Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Гандлярка і паэт

Шамякін Іван Пятровіч

Шрифт:

Што ён будзе за чалавек, чым зоймецца на волі — пра гэта не думала, далёка наперад не заглядвала.

Фашысты не хавалі лагеры ваеннапалонных, знарок, каб настрашыць, выстаўлялі іх на відных месцах, побач з дарогамі, чыгункамі; дулаг у Драздах быў заснаваны ў першыя ж дні акупацыі, за нейкія два кіламетры ад горада, побач з вёскай Дразды — на другім, левым, беразе Свіслачы, паміж двума ўзгоркамі, на адным з якіх, як на могілках, раслі сосны, другі быў голы, што бубен. З узгоркаў гэтых, з вартавых вышак на іх добра праглядвалася ўсё наваколле, на пустым асеннім полі відаць быў кожны чалавек.

Лена Бароўская не раз ужо хадзіла ў гэты лагер, ведала, адкуль, з якога боку падпускаюць да калючага дроту, нават мела знаёмых вартавых, калі лічыць знаёмствам тое, што некалькі немцаў ужо ведалі маладую жанчыну, якая настойліва шукае брата, бо сказалі:

брата яе бачылі тут. Яны, немцы, у пэўным сэнсе былі даверлівыя, верылі, што яна шукае брата, але пасміхаліся з яе наіўнасці: брат яе мог, безумоўна, быць тут, аднак зусім натуральна, што ён даўно ўжо ляжыць у брацкай магіле, дзе яго ніхто не знойдзе — ні сястра, ні маці, ні суд гісторыі.

Вольга і Лена ішлі па палявой сцежцы ўбаку ад гравійкі. Сцежка гэта была пратаптана гараджанамі і падводзіла да тылавой агароджы лагера — да тых умоўных варот, праз якія жанчыны пазнавалі сваіх. Тут яны падыходзілі да калючага дроту, тут дазвалялі збірацца палонным. Адгэтуль радзей адганялі, чым ад сапраўдных варот, што каля шашы. Так варта, пэўна, хавала гандаль палоннымі ад высокага начальства. Але і ў парушэнні інструкцый немцы любілі парадак: тут, ля дроту, пазнавалі свайго, а дамаўляцца, абышоўшы далёка па полі, ідзі да прахадной, толькі там можна гаварыць з лагерным начальствам. Калі хадзілі ўздоўж дроту — гэтага варта не любіла, па тых, хто ішоў паўз агароджу, нярэдка стралялі без папярэджання ці нацкоўвалі аўчарак. Мінчанкі пра гэта ведалі, ведалі ўсе няпісаныя правілы. Мужчынам да лагера ўвогуле было небяспечна хадзіць, да мужчын фашысты ставіліся падазрона.

Пасля сухіх, халодных дзён, калі мароз па-зімоваму скоўваў зямлю, зноў наступіла гразкая восень, зямля адтала. Ішоў дождж уперамешку са снегам. Было ветрана. Моцны вецер біў у твар, мокры снег залепліваў вочы, набіваўся пад хусткі, за каўняры. Жанчыны захлыналіся ад ветру, ад снегу, ішлі па сцежцы адна за адной, Лена — наперадзе. Не размаўлялі. Ды і аб чым гаварыць? Усё абгаварылі ўчора ў Лены. Тады Вольга была ўзбуджаная, бадай узрадаваная сваім нечаканым дзёрзкім рашэннем. Само такое рашэнне — узяць у дом чалавека, «патрэбнага народу», — як бы ачышчала яе ад таго паганага, што прыліпала штодня ад яе камерцыі, якая не абыходзілася без ашуканства, ад яе хаўрусу з паліцаямі і немцамі. Але снег, дождж і вецер астудзілі тыя добрыя, цёплыя ўчарашнія пачуцці. Вольга ішла раздражнёная, узлаваная на сваю дурноту — навошта згадзілася? — на Лену — навязалася на яе галаву! Хіба мала баб у горадзе? Няхай бы папрасіла каго іншага! Яшчэ пры выхадзе з Мінска, за Старажоўкай, дзе патруль даволі прыдзірліва праверыў іх дакументы — савецкія пашпарты з дапіскай і штампам гарадской управы, — Вольга сказала Лене:

— Ох, бачу, цягнеш ты мяне ў прорву.

Ведаючы характар сяброўкі, яе зменлівы настрой, Лена спалохалася, пачала прасіць:

— Волечка, чалавека ж ад смерці ўратуем. Хіба з-за гэтага не варта памучыцца? Ты ж у Бога верыш. Ісус Хрыстос за людзей мучыўся і нам наказваў.

— Ты ж у Бога не верыш.

— I я веру, Волечка, веру. Цяпер усе вераць, — на ўсё згаджалася Лена, абы ўлагодзіць сяброўку, не даць ёй перадумаць і павярнуць назад.

Па слізкай сцежцы яны выйшлі на ўзгорак. Ім належала перайсці лагчыну і на схіле ўзгорка, дзе раслі рэдкія сосны, падысці да тых умоўных варот ля калючага дроту, куды варта з выгадай да сябе падпускала жанчын пашукаць сярод палонных мужоў. Але праз снежную каламуць яны ўбачылі, што ў лагчыне працуе мноства людзей — белыя, як здані, постаці, здавалася, не хадзілі, а плавалі ў паветры, і нельга было здалёк зразумець, што яны робяць. Але бліжэй, у падножжы таго ўзгорка, на якім яны спыніпіся, вельмі выразна вырысоўваліся чорныя, быццам снег адразу раставаў на іх, постаці з аўтаматамі і гэткія ж чорныя сабакі, вялізныя, з натапыранымі вушамі — такія вушы чуюць чалавека за вярсту.

Жанчын угледзелі. Адразу двое немцаў узнялі аўтаматы. Але, відаць, не стрэліпі, толькі пастрашылі, бо ні Лена, ні Вольга стрэлаў не пачулі. Прыгнуўшыся, яны кінуліся бегчы ўжо не па сцежцы, а па полі, угрузаючы ў размяклай раллі, быццам так лягчэй было ўратавацца. Напачатку ім здалося, што ззаду задыхана цахляць аўчаркі, як цахляць ганчакі, калі гоняць зайца. Ды, мабыць, то свістаў вецер і грукалі іх сэрцы.

Пасля Вольга не магла вытлумачыць самой сабе, чаму яны пабеглі не назад, да горада, а ў бок рэчкі, можа, таму, што ў пойме раслі кусты, стаялі голыя вербы, а на тым баку віднеліся хаты, жылі людзі. Не, жадання за нешта схавацца ці дабегчы

да людзей у яе не было. Проста яна пабегла за Ленай. А тая, апантаная, магчыма, схітравала, бо ведала, адчувала, што калі наблізяцца да горада, то Вольгу назад ужо не вярнуць, не ўгаварыць. Вольга і так, калі яны адчулі сябе ў бяспецы, бо навокал была цішыня і зноў пасыпаў густы мокры снег, за сотню крокаў нічога не відаць было, сказала ўпарта і нават узлавана:

— Ты, дарагая падружка, як хочаш, ты птушка вольная, а я буду ратаваць сябе, у мяне дзіця засталося.

Але Лена так прасіла за таго незнаёмага чалавека, як за бацьку роднага, са слязамі на вачах, што Вольга зноў згадзілася, каб ім выйсці на дарогу, дзе ходзяць людзі і машыны, і падысці да цэнтральнай брамы, куды прыходзілі ўсе, хто не ведаў тых умоўных варот.

Вольга супакоілася, калі ўбачыла, што яны не адны тут: за баракам, якога не было ў жніўні. тоўпілася з дзесятак жанчын. А на тым баку, за дротам, стаялі сотні дзве палонных, страшэнных зданяў, загорнутых у шынялі, падраныя ватнікі, коўдры, мяшкі. Яны стаялі за тры крокі ад дроту, і ніхто не адважваўся пераступіць гэтую вузкую паласу, ніхто не мог дацягнуцца да жанчын, каб узяць кавалак хлеба ці бульбіну. На страшнай паласе гэтай ляжала двое мёртвых.

На спіне ў аднаго на белай ад снегу гімнасцёрцы — нічога больш цёплага на нябогу не было — пунсавела свежая кроў. Яго забілі нядаўна. Мабыць, з-за гэтага некаторыя жанчыны палахліва адступалі ад дроту і непрыкметна знікалі.

Пераступаючы мёртвых, быццам гэта былі не трупы, а бярвенні, велічна-спакойна, здаецца, абыякавы да ўсяго, што тут адбываецца, хадзіў немец, падняўшы каўнер зялёнага шыняля і апусціўшы адвароты шапкі на вушы. Рукі яго ў пальчатках неахайна ляжалі на аўтамаце; ён як бы прагульваўся, хоць у сапраўднасці пільна сачыў за кожным рухам палонных і жанчын. Перадаць нічога нельга было — за гэта смерць, а перагаворвацца можна. Вельмі можа быць, што вартавы разумеў па-руску. А калі не ведаў мовы вартавы, то, напэўна, быў агент сярод палонных. Магчыма, не толькі дзеля таго, каб колькі чалавек выгадна прадаць сапраўдным жонкам, маці ці тым, хто называе сябе жонкай ці сястрой, але і дзеля таго, каб мець пэўную інфармацыю і паказаць насельніцгву, як многа ўзята палонных, у каго ператвараюцца байцы Чырвонай Арміі, якімі паслухмянымі яны робяцца пад дулам нямецкага аўтамата, пусціць у народ самыя неверагодныя чуткі, каменданты дулагаў і шталагаў не забаранялі пакуль што дзіўныя спатканні палонных з жанчынамі.

Вольгу ўразіла нерухомая сцяна зданяў; толькі па бляску вачэй, ліхаманкавым, гарачым, было відно, што людзі гэтыя яшчэ жывыя. У жніўні, калі яна наведалася сюды ўпершыню, палонныя былі іншыя: галодныя, знясіленыя, раненыя, яны кідаліся на дрот, вырывалі з жаночых рук харч, крычалі, стагналі, плакалі, мацюкаліся, пракліналі немцаў, Бога, чорта…

А гэтыя маўчалі, гаварылі толькі іх вочы.

Не адразу Вольга ўгледзела, што за сцяной жывых і з бакоў ад іх па ўсёй плошчы лагернай, пабеленай снегам, ляжалі людзі. Спачатку яна падумала: «Чаму ім загадалі ляжаць?» Але потым убачыла, што на руках, на непакрытых галовах тых, што ляжаць, не растае снег — яны мёртвыя. Відаць, іх забілі нечакана моцны мароз у тыя, ранейшыя ночы, дождж і снег у гэтую, мінулую ноч. У тым баку лагера, куды яны спачатку хацелі падысці, працавалі тысячы людзей — пашыралі лагер, будавалі баракі. Там жа стаялі грузавікі, і гэткія ж здані, як тыя, што нерухома стаялі тут, зносілі да машын засыпаныя снегам трупы.

Вольгу, якая не баялася ні крыві, ні нябожчыкаў, апанаваў такі жах, што на нейкі момант яна як бы страціла прытомнасць. Ва ўсякім разе, нейкую хвіліну нічога не бачыла, не чула, у вачах плыла каламуць, не снежная, не белая — крывава-чырвоная і зялёная.

А потым… потым ёй захацелася абавязкова выратаваць хоць аднаго з гэтых няшчасных.

Лена кінулася да калючага дроту, закрычала:

— Аўсюк! Ёсць Аўсюк? Паклічце, калі ласка. Да яго прыйшла жонка! Жонка! Пан начальнік! Фрау! Жонка! Адась!

Вартавы быццам і не чуў нічога, не звярнуў увагі, але калі Лена схапіл ася за дрот, ён нацэліў на яе аўтамат і коратка, як даў чаргу, сказаў:

— Цурук!

Толькі тады, калі Лена крыкнула «Адась», да Вольгі дайшло, што тая кліча яе мужа, здзівілася, што Лена без яе згоды так дамовілася з палонным, загадзя вырашыўшы, што забярэ таго як мужа яна, Вольга, не хто іншы. Таму і прасіла яе так настойліва. Такая Леніна хітрасць дзе ў іншым месцы, напэўна, абурыла б, але тут не кранула, бо цяпер ужо хацелася, каб Лена знайшла таго чалавека.

Поделиться с друзьями: