***Вілейка. Дубаўка. Раніца.Ён сказаў у нудзе: “Сэ ля ві”,і мы селі ля Віліі.Запалілі.Каменьчыкі ў рэчку кідалі,глядзелі, як распаўзаюццакругі ад іх па вадзе…***Сяджу каля тэлевізараем цукеркіпаперкісьлінай прымацоўваюда сьценкі.Адначасовадакладна – у перапынкахкалупаю
пальцаму шкарпэтках дзірку.Размалёўваю “А4”уздоўж і ўпоперакупоперак і ўздоўжЯзлосны калючы вожіголкі растуцьна сьпіне.Ты патэлефануешці не?***Непазьбежна вясны наступства:што ні дзеўчына, то распуста,зь Менску, з Горкі, з-пад самай Ніцышто ні дзеўчына, то ў спадніцы.Захінула вясна мне вочы –агаляюць паненкі грудзіі з цырульні павольна крочыцьці то дзеўчына, ці то пудзель.***Што мне рабіць з табою,такой прыгожаю?Калі ты стаіш на кухніў адных шкарпэткахі варыш каву мнеў маёй кватэры, –Глядзець на цябе.Што мне рабіць з табою,такой разумнаю?Калі ты расказваешмне з захапленьнемпра фільм, які паглядзела,пакуль я была на працы, —Слухаць цябе.Што мне рабіць з табою,такой пяшчотнаю?Калі ты ўсьміхаесьсяі кратаеш мяне за рукусваёю рукойпяшчотнай, як ты ўся, —Абдымаць цябе.Што мне рабіць з табою,такою дзікай?Калі ты ператвараесьсяу ваўчыцу, і яімгненнаператвараюся ў ваўка, —Спаць з табой.Што мне рабіць з табою,такою зьменлівай?Кожны дзень рознаю,непасрэднаю,пазбаўленай лёгікі, дынявечнаю, —Быць з табой.Мілан. ВечарЧаставалі нас кавайветліва і ласкава,налівалі гарэлку…ці то ангельскі ром?Ля кавярні “Ла Скала”лашчыла-мілавала,абурыўшы суседзяўсправа,каленку яе пад сталом.***Мы крочылі побачрука ў рукуда пляча плячотвар у тварвочы ў вочыу рот рот.Так мы ступалі, крочылінага ў нагу,пакуль ты ня збочыла.І цяпер вока за вока,цяпер – зуб за зуб.Усё, што ты з сабою забрала,я выскубу, адгрызу —вярну сабе ўсё,да сябе вярнуся…Забяру сабе свае вочы,з твару змыю твой твар,адляплю ад вуснаў твае вусны,вырву руку з рукі.І калі сэрца сьцісьнецца ад адчаю,я буду шаптаць, як мантру,што ты – родная,баючыся паверыць,што ты чужая.***Я
называў цябе заяц,ты мяне называла лапка,мы былі разам – заечая лапка.Зая, чыя лапкацяпер я?***Забяры мой больпрацягні далонья табе адсыплюяго з гакама пасьля свой сумў скрутку прынясуЗабяры ягобо я самня ў станезабяры мой ценьабдымі мянепаглядзі як моцнамяне хістаеЗабяры мой ценьЗабяры мой сумЗабяры мой больІ мяне ня стане***Я ведаю, што так будзешто я прачнуся 1-га студзеняадзін домаадзін у горадзеадзін на дварэдо рэ мі фа мі до рэсьпяваюць за вокнамі п’яныяа я ныю ныю я завываюа ты сьцябесься, зь цябе ж усёроўна ўзяткі гладкі, усё-ткія сам вінаваты, што такадбываецца з году ў год.І гэта ня лечыцца, і ня лічыцца,што быццам бы ёсьць нагода –дзьве тысячы сем нагод!Я і гарэлка “дзяржава”,такое вось дэжа вю,такі, бляха, Новы год.***Калі недасканаласьць сьветузаб’е апошнія мары ў маёй галавеі я прачнуся рана ад шумудажджу за вакномНу вось і ўсё, як кажуць,Game is over. Капец. Гамон.Вазьму тэлефонную слухаўку,пазваню дамоў – я нармальна, мама,нармальна…усё ў мяне. А як там ты?Глядзі, кладзіся спаць рана,перад сном пагуляць схадзі.Пакладу слухаўку.Пагалюся.Раздам даўгі.Гэй! Дайце мне цыгарэтуІ жоўты шалік даўгі.***Калі ў вачох цямнее,мне хочацца проста ўкленчыць:“О Божа, хачу да мамы!да таты хачу на плечы…”каб апынуцца ў дзяцінстве,як колісь –хавацца ў шафесярод кажухоў і шапак,цукеркі цягаць з буфэтуды красьці ў суседа сьлівы…і быць маленькім і лёгкім,і, ёб вашу маць,шчасьлівым.Хочацца жыць, нават калі ня хочацца жыцьКалі сьнег пачынае падацькалі лепіцца ў горле комне таму што ты хочаш плакацьа таму што зіма ваколкалі сьнег перастаў на вейкахтаяць, людзі пад ліхтаромтанчаць рэгі на сьлізкіх рэйкахі дарма што зіма кругомты глядзіш з-за высокіх кратаў,а ў вачох ўсё дрыжыць дрыжыцьне таму што ты ўжо заплакаўа таму што жыцьцё імжыцьне ідзе, не вальсуе ў танцы,не бурліць, не цячэ-бяжыць.разумееш, што нават заразхочаш жыць