Не для вас, паны выкшталцоныя, я пiшу тэнцоны з канцонамi
I санэты свае з вэрлiбрамi я пiшу не для вас,
А для нiгераў з насарогамi, што трушчобамi ды бярлогамi
Загароджаны ад паэзiяў вашых кволенькiх рас.
СустрэчаСамы
канец кайназойскае эры.Гомель. Зiма. Плейстацэн.Сьнегу паўсюль навалiла бяз меры.Ўсюды суладнасьць i сэнс.Думаю думу пра ўчора i заўтра,Думу пра норы мае.Раптам з кустоў малады пiтэкантрапНаперарэз паўстае.Ў новае шкуры, з вялiкай сякерай,Шнар паляўнiчы на лбе.Дружа! ня трэба! другiм павячэрай!Я не патрэбен табе.Вершаў маiх у маленькай галоўцыНе ператравiш, нi-нi!Не перакажаш на вашае моўцыПесьню пра доўгiя днi.Што ж ты, нябога, ўзьнiкаеш пад носам,Шкодзiш натхненьню майму?Мы ж з табой тут у лагчыне сам-насам —Ну а калi абдыму?Сьцiсну ў абдымках — i пырснуць вантробы,Пырснуць на сьнег i гальлё,I ад тваёй застанецца асобыТолькi згаданьне маё....Далей ступаю па роднаму краю,Цела гаю i душу.Мiлыя далi мае аглядаю,Хобатам вершы пiшу.НапiсЯ сам сабе нерукатворны помнiк,Я цар прыроды, я другое сонца,Я сам сабе i мармур i гранiт,Я дзiва сьвету у зiхоткiх промнях,Я уладар усёй зямлi бясконца,Я цар цароў — магутны Трылабiт!МахайродМахайрод махае ротам,Мяса рэжа пасярод.Рухi лапаў быццам ротар,Сам нiбы барвовы ротКрыважэрны махайрод.Сёньня ўгору, сёньня ўдолуПапабегаў ён, як хорт.То закон усiх жывёлаў:Калi быў слабы i кволы,Будзеш смачны, быццам торт.Вус аблiжа, памарудзiць,Замуркоча пад ракой.Рэшту кiне ваўкам, людзям,Каб ня смелi запаскудзiцьАдпачынак i спакой.СябрыПа плошчы iдзе чалавек.Насустрач — аўстралапiтэк.— Як маешся, брат чалавек?— Звычайна, аўстралапiтэк.— Чым зоймемся, брат чалавек?— Як хочаш, аўстралапiтэк.— Дайграешся, брат чалавек!— Як зробiш, аўстралапiтэк.— Не моцна я, брат чалавек?— Як знаеш, аўстралапiтэк.Перад пачаткамЗямля была пад чорным небам.Нiхто на ёй не жыў.Сонца было маленькае.Месяц ледзь ня ўпаў на зямлю.А потым зямля правалiлася ў магму,Магма застылаI пачалася гiсторыя.800 000 000 год да н. э.Зямля пад лёдам. Па-над лёдам неба.Ад полюсу да полюсу зiма.На ўсёй прасторы нi вады, нi хлебаНяма — мiльён гадоў вады няма.Вялiкi Месяц i малое СонцаНя грэюць сьнегу белага. Зiма.Зiма, якая цягнецца бясконца,I iншага нiчога тут няма.Усё ў мiнулым: i гэтэратрофы,Што склалi маладой Зямлi планктон,I вулканiчных жахаў катастрофыУ тысячы магутных гiгатон;Усё у будучынi: трылабiты,Якiх дагэтуль не было нiдзе,I дыназаўры, i мэтэарыты,I ўсё, што ё цяпер сярод людзей.Марш мiяцэнавых сланоўТрубiТруба!ТрубiТруба!ТрубiТрубаДаўгая!СкачыСкакуйСкачыСкакуйАдсюльДа небакраю!ЛясыПяюць,ЛугiПяюцьI песьнямiПалаюць:СланыЦяперУсеЦяперНа носеТрубыМаюць!I восьI яI восьI яСваюТрубуУздзенуI
пра-Трублю,I пра-ТрублюЭпохуМiяцэну!Паэза верхняга мелуIНаша справа — еш ды какай,Дыназаўрык, дыназаўрык.Нам усё жыцьцё за ранак,Нам паўсюль хваёнак смачных,Кветак-папарацяў хопiць,Каб напружыць свой жывоцiк.Нi садоў, нi агародаўНам ня трэба агародзiць.Як ты вылупiўся з яйка,Трэба дзеiць: еш ды какай.Хiтрасьцi яно нiякайАд цябе не вымагае.Гэта выгадуе сiлу,Каб нага цябе насiла;Гэта выгадуе шыю,Каб дастала да галiнак.Быў маленькi дыназаўрык —Пройдзе заўтра i пазаўтра,Станеш мажны i цыбаты,Будзеш думаць i пра самак.Каб адну хаця паймецi,Трэба нам хвастом грымецiI страсаць усё паветра,Прабiваючы бар'еры.А для гэтага — парада,Маё мiлае дзiцятка:Еш ды какай, еш ды какай,Не турбуйся пра парадак.IIУсяго па калена, а нiчога няма.Усяго па пояс, а нiчога няма.Усяго па шыйку, а нiчога няма.Па са-ме-нькую шыйку!Чагосьцi нестае.Дыназаўрык падляцеўНа 4 ножкi сеўI пабёг, i пабёгУ малюткi закуток.— Мама, а былi тыраназаўры?— Не былi, даўно ўжо не былi.Iх нiхто ня помнiць на Зямлi.Смачна еш i какай патаўсцей.— Мама, а чаго з намi будзе?— Усё з намi будзе.Будзем i есцi, будзем i какаць.Не хвалюйся.— Мама, а чаго вымерлi тыраназаўры?— Есьцi не хацелi,Какаць не хацелi,Маму не– эслу– ха– лiся.IIIЕш ды какай, дыназаўрык.Вас няма на кантынэнце.На адной вялiкай выспеВы пакуль яшчэ жывеце,Што плыве ў глыбокiм моры,Што вандруе ў дзiкiм моры.Мэзазойскай засталосяЭры 100 тысячагодзьдзяў.Старая песьняЯк на Лысай гарыТрое мамантаў,А на Белай гарыДвое мамантаў,А на Мохаўскай гары —Пяцёра мамантаў!Пяцёра мамантаўДы з маманцiхамi,А маманцiхi ўсеЗ маманцяняткамi,Маманцяняткi з блошкамi.А на Лысай гарыЗабiлi мамантаў,А на Белай гарыЗабiлi мамантаў,А на Мохаўскай гарыЗабiлi мамантаў.Забiлi мамантаўДы з маманцiхамi,А маманцiхi ўсеЗ маманцяняткамi,Маманцяняткi з блошкамi.НастальгiяНашае пакаленьнеIншае ўсё ж было.Мора сьнягоў па каленаГодна яно прайшло.Як нам было ўсё проста,Простага нават прасьцей!Моцным было сяброўства,Вербы расьлi гусьцей.Ну а якiя красунiШпацыравалi паўсюль!Вам у цяперашнiм сумеГэткiх ня ўзяць нiадкуль.Гэх! не паўторыцца заўтраСьнег мiнулай зiмы.Хутка, нiбы дыназаўры,Зьнiкнем з планэты i мы.Аб чым пяе мэрытэрыйДайце мне хоць хто-небудзьХобат!Каб патрапляў у небаХобат!Каб вытыркаў мiж бiўняўХобат!Каб увесьчас трубiў мнеХобат!Дапамагаў абедацьХобат!I ратаваў ад бедаўХобат!Дайце мне хоць хто-небудзьХобат!Цi хоць маiм нашчадкамХобат!ТрыялетЁн мамант, яна — мастадонтка,Страйнюткая, быццам таполя.Кувае зязюленька тонка.Ён мамант, яна — мастадонтка.Ён толькi сябровец, ня болей.Сяброўка яна, а ня жонка.Ён мамант, яна — мастадонтка,Страйнюткая, быццам таполя.