Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Гатэль 'Танатос Палац'
Шрифт:

– О так, пан Берстэкер... Ва ўсякiм разе я спадзяюся... Тое, што я скажу, вас, напэўна, здзiвiць... Перамена такая раптоўная... Але жыццё ёсць жыццё... Адным словам, я прыйшоў сказаць вам, што перадумаў... Я не хачу памiраць.

Пан Берстэкер вытрашчыў на яго вочы.

– Вы гэта сур'ёзна гаворыце, пан Манье?

– Я добра разумею, - гаварыў француз, - што вы палiчыце

мяне чалавекам непаслядоўным i нерашучым... Але ж яно зусiм натуральна, што пры новых абставiнах мяняюцца i нашы жаданнi... Тыдзень таму назад, калi я атрымаў ваша пiсьмо, я быў у адчаi, адчуваў сябе адзiнокiм... Мне здавалася тады, што няма нiякага сэнсу змагацца... Сёння ўсё перайначылася... I гэта дзякуючы вам, пан Берстэкер.

– Дзякуючы мне?

– Так, бо гэты цуд стварыла тая самая маладая асоба, з якою вы пасадзiлi мяне за адзiн стол. Мiсiс Кiрбi-Шоў - чароўная жанчына, пан Берстэкер.

– Я ж вам казаў, пан Манье.

– Чароўная i гераiчная... Даведаўшыся, у якiм цяжкiм становiшчы я апынуўся, яна згадзiлася падзялiць са мной пакуты майго жыцця... Вас гэта здзiўляе?

– Нiколькi... Мы тут прывыклi да ўсякiх нечаканых перамен... I я рад за вас, пан Манье... Вы яшчэ такi малады, вельмi малады...

– Дык вось, калi вы нiчога не маеце супраць, заўтра мы з мiсiс Кiрбi-Шоў выедзем адгэтуль у Дымiнг.

– Значыць, мiсiс Кiрбi-Шоў таксама адмаўляецца ад...?

– Ну вядома... Зараз яна будзе ў вас i сама вам пацвердзiць... Застаецца ўладзiць яшчэ адно пытанне, даволi далiкатнае... Трыста даляраў, якiя я вам заплацiў, гэта амаль усе мае грошы... Растлумачце, калi ласка, цалкам i поўнасцю яны пераходзяць "Танатосу" цi я магу атрымаць назад некаторую суму, каб купiць бiлеты на дарогу?

– Мы людзi сумленныя, пан Манье... I бяром плату толькi за тое, што зроблена намi рэальна. Заўтра ранiцай касiр падагулiць ваш рахунак з разлiку дваццаць даляраў у суткi за нумар i абслугоўванне. Рэшту вам вернуць без затрымкi.

– Ваша спагада i велiкадушнасць... Ах, пан Берстэкер, я не ведаю, як вам i дзякаваць! Мне iзноў засвяцiла шчасце... Новае жыццё...

– Да вашых паслуг, - сказаў пан Берстэкер.

Жан Манье выйшаў з

кабiнета i накiраваўся ў свой пакой. Берстэкер уважна сачыў за iм, потым нацiснуў кнопку званка i распарадзiўся:

– Прышлiце да мяне Сарконi.

Праз некалькi хвiлiн увайшоў парцье.

– Я вам патрэбен, сiньёр дырэктар?

– Так, вы мне патрэбны, Сарконi... Сёння ўночы пусцiце газ у нумар сто трынаццаты... Гадзiны ў дзве.

– Загадаеце, сiньёр дырэктар, спачатку даць сонны газ, а потым ужо смяротны?

– Думаю, што не трэба... Ён будзе спаць моцна... На сёння ўсё, Сарконi... А заўтра, як i дамовiлiся, дзве дзяўчынкi з семнаццатага.

Парцье выйшаў, i ў дзвярах кабiнета з'явiлася мiсiс Кiрбi-Шоў.

– Заходзь, - сказаў Берстэкер.
– Якраз я збiраўся цябе паклiкаць. Твой клiент ужо быў у мяне, папярэдзiў, што хоча выехаць.

– Мне здаецца, я заслугоўваю пахвалы, - абазвалася Клара.
– Чыстая работа, праўда?

– I хуткая... Я гэта ўлiчу.

– Значыць, сёння ўночы яго...?

– Так, сёння ўночы.

– Бедны хлопчык!
– уздыхнула яна.
– Такi рамантычны, душэўны...

– Усе яны душэўныя, - сказаў Берстэкер.

– Жорсткi ты чалавек, - папракнула Клара, - толькi ў iх абуджаецца смак да жыцця, ты iх адпраўляеш на той свет.

– Жорсткi?.. Наадварот. У гэтым i ёсць сутнасць нашага гуманнага метаду... У небаракi былi сумненнi рэлiгiйнага парадку... Я яго супакоiў.

Ён паглядзеў у спiсак:

– Заўтра табе адпачынак... А на паслязаўтра новае заданне... Яшчэ адзiн фiнансiст, на гэты раз са Швецыi... I, май на ўвазе, не вельмi малады.

– Мне так спадабаўся французiк...
– летуценна прамовiла Клара.

– Работу не выбiраюць, - строга заўважыў дырэктар.
– На, вазьмi свае дзесяць даляраў, i вось табе яшчэ дзесяць прэмiяльных.

– Дзякуй, - сказала Клара Кiрбi-Шоў i, кладучы грошы ў сумачку, глыбока ўздыхнула.

Калi яна выйшла, пан Берстэкер узяў чырвоны аловак, акуратна прылажыў металiчную лiнеечку i выкраслiў са свайго спiска адно прозвiшча.

Поделиться с друзьями: