Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Кароткi шпацыр са станцыi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Я ўсё спадзявалася, што цябе заб'юць на вайне.

– Што?!

– Ты лiчыш, што ў гэта цяжка паверыць?

– Я лiчу, што ў гэта немагчыма паверыць. Да таго як пачалася вайна, прайшло добрых дзесяць гадоў, як мы пасварылiся. Адно - не

размаўляць са мной, але так ненавiдзець, каб хацець маёй смерцi праз дзесяць гадоў! Я ж не зрабiў нiчога дрэннага, Лiдзiя.

– Мне ты зрабiў, Фрэнсiс. Ты ўсё роўна што забiў мяне. Паглядзi на мяне. Хто я? Мне хутка шэсцьдзесят, нiякiх перспектыў на дзяцей, а я люблю дзяцей. Кватэра над крамай, замест утульнага ўласнага дома.

– Усё гэта крыўдна i не цяжка зразумець, але так ненавiдзець, каб хацець маёй смерцi... Ведаеш, калi б я ведаў гэта тады, я мог бы зрабiць табе такую ласку.

– Ну, што ты, Фрэнсiс.

– Праўда. Калi я ад'язджаў на Цiхi акiян, я ўладкаваў усе справы, зрабiў завяшчанне на Роўз i дзяцей. Карацей кажучы, прывёў усё да парадку. Але я не мог вярнуць тое, што зрабiў табе. Мне здаецца, што вельмi рэдка здараецца так, каб чалавек рабiў памылку i нiчога не мог паправiць, абсалютна нiчога. Але я не думаў, што ты так моцна мяне ненавiдзела.

– Яшчэ як.

– I цяпер?

– Цяпер? У гэты момант? Не.
– Яна адвяла ўбок задуменны позiрк.
– Калi ты ўвайшоў, у цябе быў выгляд, як быццам зараз павалiшся тут i памрэш.

– Атрымалася б няёмка.

– Канечне. Але вось ты спытаўся ў мяне. Цi ненавiджу

я цябе цяпер? I адказ - не.

– Чаму?

– Сам павiнен здагадацца, Фрэнсiс.

– Таму, што ў цябе не засталося нiякага пачуцця. Цi не так?

– Так.

– Я так мала быў падобны на жывога, што ты не магла мяне больш ненавiдзець?

– Праўда.

– Як я выглядаю цяпер?

– О, цяпер, мне здаецца, добра.

– Таму ты павiнна зноў мяне ненавiдзець.

Яна адмоўна пакiвала галавой.

– Не, зусiм не. Я нiколi больш не буду цябе ненавiдзець.

Яе твар раптам стаў ясны i прыгожы, вочы такiя ж блакiтныя, як надзеты на ёй швэдар, i светлыя, як нiтка жэмчугу на шыi.

– Лiдзiя, - сказаў ён.

– Што?

– А нiчога будзе, калi я яшчэ зайду калi-небудзь?

– Не.

– Нiколi?

– Нiколi, - сказала яна.
Я сапраўды больш не хачу цябе бачыць, Фрэнсiс.

– Вось як, - сказаў ён.
– Ну, што ж - дзякуй за брэндзi.
– Ён падняўся, узяў капялюш i пальчаткi.

– Можа, выклiкаць таксi?
– спыталася яна.

– Не, дзякую, - сказаў ён.

Яна адчынiла i патрымала яму дзверы, i калi ён выйшаў, пачуў, як шчоўкнула спружына замка. Ён не паспеў дайсцi да Арлiнгтондрайв, як яна патушыла святло ў краме, i iсцi да Кардзiфроўд было вельмi цёмна. Цёмна i холадна, да таго ж дзьмуў моцны вецер.

12
Поделиться с друзьями: