў праз двор. Яго вароты былi зачынены.
Ён адчынiў iх перад Таняй, i яна ўбачыла сабак.
Побач з сабакамi на зямлi сядзеў Фiлькаў бацька i курыў. Люлечка яго хрыпела гучна, як i ў лесе ля вогнiшча, а твар яго быў прыветны. Алень стаяў, прывязаны да плота. А сабакi ляжалi ўсе разам, з круглымi хвастамi, сапраўдныя лайкi. Не падымаючы вострых пыс, выцягнутых на зямлi, яны па-воўчы глядзелi на Таню.
Паляўнiчы засланiў яе ад звяроў.
– Яны злыя, друга, - сказаў ён.
А Фiлька дадаў:
– Гэта табе не аўстралiйскi сабака дзiнга.
– Я добра ведаю такiх сабак, - сказала Таня.
– Але ж гэта не дзiкi сабака дзiнга. Калi ласка, запражыце iх.
Паляўнiчы быў крыху азадачаны. Запрэгчы сабак улетку? Гэта была такая неразумная забава. Але i сын папрасiў. I паляўнiчы вынес з хлява лёгкую нарту i вупраж i падняў сабак на ногi. Забурчаўшы, сабакi паднялiся.
А Таня залюбавалася iх прыгожай вупражжу, зробленай з сукна i скуры. Султанчыкi на галовах сабак развявалiся, як белыя мяцёлкi павейнiка.
– Якi багаты падарунак, - сказала Таня.
Паляўнiчы быў рады пахвале сваёй бацькоўскай шчодрасцi, хаця выказала яе ўсяго толькi дзяўчынка.
Яны пасядзелi ў нарце, i Таня патрымала каюр - доўгую палку з ясеню, акаваную на канцы жалезам.
Сабакi круцiлiся, налягаючы на заднiя ногi, - збiралiся бегчы, цягнуць нарту па голай зямлi. Паляўнiчы даў iм за старанне юколу. Ён дастаў з-за пазухi яшчэ дзве сушаныя рыбкi, дзве
маленькiя карушкi, зiхоткiя на сонцы, працягнуў iх сыну i Танi. Фiлька пачаў гучна грызцi, а Таня адмовiлася. Але скончылася тым, што i яна з'ела сваю рыбку.Паляўнiчы пачаў збiрацца ў дарогу. Пара было пакiнуць гэты горад, дзе яго алень цэлы дзень стаяў някормлены. Ён загнаў сабак у хлеў i распрог там нарту. Потым адвязаў ад плота аленя i даў яму з далонi солi. Паклажа была гатова даўно.
За варотамi паляўнiчы развiтаўся з дзецьмi.
Ён падаў Танi руку, спачатку адну, потым другую, як падаюць на развiтанне суседу, i запрасiў па снезе прыехаць на сабаках у госцi.
Сына абняў за плечы.
– Будзь, калi зможаш, добрым паляўнiчым i вучоным, - сказаў ён.
– I, вiдаць, успомнiўшы скаргi начальнiка на сына, дадаў задуменна: - I насi сваю хустку на шыi, як гэта трэба.
Вось ён падышоў да павароту, ведучы аленя за повад, i павярнуўся яшчэ раз. Яго цёмны твар, нiбыта зроблены з дрэва, i здалёк здаваўся прыветным. I Танi стала шкада, што ён так хутка знiк.
– Добры ў цябе бацька, Фiлька, - сказала яна ў роздуме.
– I я яго люблю, калi не б'ецца.
– Хiба ён бiў цябе калi-небудзь?
– Вельмi рэдка, i толькi тады, калi п'яны.
– Вось як!
– Таня пакiвала галавой.
– А твой бацька хiба цябе нiколi не бiў? I дзе ён? Я нiколi яго не бачыў.
Таня паглядзела яму ў вочы - цi няма там цiкавасцi альбо ўсмешкi. Яна нiколi не гаварыла з iм пра свайго бацьку.
Але Фiлька глядзеў ёй проста ў твар, i ў вачах яго была адна прастадушнасць.
– Нiколi, - сказала яна, - ён мяне не бiў.
– Ты, мусiць, вельмi любiш яго.
– Не, не люблю, - адказала Таня.
– Вось як, - прамовiў у сваю чаргу Фiлька. I, памаўчаўшы крыху, крануў Таню за рукаў: - Чаму?
Таня нахмурылася.
I адразу ж у Фiлькi скончылiся ўсе словы, быццам яму адрэзалi язык. Здавалася, нiколi ўжо ён нiчога не запытае ў яе.
Але раптоўна Таня пачырванела.
– Я яго не ведаю зусiм.
– Хiба ён памёр?
Таня павольна пакiвала галавой.
– Дык дзе ж ён?
– Далёка, вельмi далёка. Можа, нават за акiянам.
– Значыць, у Амерыцы?
Таня кiўнула галавой.
– Я ўгадаў!.. У Амерыцы?
– паўтарыў Фiлька.
Таня моўчкi павяла галавой справа налева.
– Дык дзе ж ён?
– спытаў Фiлька.
Тоўстыя губы Фiлькi адтапырылiся. Па праўдзе кажучы, Таня здзiвiла яго.
– А ты ведаеш, дзе Алжыр i Тунiс?
– Ведаю. У Афрыцы. Значыць, ён там?
Таня зноў адмоўна закiвала галавой, гэтым разам з большым сумам, чым раней.
– Не, Фiлька. Ведаеш, ёсць такая краiна - Марасейка.
– Марасейка?
– паўтарыў за ёй задуменна Фiлька. Гэтая назва спадабалася яму.
– Вiдаць, прыгожая краiна - Марасейка.
– Так, Марасейка, - цiха прамовiла Таня, - дом нумар сорак, кватэра пяцьдзесят тры. Ён там.
I яна знiкла ў сваiм двары.
А Фiлька застаўся адзiн на вулiцы. Ён усё больш дзiвiўся з Танi. Калi казаць праўду, ён быў зусiм збiты з панталыку.