паплылі за гадамі гады...На гусляравым наспе жвіровымПалыны узышлі, вырас дуб малады,Зашумеў непанятлівым словам.Лет за сотню звёў час, ці і болей мо лет,Зацвілі пераказы ў народзе;Кажуць людзі: ў год раз ночкай з гуслямі дзедЗ кургана, як
снег, белы выходзе.Гуслі строіць свае, струны звонка звіняць.Жменяй водзіць па іх абамлелай,І ўсе нешта пяе, што жывым не паняць,І на месяц глядзіць, як сам, белы.Кажуць, каб хто калі зразумеў голас той,Не зазнаў бы ніколі ўжо гора...Можна тут веру даць, толькі слухаць душой...Курганы шмат чаго нам гавораць.