Крылаты рэвальвер (на белорусском языке)
Шрифт:
– Ну, дык i што?
– спытаў Фрэд.
– Шаноўны пан, - сказаў Вулф, адсунуўшы кубак са сподкам.
– Шаноўная панi. Чаму вы прыйшлi да мяне? Таму, што тая акалiчнасць, што рэвальвера не было на падлозе, калi вы абое зайшлi ў студыю, упэўнiла вас у тым, што Мiён не скончыў самагубствам, а яго забiлi. Калi гэта акалiчнасць дазволiла б вам паверыць, што гэта было самазабойства, вы б ужо пажанiлiся i я не быў бы вам патрэбны. Выдатна. Цяпер абставiны, як высветлiлася, сведчаць менавiта аб гэтым. Чаго яшчэ вы хочаце? Вы хацелi вызвалiць свае думкi ад падазронасцi. Я iх вызвалiў.
Фрэд моцна сцяў скрыўленыя вусны.
–
– Вы не верыце гэтаму сведчанню?
– Вулф узяў дакумент i паклаў у шуфляду стала, такi ўчынак прыемна здзiвiў мяне як разумная перасцярога, бо наблiжалася дзевятая гадзiна.
– Вы лiчыце, што мiс Джэймс падпiсала б такi вось дакумент, калi б гэта не была праўда? Навошта тады...
– Я маю на ўвазе не гэта, - перапынiла яго Пегi.
– А тое, што я не веру, каб мой муж скончыў самагубствам, незалежна ад таго, дзе знаходзiўся рэвальвер. Я занадта добра яго ведала. Ён бы нiколi не налажыў на сябе рукi нiколi.
– Пегi ўзняла галаву i глянула на свайго спадарожнiка.
– Цi не так, Фрэд?
– Гэтаму цяжка паверыць, - неахвотна пагадзiўся Фрэд.
– Вось як!
– з'едлiва заўважыў Вулф.
– Тады заданне, якое вы мне даручылi, не адпавядае вашаму ранейшаму апiсанню. Зрэшты, вы павiнны пагадзiцца наконт таго, што я задаволiў вашу просьбу высветлiць пра рэвальвер; тут ужо вам нiяк не выкруцiцца. Такiм чынам, даручэнне выканана, але цяпер вы хочаце яшчэ нешта. Вы хочаце, каб было раскрыта забойства, што азначае, у выпадку неабходнасцi, i арышт забойцы. Вы хочаце...
– Я маю на ўвазе, - настойвала ў поўным адчаi Пегi, - што не веру, каб ён мог скончыць самагубствам, i нiшто не прымусiць мяне паверыць у гэта. Цяпер я разумею, што я сапраўды...
У гэты момант пачуўся званок, i я пайшоў адчыняць дзверы.
Так нашы клiенты засталiся на сустрэчу. Усяго на ёй прысутнiчала дзесяць запрошаных: шасцёра тых, хто быў тут у панядзелак вечарам, двое клiентаў, iнспектар Крэймер i мой стары знаёмы i працiўнiк сяржант Перлi Стэбiнс. Незвычайнасць сустрэчы была ў тым, што толькi самая абмежаваная з усiх прысутных - Клара Джэймс разумела, у чым справа, праўда, калi не прагаварылася бацьку, у чым я сумняваўся. Яна мела перавагу над астатнiмi дзякуючы намёку, якi пачула ад мяне ў бары "Чэрчыль".
У Адэлi Бослi, доктара Лойда, Руперта Гроўва, суддзi Арнольда i Джыфарда Джэймса, да таго як яны зайшлi ў кабiнет i пазнаёмiлiся з iнспектарам Крэймерам i сяржантам Стэбiнсам, не было падстаў лiчыць, што на сустрэчы магло быць штосьцi iншае, апрача пытання аб iску да Джэймса. Адзiн Бог ведаў, што яны падумалi: дастаткова было зiрнуць на iх твары, каб упэўнiцца, што менавiта яны нiчога не ведаюць.
Што датычыцца Крэймера i Стэбiнса, то ў iх быў дастатковы вопыт супрацоўнiцтва з Нiра Вулфам: каб разумець, што ёсць амаль усе падставы быць упэўненым - пер'е пасыплецца, толькi вось з каго, як i калi?
Што ж датычыцца Фрэда i Пегi, то нават пасля прыходу прадстаўнiкоў праваахоўных органаў яны, вiдаць, лiчылi, што Вулф збiраецца канчаткова зацвердзiць версiю аб самазабойстве Мiёна, азнаёмiўшы прысутных з сведчаннем Клары i паведамiўшы аб тым, што Фрэд расказаў нам, як рэвальвер перанёсся з бюста на падлогу - вiдаць, таму ў iх на тварах быў выраз адчаю i зацкаванасцi. Гэты раз яны адчувалi сябе нiбыта ў пастцы.
Вулф звярнуўся да iнспектара, якi сядзеў ззаду каля вялiкага глобуса:
– Калi вы не
супраць, мiстэр Крэймер, перш я высветлю адно невялiкае пытанне, якое выходзiць за межы вашых iнтарэсаў.Крэймер кiўнуў галавой i паправiў тырчаўшую з рота сiгару.
Вулф перавёў позiрк на iншых прысутных.
– Я ўпэўнены, вам будзе прыемна пачуць наступнае. Але трэба сказаць, што я прыйшоў да такой высновы не таму, каб спецыяльна парадаваць вас. Я вывучыў толькi сутнасць справы. Не кранаючы юрыдычнага статуса мiсiс Мiён, я лiчу, што маральна яна не мае падстаў для iску супраць мiстэра Джэймса. Як я сцвярджаў раней, мiсiс Мiён пагаджаецца з маёй думкай. Яна не прад'яўляе iску i не патрабуе кампенсацыi. Вы пацвярджаеце гэта ў прысутнасцi сведак, мiсiс Мiён?
– Безумоўна, - Пегi збiралася нешта дадаць, але ў самы апошнi момант спынiлася.
– Цудоўна!
– ускочыла з крэсла Адэль Бослi.
– Магу я патэлефанаваць з вашага тэлефона?
– Пазней, - асек як Вулф.
– Сядайце, калi ласка.
– Мне здаецца, - заўважыў суддзя Арнольд, - што гэта можна было паведамiць нам i па тэлефоне. Я мусiў адмянiць важную сустрэчу.
– Адвакатам цяжка дагадзiць.
– Даволi слушная заўвага, - пагадзiўся Вулф памяркоўным тонам, - калi б гэта было ўсё. Але застаецца пытанне, звязанае са смерцю Мiёна. Калi я...
– Якое яна мае да гэтага дачыненне?
– Якраз гэта я i збiраюся вам паведамiць. Безумоўна, гэта не старонняе пытанне, бо яго смерць была вынiкам, хоць i ўскосным, гвалтоўных дзеянняў з боку мiстэра Джэймса. Але сфера маiх iнтарэсаў не абмяжоўваецца толькi гэтым. Мiсiс Мiён звярнулася да маiх паслуг не толькi таму, каб вырашыць пытанне аб iску, прад'яўленым яе мужам мiстэру Джэймсу - гэтае пытанне ўжо закрыта, - але i таму, каб расследаваць справу аб смерцi мужа. Яна была ўпэўнена, што ён не скончыў самагубствам. I не магла паверыць, улiчваючы характар мiстэра Мiёна, што ён быў здольны на самагубства. Я правёў расследаванне i гатовы паведамiць ёй вынiкi.
– Навошта мы тут?
– вiскнуў Руперт Тлушч.
– Мне патрэбен нехта адзiн. Патрэбен забойца.
– I ўсё ж менавiта мы не патрэбны, - сурова заўважыў Арнольд.
– Чорт!
– раўкнуў Вулф.
– Iдзiце! Усе, акрамя аднаго. Iдзiце.
Нiхто не зварухнуўся.
Вулф пачакаў пяць секунд.
– Ну, тады будзем працягваць, - суха прамовiў ён.
– Як я ўжо казаў, я гатовы паведамiць вынiкi, але расследаванне пакуль не завершана. Для высвятлення адной вельмi важнай дэталi патрэбна афiцыйная санкцыя, i таму тут прысутнiчае iнспектар Крэймер. Адначасова спатрэбiцца садзейнiчанне з боку мiсiс Мiён, акрамя таго, лiчу мэтазгодным атрымаць кансультацыю ад доктара Лойда, бо менавiта ён падпiсаў пасведчанне аб смерцi.
– Вулф перавёў позiрк на Пегi.
– Пачнём з вас, мадам. Вы дадзiцё згоду на эксгумацыю цела вашага мужа?
– Навошта?
– спытала мiсiс Мiён, здзiўлена глянуўшы на Вулфа.
– Каб атрымаць доказы таго, што яго забiлi, i высветлiць, хто быў забойца. I на гэта ёсць даволi важкiя падставы.
– Так. Мне ўсё роўна, - сказала Пегi ўжо без здзiўлення ў голасе. Яна падумала, што ён сказаў гэта проста так.
Вулф перавёў позiрк улева.
– Вы не супраць, доктар Лойд?
Лойд разгубiўся.
– Не ведаю, - паволi i выразна адказаў ён, - куды вы хiлiце, але як бы там нi было, ад мяне нiчога не залежыць, я проста выпiсаў пасведчанне.