Кар'ера
Шрифт:
Вестка аб гэтым развеяла падазрэннi Шалона.
Тры днi мiсiс Пэкс яго не трывожыла, усклаўшы клопат на мяне. Калi ж дазналася пра мой вiзiт да выдаўца, сустрэла мяне з абурэннем i, адчытаўшы як мае быць за падатлiвасць, напiсала Шалону рэзкае пiсьмо, якое ён назаўтра нам паказваў, ледзь не плачучы. Ён доўга вышукваў прычыну гэтай раптоўнай несправядлiвасцi. I
* * *
Праз тры месяцы кнiга выйшла ў свет. Дрэнных водгукаў у друку не было. Шалон карыстаўся агульнай сiмпатыяй, i прычыняць яму боль нiхто не хацеў. Крытыкi сябры выказвалiся аб кнiзе стрымана, астатнiя маўчалi.
Затое вусная крытыка разлiвалася шумлiвым патокам. Не было таго дня, каб у мяне не пыталiся: "Ну, а як Шалон? Вы бачылi яго раман? Гэта нешта жудаснае!.." Праз месяц увесь Парыж, не чытаючы, ведаў, што кнiгу не варта чытаць. На вiтрынах кнiгарань прыгожыя жоўтыя вокладкi зрабiлiся бледна-лiмоннымi, потым павольна пачалi чарнець. Пад канец года амаль увесь тыраж вярнулi выдаўцу. Затраты не апраўдалiся, i Шалон заявiў, што яго абакралi.
Няўдача адабрала ў яго спакой, абудзiла нянавiсць. Цяпер ён дзялiў чалавецтва на дзве катэгорыi: "тыя, хто цэнiць маю кнiгу" i "тыя, хто не цэнiць маёй кнiгi". Жыць у грамадстве стала яму цяжка. Калi мы збiралiся наладзiць таварыскi абед, Шалон гаварыў:
– Гэтага не запрашайце, я яго цярпець не магу.
– Чаму?
– пытаў Фабер.
– Ён разумны i зусiм не злы.
– Хто? Ён? Змяя. Нiчога не напiсаў пра маю кнiгу, - адказваў сярдзiта Шалон.
Гэты чалавек, раней такi мiлы i скромны, стаў фанабэрыстым да немагчымасцi. Ён заўсёды насiў у кiшэнi хвалебную заметку, з натугай працiснутую мной у друк, i чытаў яе абы-каму. Калi якi-небудзь крытык пералiчваў таленавiтых раманiстаў нашага
пакалення, ён дзiвiўся, не знаходзячы свайго iмя: "Гэты Бiду - паскуднiк!" - сцвярджаў ён. Альбо так: "Ад Жалу я такой подласцi не чакаў!.." Неўзабаве, падобна вар'ятам, якiя, абвiнавацiўшы ўсiх суседзяў у злачынных падкопах пад свой дабрабыт, канчаюць тым, што нават на жонку i на дзяцей сваiх глядзяць, як на ворагаў, так i Шалон - вырашыў, што ў "Саюзе пяцi" яго як пiсьменнiка не цэняць, i паступова адвярнуўся ад нас.Можа, у новым асяродзiшчы, менш iнфармаваным, ён i знайшоў бы тое бескарыслiвае, пачцiвае давер'е, якое мы так доўга яму аказвалi. Тры разы ўзапар ён не з'явiўся на нашы сходы. Бельтара напiсаў яму i не атрымаў адказу. Тады мне даручылi быць паслом ад "чатырох" i схадзiць да яго на кватэру.
– Бедны хлопец, цi ж ён вiнаваты, што не мае таленту?
– гаварылi мы.
Ён быў дома i мяне прыняў, але вельмi холадна.
– Не, не, - сказаў ён, - даўно вядома, што людзi - дрэнь. I вы такiя ж, не лепшыя. Пакуль я быў вашым дарадчыкам, з захапленнем слухаў вас, вы сябравалi са мной. Калi ж я захацеў сам нешта стварыць, ты, асаблiва ты, адчуў ва мне магчымага сапернiка i арганiзаваў змову маўчання вакол маёй кнiгi.
– Я? Каб ты ведаў, колькi разоў я абiваў парогi, прасiў за цябе!
– О, так! Падлiзвалiся, каб потым угробiць! Ашуканцы! Крывадушнiкi!..
– Пабойся бога, Шалон!.. Узводзiш паклёп! Успомнi той дзень, калi ты мне паведамiў, што збiраешся паехаць у Напуль, хочаш узяцца за работу. Ты вагаўся, быў не ў форме. Я падбадзёрыў цябе, павiншаваў...
– Помню. I нiколi вам гэтага не дарую: табе i Глэдзiс Пэкс.
Ён падняўся, падышоў да дзвярэй i расчынiў iх, каб паказаць, што аўдыенцыя скончана. Выходзячы, я пачуў:
– Вы загубiлi маю кар'еру.
* * *
– I самае цiкавае, - прамовiў Бельтара, - самае дзiўнае, што ён сказаў праўду.