Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Шрифт:

Жэня прыкладаў руку да сэрца - маўляў, каюся, апошні раз.

Двор іхні пасярэдзіне быў пясчаны, толькі каля веснічак, ды паўз плот, ды дзе-нідзе плямамі вакол гэтага авальнага пясчанага “возерка”, нібы пазначаючы берагі яго, рос мурог. Нагрэты за дзень шэры пясочак доўга не астываў, у ім ляжалі стомленыя куры, побач з курамі ў пяску валтузіліся Жэневы дочкі, Анька з Валькай, чатырох і пяці гадоў, ужо загарэлыя, у адных спаднічках без трусікаў, і калі адна ці другая паварочвалася, нагіналася - не-не ды і блісне ярка-ружовая палоска спераду ці ззаду. А то каторая сядала насупраць ганка і бязвінна, бяздумна пазіраючы на

бацьку з яго госцем, раскінуўшы ножкі, сыпала цёплы пясок, каб ён сцякаў роўна па ружовай шчылінцы. Аляксей тады адводзіў вочы, чырванеў, а Жэня дабрадушна пасмейваўся.

– Курвачкі растуць...

– І не сорамна табе, - ушчуваў Аляксей.
– Ты ж родны бацька!

– Можа, для цябе гадуюцца.

– Мне, чужому, і то сорамна...

– Які ты чужы? Ты мне як малодшы брат! Я цябе адразу палюбіў, прыкіпеў душою... Вось убярэцца лета, пачнуць пляменніцы прыязджаць, я цябе са Светай пазнаёмлю... Дачкой майго брата-хірурга-нябожчыка. Во такая дзеўка! агонь баба! З Тацянай маёй на металургічным працуе. Адна, без мужа. Чарку бярэ, цыгарэту закурыць. Бо табе ж трэба, ты пасля арміі, галодны...

– Кінь, мне непрыемна слухаць. І ніякі не галодны...

– А хочаш, з меншай, Аксанай, пазнаёмлю? Экзамены здае, школу канчае...

Неўзабаве, у чэрвені, і праўда пачалі наведвацца пляменніцы. Першай прыехала падобная на маладзенькую мініяцюрную японачку Аксана, з чорнымі, кароткімі, у карэ, валасамі, з жывымі, вішнёвага колеру вачыма. Сямнаццаць гадоў. Знаёмячыся з Аляксеем, працягнула ручку: “Ксю. Так мяне бацька зваў”.

Аляксей у думках паспрабаваў прыкінуць да яе іншыя варыянты імені. Аксана-Оксана - украінска-гогалеўскае, Аксеня, Ксеня - старое, Аксіння - шолахаўскае, Ксюша - расейскае... А кароткае Ксю сапраўды так падыходзіла ёй!

Потым, у выхадныя, пачала прыязджаць Света, высокая, белая, зусім не падобная на сястру-“азіятачку”. Прыязджала то адна, то з маленькай, чатыры гады, дачкой Настай, і дзяўчынкі ўжо ўтрох - дзве Жэневы і Наста - калупаліся ў пяску, гулялі ў здаганялкі; самая большая, Анька, закрывала далонькаю вочы і лічыла:

– Раз... два... два-а з палавінаю... два-а з валасінаю... Валасіна абрываецца - тры пачынаецца!
– і з піскам дзеці разбягаліся.

– Тры свае, - загінаў пальцы Жэня, - тры пляменніцы, плюс Наста... Аднымі курвачкамі акружаны! Ды яшчэ сам, як цэлка, хаджу, - пасміхаўся ён, маючы на ўвазе свае скалечаныя ногі.

Света сядзела разам з імі на ганку, піла чарка ў чарку, пасміхалася, слухаючы распутнага дзядзьку. А дзядзька, выпіўшы, не сунімаўся:

– Дай ты чалавеку. Свой жа хлопец, не чужы. Пасля арміі...

– Я старая для яго, - адмахвалася Света, трымаючы шклянку з віном у руцэ.

“Старой” было не больш за 25. Аляксей пазіркваў збоку на яе прыгожы твар, прыпухлыя вусны, на грудзі, рукі, плечы, на выцягнутыя, адна на адну пакладзеныя ногі. Ад яе пахла спіртным, і гэта было прыемна; гэты пах ад маладой жанчыны трывожыў, і бударажыў, і радаваў. Яна падабалася Аляксею куды больш за Ксю - найперш уяўнай даступнасцю; ён чамусьці заўсёды лічыў, што белыя дабрэйшыя за чарнявых, меншыя ламакі, з імі лягчэй.

– Трэба ж памагаць людзям!
– чапляўся да пляменніцы Жэня, заклікаючы яе да своеасаблівага гуманізму.
– І самой карысна... Для здароўя...

– Мне што, на гэтым ганку зараз разлегчыся? Ці на пяску пасярод двара? Хай

купляе бутэльку ды прыязджае, - ужо без усмешкі адказвала Света. Вочы ў яе патухалі.

– Чуў? Аляксей! Бачыш, як проста, - шчыра радаваўся Жэня.

Але Аляксей не бачыў тут нічога простага. Гэтае дэманстратыўнае, перабольшанае самапрыніжэнне толькі насцярожвала яго. Хаця... ты іх зразумееш? Калі яны гуляюцца, а калі кажуць праўду?

V.

Света прыязджала рэдка, на выхадныя. Затое Ксю ў канцы чэрвеня, здаўшы экзамены, скончыўшы школу, часцей пачала бываць у вёсцы, а потым і зусім пасялілася ў дзядзькі. Дні стаялі цёплыя, вечары - яшчэ цяплейшыя. Жэня даваў пляменніцы поўную волю. Праўда, Ксю была “жаваронкам”, рана лягала спаць, але ўлетку цямнее позна, і ў іх - у яе з Аляксеем - хапала часу нагуляцца.

Аляксей паступова прывыкаў да Ксю. Ён ставіўся да яе як да малодшай сястры, не забываў, што яна сірата, і яму прыемна было адчуваць сябе гэткім старэйшым братам, хацелася клапаціцца пра яе, абараняць, аберагаць. Ён трохі паблажліва зваў яе:

– Мая маленькая пяшчотная сяброўка.

З ёю можна было гаварыць на любую тэму. Ксю жаночай інтуіцыяй адгадвала яго думкі, жаданні, наперад ведала, якіх слоў яму хочацца, якога настрою, якіх інтанацый ён ад яе чакае - і акурат такія ён атрымліваў.

– Ты незвычайны, - шаптала яна, прыціскаючыся да яго.

– Чым?

– Ад цябе прыемна пахне, - проста адказвала яна.

Ён абдымаў яе і, каб падражніць, пераводзіў размову на Свету.

– Слухай, Ксю, хачу з табой параіцца. Можа, мне ўзяць тваю сястру замуж? Ты была б мне сваячка...

Ксю сярдзіта адсоўвалася. Яго цешыла гэтая мілая, няўмелая рэўнасць.

– Нічога не атрымаецца, - сур’ёзна адказвала Ксю.
– Яна за цябе не пойдзе.

– Чаму?

– А ў яе ёсць. Нейкі чэх, ці немец. Не, чэх.

– Што ён тут робіць?

– Працуе на металургічным, інжынерам. Стары, непрыгожы, - хутка дадала яна.

Канечне, ён не верыў ні ў якага інжынера. У душы ён пасміхаўся з яе. “Ты не ў курсе, дарагая. Ты не ведаеш нашых размоваў на ганку. Не ведаеш, што Света мяне сама запрашае”. Але яму падабалася пацяшацца з сваёй даверлівай, наіўнай сяброўкі.

– Ну, хай сабе чэх. Мала хто ў каго ёсць. Ён жа не збіраецца жаніцца? А я б ажаніўся. Афіцыйна. Насту ўдачарыў бы...

Ксю пакрыўджана маўчала. Аляксей абдымаў яе, цалаваў у шчочкі, у лоб, гладзіў па галаве.

– Дзіўныя вы, мужчыны, - з уздыхам, задуменна казала яна.
– Усё шукаеце нечага... А не бачыце таго, што пад носам. Не заўважаеце тых, хто, можа, па-сапраўднаму ўмее кахаць. Як я, напрыклад. Я - не Света. Ты мяне зусім не ведаеш. А прыязджай у госці?
– Ксю не ў першы раз гэта прапаноўвала.
– Пазнаёмімся бліжэй... Кавы пап’ем.

– Як гэта - узяць ды прыехаць? А тут яшчэ інжынер...

– Нашто табе інжынер? Да мяне прыедзь! Паглядзіш, як я жыву, - і заўсёды дадавала: - Кавы пап’ем.

– Малая ты яшчэ “на каву” запрашаць.

– Малая!
– гмыкала яна.
– Сямнаццаць хутка. Знайшоў дзяўчынку!..

Аляксей тады ўспамінаў трыццаціпяцігадовую Шуру, на якую Рэвут казаў - “старая кабыла”, згадваў Свету - “я ўжо старая”; цяпер яшчэ і Ксю.

– Дык якія ж вы тады бываеце маладыя?!
– шчыра ўсклікваў ён.
– Калі вы дзяўчынкі?! Такія, як Наста? Як Жэневы дочкі?

Поделиться с друзьями: