***portfolio вось табе год –батыскаф памяці пачынаесваю падсьвядомую экспэдыцыюале куды менавіта – невядомана дно акіянуканалізацыіабо стандартнай чыгуннай ваннывось табе пяць –ego робіць першыя падкопыпершыя замахі на чужую ўласнасьцьу дзевяць сьвет – вялікая кандытарская фабрыка:чорны шакаляд цнотыбелы шакаляд спакусыкаляровыя цукеркі расчараваньняўпятнаццаць – джунглі амбіцый і страхаўпа якіх няма праваднікатолькі вуліца – як першы і апошні місіянэрякі ня ведае дарогу але кажа –гульня ў лялькі скончыласятрымай зброю хлопчаале з часам зброя псуеццаі ты вяртаесься да сваіхвудуісцкіх лялекмілых фігуракпадазрона падобных да цябе самога***калі кубікі былі маладымі у
садкукалі я сядзеў на гаршчкускладаў кубікіі пераказваў мульцікісваёй першай любові Наташцывыхавацелькі тупадапівалі нашы кісялі і дажоўвалі кашкіа пасьля адмывалі нашы какашкіу абед мы заўсёды гулялі на вуліцы ў даганялкітыцкалі ў дохлых птушак савочкам і палкайа бацькі ў гэты час працуючы недзе да ўсрачкізараблялі мнена марозіва й жвачкікалі б не Наташка ў садку была б проста жопабегаючы між арэляўмы гулялі ў бандытаў і копаўвыхавацелькі – вядома – былі на баку дзяржавыякая як ведаем зараз псуе ўсе забавыяны ставілі ў кут на калені ці проста такі казалі “ну як так можна” або “сапляк”канечне я меў там купу забавакгумовыя танчыкі лялькі наборы скакалакі з гэтаю наіўнаю бутафорыяйбыло хаця і адносна але ўсё-ткі веселаале я чакаў вячэры дакладней вечаракалі прыйдзе вясёлы тата ці сумная мамаапране на мяне боцікі і панамукаля шафы з вожыкама злыя цёця Валя і цёця Ларысазастануцца ў садку мыць ёршыкамбрудны посуд і доўга драіць падлогупакараныя дзедам марозамто бок дзядзем богамувечар зь сябрамі як заўжды пабегаю ў бэрыкаадтыру зь імі дрэннага хлопчыка Эрыкапацалую нахабна Наташку што гуляе ў лялькі(мой лібэртынаж як відаць пачынаўся змалку)і заснуўшы нарэшце дома ў цёплым ложкубуду сьніцьмамукубікісанкіі дохлую кошку***калі ты жыў з бацькамі і сьвет сканчаўсяканцавым прыпынкам тралейбуса,калі меў дзяўчыну але час ад часукахаўся зь дзясяткам іншых і сэнсамжыцьця была асалода, калі настаўніцапраклінала тваё пакаленьне п’ючы валідолкалі адстаўны вайсковец на занятках працыў белай гарачцы біўся галавою аб столты атручваўся восені няякасным алькаголемі вазіў кантрабанду праз польскі кардонштосуботы ў футбол бегаючы па поліштонядзелі наведваючы прытондзе сэрца накручвала лішнія кілаватышалёна гудзела быццам пчаліны ройдзе радасьць трапляючы ў рукі казырнаю картайпотым абавязкова трапляла ў адбойты занураўся ў цёмныя паркі жарсьцяўвучыўся паказваць краіне свой шчыры “фак”ты ведаў куды ды ня ведаў навошта хаваццаад гэтага сьвету й ягоных галодных сабакты засынаў на дахах у поўнай нірванеўдыхаючы водар смалы і фабрычны смога недзе ўгары, бы ў кабіне высотнага кранусядзеў з бутэрбродам вясёлы шчаціністы бог***Контурная карта памяціКалі ты забудзеш гэтыя перапынкіў жыцьцёвых раскладах, мілосную клаўнадукароткіх сустрэч, тыя пляжы й будынкі,дзе мы кармілі сьпехам нашу пажаду, –пастаў сьцяжок на мапе маёй краіны,як напамін, што нас прывялі да згубыгэтыя словы, падобныя на руіны,гэтыя фразы, згніўшыя быццам трупы.Мы не сядзецьмем болей каля вакзалу,калі на рукох квіткі і тыя чужыя.Усе тыя ночы, каторых так не хапала,усе вар’яцтвы, каторымі даражылі –адзінае, што мы мелі і што ўмелі.Мы спалі ў вагонах і на пясочным кварцы.Кожнае раніцы неба над намі блішчэлазалатою фіксою свайго паўднёвага сонца.Нашы будні былі фэерычнаю стужкай навінаў.Мы чыталі ўсё, акрамя гараскопаў на заўтра.Але ведалі, час нічога па нас не пакіне,акрамя падрабязнае анатамічнае карты.І цяпер я сяджу ў кавярні і мімаволізгадваю нашы вясёлыя эскапады.Пра мілосьць, якая, зьмяніўшы яўкі й паролі,забыла пакінуць новыя каардынаты.***Дэпо радасьціТы ніколі не загіналася ў ваньне ад болю.І крумкач для цябе не мэтафара – проста птушка.Засынаеш – п’янай, а прачынаесься – голай.Любіш плакаць пад рамантычныя кінастужкі.Вось скончыш вучэльню, зробіш пару спаронаў.На фабрыцы, дзе падшукаеш нарэшце працу,знойдзеш сабе якога-небудзь гандона,каб ня страшна было па раніцах прачынацца.Каб жыцьцё наладзілася, каб у лазьняхпроста парыцца, а ня трахацца з мужыкамі.Як народная тупасьць кажа: “ўсё будзе прыўкрасна!”Нажывеш дзяцей і лішнія кіляграмы.І прыходзячы ў цэх, і сыходзячы ўвечары з цэху,адчувацьмеш, як час зьнімае зь цябе, бы стружку,невідочны налёт маладосьці, як ён дзеля сьмехугорлам пускае любоў, бы крывавую юшку.Гэты мур панэльны, сваю завадзкую сансаруты абрала, дзяўчо, сама, ператварыўшы,пераплавіўшы ўсё сваё золата мрояў у парупярэдніх зубных каронак і сьціплы крыжык.***Папоўдне даўнасонца ў самым зэніце.суседка па бальконежанчына гадоў пад соракстаіць у майтках і станіку.ты таксамастаіш,
паліш, сьвецішголай дупай.выходзіш па піва і цыгарэты.дзьве бабы хлешчуць вінішча пад домам.малалетнія гопнікі-акрабаты побачробяць крывавыя піруэтыпаралельна страляючы ў цябеапошнія капейкі.жыцьцё, яно, брат, такое –часовыя заробкічасовыя радасьціхіба што алькаголь пастаянныі ўсё, на што цябе хапае, –павесіць сушыцца майткі,каўтнуць з рыльцаі падумаць пра дзяўчыну,магчыма, адзіную,хто гэтага варты.***PradaАленцыВечар па азначэньні не бывае сьветлым.Ён то цягнецца гекзамэтрам, то папсовым куплетам.З табой, каханая, – не засумуеш, безь цябе ж – поўны макабр:прыяжджаюць першы, другі, трэці... пяты, сёмы сябар...я думаю пра цябе, яны напаўняюць шклянкі...І разумееш: гэты заплыў – да ранку.Мы стаім на бальконе з Вано, я гляджу ў неба.Пэўне, там нехта ёсьць, але зь ім пра гэта ня трэба,бо пра гэта наогул ня трэба казаць уголас.На ягоным плячы я знаходжу твой цёмны волас…І былі б мы жлабы, то наклалі б адзін адному.Мы трындзім пра высокае. Потым у гастраноменабываем ня помню ўжо што на апошнія пэса.Мы вяртаемся – ты ўжо сьпіш. Алькагольная мэсабыла ў самым зэніце, хаця толькі сьвітала.Я сказаў, што кахаю цябе, ты таксама сказала,памахала рукой і на працу пайшла. Мы бухалі,як багі, як апошнія дэгенэраты і швалі.Мы прапілі ўсю, што мелі ў кішэнях, суму,але потым знайшлі ў сэрванце твае парфумы –і сады зацьвілі ў засьмяглых чырвоных глотках:я згадаў водар твой, але згадка была кароткай;я згадаў бы і болей, але адмовіла цела.І адно толькі сэрца гудзела, гудзела, гудзела...***просты выпадак, простыя людзіяны ішлі адзін адному насустрачп’яная жанчынаў белым гарнітурыі п’яны мужчынаў чорнымна хвілю яны пераглянулісягарэў ліхтару вачох быццам рыбіныплавалі дэманыі пакуль яны стаялі і хісталісяадзінокія, маўклівыячорная фарэль жарсьціпераскоквала з аднаго ў другога“эх...” скрушна падумала яна“бля…” безвыходна паўтарыў ёні разышлісякаб потымзасынаючы кожны ў сваім сямейным колесваім сямейным ложкудумаць пра што заўгоднашпалеры лецішча працугемарой хуткую старасьцьтолькі не пра дэманаў мілосьцішто на хвілю вынырнулі на паверхню***ППРБ (Першыя Прасталыткі Рэспублікі Беларусь) Бывае, згадаю – і прасьляжуся.Першыя Прасталыткі Рэспублікі Беларусь,распачаўшы кар’еру яшчэ школьніцамі,так валодалі аральнымі здольнасьцямі,так рассоўвалі межы ўяўнага і магчымага,што агаломшаныя мужчыныпрыводзілі да іх за рукунават дзяцей і ўнукаў.У чаргу выстройвалася самая размаітая публіка:маладыя дэпутаты маладое рэспублікі,прадстаўнікі творчых прафэсіяў,адэпты ўсіх вядомых канфэсіяў,вэтэраны Афганістану, героі працы.Толькі-толькі пачалі зьяўляццагандоны з водарам фруктаў,у крамах прападаць прадукты,тытунь і алькагольныя вырабы…Я сканчаў тады школу й ніколі не паверыў бы,што гэтыя гейшыскурвяцца, як курвіцца ўсё першае:першыя сябры, настаўнікі, мары.Што сустрэну аднойчы ў барыЛілі, прыдарожную каралеўну,сьпітай, пад руку зь нейкім брыдкім аленем.Ейныя вочы разьядацьмуць катаракта і скруха.Але сьцёгны і рукіпамятацьмуць усіх, хто прайшоў празь яе і забыў,кожную суку:ад першага прэзыдэнтада апошнягавалацугі.***Эсмэральдавы бачылі яе самі:гадоў 19максымумтанная хусткаякой звычайна націраюць ботыапухлы тварад алькаголю хваробаўудараў мужа або цыганскае мамкіна джынсах жоўтыя плямыцёмныя пацёкіўніз па сьцёгнахяна храпе ў праходзепускаючы зялёную сьлінураскінуўшы ногі й рукінібы дзеўкіў порнаале краса не здаецца так простаяе паўднёвыя скулы вабяць мужчынаўнасатага гопніка лысага барыгунават таго эстэта ў клясычнай тройцы(пераблытай яе ў радзільніхто ведаебыла б тваёй жонкай)яе ногі, пругкія і жаданыявушы і вуснымініятурныя брамыдля ўсяго чужогахочацца плакацьі цалаваць(то бок – штурхаць ботам і патасна апэляваць да сумленьня)на яе правым плячы – анёл з залатымі зубаміна яе левым плячы – анёл з выбітымі зубаміадзін наліваедругі таксамаўжо ня верыць у цуды