Кветкi па сезону
Шрифт:
Два чацвяргi ён яе не бачыў. На трэцi, з'явiўшыся, застаў яе каля магiлы. У Эцьена склалася ўражанне, што яна зiрнула тайком на прынесеныя iм кветкi. Гэта былi цюльпаны, чырвоныя i жоўтыя. "Нiчога ў iх няма жалобнага, - падумаў ён.
– Абсалютна... Але ты iх любiла. Ты казала: трэба ажывiць, упрыгожыць пiсьмовы стол... Ах!.. Я хацеў бы цябе ажывiць, твае цёплыя шчокi, твой чысты лоб!" Потым, у сваю чаргу, кiнуўшы позiрк на даму ў чорным, ён разгледзеў яе кветкi. Як i ён, яна выбрала на гэты раз яркiя колеры, толькi не цюльпаны, а гваздзiкi.
З таго
Вяртаючыся дадому, ён чакаў, пакуль яна адыдзе далей, каб не было ўражання, што ён ходзiць за ёю следам i набiваецца на знаёмства. Яна гэтага яўна не жадала, бо крочыла шпарка, не аглядаючыся.
Аднойчы ў майскi дзень, калi Эцьен, iдучы да Люсiлi, мiнаў надмагiльныя збудаваннi багацеяў, ён пачуў сярдзiты голас i ўбачыў вядомага яму вартаўнiка, якi трымаў за руку тую самую бабулю, што праходзiла тут не раз, носячы ваду. Старая прабавала вырвацца. Вартаўнiк клiкаў у сведкi даму ў чорным, што стаяла паблiзу, але, заўважыўшы Эцьена, звярнуўся да яго:
– Ага... Вас, месье, гэта таксама датычыцца.
Эцьен, з букетам у руках, падышоў да вартаўнiка.
– Што тут такое?
– Ды вось гэтая жанчына крадзе кветкi, i я яе сёння злавiў... Так, так, мадам... Яна брала ў вас i ў вас таксама, месье... Я сачу за ёю некалькi тыдняў, нарэшце злодзей папаўся.
Маладая дама была ўзрушана.
– Адпусцiце яе, - папрасiла яна.
– Для мяне гэта не мае нiякага значэння. Кветкi павялi: я ж i прыйшла сюды, каб iх перамянiць.
– Павялi... але ж не ўсе, - сказаў вартаўнiк.
– Яна выбiраць умее, з кожнага букета выцягне што лепшае. Вы адно гляньце нумар сто сёмы, восьмая дзялянка, пабачыце яе гаспадарку. Там поўная шклянка ландышаў, i ўсё задарма, паверце. Адусюль напрыносiла.
– Што ж тут дрэннага?
– прамовiла дама.
– Яна ж iмi не гандлюе.
– Чаму вы гэта робiце?
– спытаў, разглядваючы бабулю, Эцьен, i тая апусцiла вочы. Выгляд у яе быў даволi iнтэлiгентны.
– Чаму вы гэта робiце?
– паўтарыў ён.
– У вас няма грошай купiць кветак? Праўда?
Бабуля падняла галаву:
– Вядома, праўда... А вы як думалi?.. Думаеце, iншая прычына?.. Што б вы, скажам, рабiлi, мадам, каб тут у вас была магiла сына... а ваш муж такi скнара, што шкадуе вам пучка фiялак, калiва ландышаў?.. А? Што б вы рабiлi?
– Тое самае, што i вы, - смела падтрымала бабулю дама ў чорным.
– Яно так, - сказаў вартаўнiк, - але iснуюць правiлы.
Ён зняў шапку i, адпусцiўшы старую, растлумачыў Эцьену:
–
Бачыце, месье... Вы, напэўна, служылi ў армii?.. Правiлы ёсць правiлы. Я не горшы за iншых... але мой абавязак...– Абы нiхто не скардзiўся, - заўважыў Эцьен.
– Мадам i я прыходзiм сюды ў чацвер i мяняем кветкi. А калi з таго, што мы прынеслi тыдзень таму назад, можна яшчэ нешта выбраць, тым лепш!
– Ну што ж, - згадзiўся вартаўнiк, - калi вам добра, дык i ўсiм добра...
I, павярнуўшыся да злашчаснай бабулi, прамовiў:
– Iдзiце, я вас не трымаю.
Эцьен даў старой трошкi грошай, дама ў чорным таксама нешта дала. Потым Эцьен пайшоў да магiлы Люсiлi, каб там, як заўсёды, марыць аб мiнулым. Але, усхваляваны здарэннем, на гэты раз не мог сабрацца з думкамi. Дарагiя вобразы, якiя ён прабаваў уявiць, расплывалiся i знiкалi. Калi дама ў чорным выйшла на алею, ён рашуча дагнаў яе.
– Я вельмi вам удзячна, - сказала яна.
– Як добра, што вы з'явiлiся! У мужчыны больш аўтарытэту.
– Бедная жанчына! Мы з вамi разумеем, як, можа, нiхто, гэту яе натуральную патрэбу чым-небудзь дагадзiць, прынесцi хоць маленькую ахвяру любiмай iстоце.
– Так, - сказала яна.
– Гэта робiцца i для iх i для сябе.
– Каб захаваць iх жывымi ў душы.
Яна зiрнула на яго са здзiўленнем i падзякай.
– Вы адчуваеце тое самае, што i я. Мiж iншым, я даўно заўважыла, з якiм замiлаваннем... выбiраеце вы кветкi. Вы вельмi любiлi сваю жонку, месье Карлю?
– Вы ведаеце маё прозвiшча!
– Нейк раз, калi вас не было, я пацiкавiлася глянуць i даведалася, што яна памерла ў дваццаць сем гадоў... Гэта жахлiва.
– Жахлiва! Яна была такая цудоўная... прыгожая, ласкавая, разумная...
– Гэтак жа i ў мяне. Я страцiла мужа найлепшага ў свеце... Сапраўды, я не ведаю, цi была дзе жанчына, якую любiлi б так пяшчотна, так уважлiва ахоўвалi... Парой аж занадта... Антуан рабiў для мяне ўсё, i яго смерць катастрофа, крушэнне маiх надзей.
– Памерцi такiм маладым! Даруйце, не буду таiцца, што... спачуваючы вам, я таксама прачытаў надпiс. Там было: 1891-1928... Як гэта здарылася?
– Аўтамабiльная аварыя... Яго прынеслi да мяне без памяцi вечарам... Ранiцай я была такая шчаслiвая... Яго збiралiся прызначыць начальнiкам праўлення. А вечарам...
– Ён быў служачы?
– Не... Буйны завод хiмiчнай вытворчасцi. У трыццаць сем гадоў ён трэцяя асоба на прадпрыемстве. I хутка стаў бы поўным гаспадаром.
– У вас ёсць дзецi?
– Няма. I гэтай уцехi няма.
Яны падышлi да галоўнай брамы. Старшы вартаўнiк, кланяючыся iм, ухмыльнуўся.
– Бач ты iх!
– сказаў ён свайму памочнiку, калi тыя былi ўжо на вулiцы. Справа наладжваецца... Як ты думаеш?
У наступны чацвер, нiбы дамовiўшыся зараней, пасля наведвання магiл яны вярталiся разам па той жа алеi. Эцьен расказваў пра сваё жыццё. Ён старшы выкладчык у адным з парыжскiх лiцэяў, пiсьменнiк. Яму прапанавалi кiраваць крытычным аддзелам у часопiсе.