Хрышчэнне (на белорусском языке)
Шрифт:
Я з крыкам падскочыў:
– Дзiця памерла?
– Памерла, пане. Яны паказалi
– Як гэта, напаiлi?
– Так, пане. Але пра ўсё я даведаўся ранiцай, толькi цяпер. Як у мужа не засталося нi гарэлкi, нi грошай, ён налiў бензiну з лямпы, што дала iм вашэцi; яны выпiлi на чацвярых колькi там заставалася ад лiтра. Ды так насцябалiся, што парадзiха цяпер ляжыць хворая.
Я паспешлiва адзеўся,
схапiў кiй, прагнучы забiць усю гэту нелюдзь, i кiнуўся да садоўнiка.Атручаная бензiнам, Керандэк канала побач з сiнiм трупiкам свайго дзiцяцi.
Муж, нянька i швагерка храплi проста на зямлi.
Я быў пры жанчыне, пакуль яна апоўднi не памерла.
Стары доктар змоўк. Ён зноў узяў бутэльку, налiў сабе яшчэ, паглядзеў, як празрыстае пiтво ззяе ў святле i робiцца сокам з расплаўленых тапазаў, i адным глытком каўтнуў гарачую, атрутную вадкасць.
Поделиться с друзьями: