Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Лота (на белорусском языке)
Шрифт:

– Калi б Марыя ўбачыла ўсё гэта, яна б з'ехала з глузду, - смяялася Лота.

– Я сумняваюся, - сказала мiсiс Берг. У яе вачах свяцiлiся хiтрынкi. Паглядзi, Лота, можа, у другой шуфлядзе ёсць ануча?

Лота выцягнула другую шуфляду i знайшла вялiкую ляльку з блакiтнымi вачамi i чорнымi валасамi.

– Ой!
– ускрыквала Лота.
– Ой!

– Ну, добра, добра, гэта - Вiола Лу, - сказала мiсiс Берг.

– Гэта яе iмя?
– спытала Лота.
– Яна прыгожая! Зараз Бэмсi не можа легчы на ляльчын ложак, таму што там збiраецца спаць Вiола

Лу... Можна мне ўзяць яе, мiсiс Берг?

– Так, калi ты будзеш даглядаць за ёй, - адказала мiсiс Берг.
– Вядома, яна будзе спаць у сваiм ложку, а Бэмсi прыйдзецца пакiнуць яго.

Лота кiўнула:

– Так. Акрамя таго, мне здаецца, яму больш спадабаецца спаць са мной.

– А зараз высунь апошнюю шуфляду, - сказала мiсiс Берг.
– Можа, ты знойдзеш там якую-небудзь вопратку для лялькi. Я памятаю, што калiсьцi шмат шыла для яе.

Калi Лота высунула апошнюю шуфляду, яна ўбачыла мноства свiтэраў, сукенак, палiто, шапачак, бялiзны, начных сарочак; i ўсё гэта было для Вiолы Лу.

– Калi б Марыя ўбачыла ўсё гэта, яна, канешне, з'ехала б з глузду, сказала зноў Лота. Яна павыцягвала ўсю вопратку з шуфлядкi, потым села на падлогу i пачала прымяраць усё на Вiолу Лу.

Мiсiс Берг знайшла стары ручнiк i дала яго Лоце, каб выцерла пыл. Але Лота адмоўна пакруцiла галавой.

– Я магу выцерцi пыл пазней, мiсiс Берг. Зараз я павiнна вырашыць, якая сукенка будзе лепшай для нядзелi.

Як цяжка было выбраць такую сукенку! Iх было так шмат! Былi чырвоныя, жоўтыя, блакiтныя, белыя, у клетку, у кропкi, нават з кветачкамi.

– Белая сукенка з вышыўкай будзе найлепшая, - вырашыла нарэшце Лота.
– Яе можна будзе апрануць толькi ў нядзелю.

– Ты маеш рацыю, - сказала мiсiс Берг.
– Яе не трэба апранаць кожны дзень.

Калi ўсё было даведзена да ладу, мiсiс Берг пагладзiла Лоту па шчацэ i сказала:

– Тут мы ўжо ўсё скончылi, i я лепш пайду дадому.

Лота кiўнула:

– Добра, але ж вы павiнны наведваць мяне. Калi вы ўбачыце Мартэнсанаў, скажыце iм, што я жыву ў сваiм уласным доме i нiколi не вярнуся да iх.

– Добра, я так i скажу, - адказала мiсiс Берг.

Калi жанчына была ўжо на сярэдзiне лесвiцы, Лота закрычала:

– Мiсiс Берг, а як наконт ежы? Вы дасцё мне што-небудзь?

– Так, але ж табе прыйдзецца прыходзiць самой, - сказала мiсiс Берг.
– Мне неяк не вельмi хочацца бегаць унiз i ўверх па лесвiцы.

Якраз у гэты момант Лота паглядзела ўверх i ўбачыла кошык, якi звiсаў з крука на столi.

– Мiсiс Берг, у мяне цудоўная iдэя!..

Iдэя Лоты была прывязаць доўгую вяроўку да кошыка i апускаць яго з акна так, каб мiсiс Берг магла пакласцi туды ежу.

– Потым я паднiму яго i - ап! Вось i ежа, - сказала Лота.

– Ты разумная, - сказала мiсiс Берг. Яна рассмяялася i пайшла за ежай для Лоты. Калi яна вярнулася, Лота ўжо апусцiла кошык.

– Хоп! Вось i ежа!
– закрычала мiсiс Берг.

– Вы не расказвайце, што ў кошыку, - сказала Лота.
– Я хачу здзiвiцца.

Яна падняла кошык у пакой; у iм былi аранжад,

дзве саломiнкi, халодны памiдорны блiн, загорнуты ў кавалак паперы, i невялiчкi збанок з джэмам.

– Лепш, чым у Мартэнсанаў, - сказала Лота.
– Да пабачэння, мiсiс Берг, i вялiкае вам дзякуй!

Мiсiс Берг пайшла, а Лота паклала аладку на стол i памазала яе джэмам. Потым яна скруцiла яе, узяла абедзвюма рукамi i пачала адкусваць ад яе, запiваючы аранжадам праз саломiнку.

– Не можа быць лепей, - сказала Лота.
– I нiякiх талерак! I наогул, мяне здзiўляе, чаму людзi гавораць, што вельмi цяжка весцi гаспадарку?

Калi яна скончыла есцi, яна выцерла пальцы аб анучу. Потым пачала выцiраць пыл з мэблi, выцерла стол, камоду, крэслы, ложак, ляльчын ложак, люстэрка, а таксама карцiну з Чырвонай Шапачкай i ваўком. Яна прыгатавала ложак для Вiолы Лу i для сябе з Бэмсi. Лота была так задаволена сваёй гаспадаркай, што яна заспявала песню, якую нядаўна вывучыла:

Я прыходжу ў свой маленечкi дамок,

Ноч маўчыць,

I вельмi-вельмi цёмна,

Запалю агеньчык жоўты мой,

Завуркоча кот: "Заходзь дадому!"

– Але ж у мяне няма коцiка, - сказала Лота задумлiва.

ДА ЛОТЫ ПРЫХОДЗЯЦЬ ГОСЦI

Задаволеная Лота забаўлялася з Вiолай Лу, Бэмсi i лялечным посудам даволi доўгi час. Яна яшчэ разоў пяць выцiрала пыл з мэблi. Нарэшце яна села ў крэсла i пачала думаць.

– Што ж усе робяць дома цэлы дзень?
– спытала яна ў Бэмсi.

У гэты момант яна пачула крокi, якiя даносiлiся з лесвiцы. Гэта былi Джонас i Марыя.

– А ў мяне дом, - абвясцiла Лота.

– Так, мы ведаем, - сказаў Джонас.
– Мiсiс Берг сказала нам.

– Я збiраюся пражыць тут усё жыццё, - папярэдзiла Лота.

– Гэта ты так мяркуеш, - адказаў Джонас.

Марыя падышла да посуду. Яна асцярожна памацала кубачкi, паднос, кафейнiк. Пры гэтым яна бясконца войкала ад захаплення. Потым убачыла Вiолу Лу i яе цудоўнае адзенне, разглядаць якое было адно задавальненне.

– Не чапай!
– памахала пальчыкам Лота.
– Гэта мая хата i мае рэчы.

– Цi ты не дазволiш мне пагуляць з iмi трошкi?
– спытала Марыя, угаворваючы.

– Добра, - згадзiлася Лота.
– Але толькi трошкi.

Праз хвiлiну Лота спытала:

– А мама плача?

– Канешне, не, - адказаў Джонас.

– Канешне, я плачу, - сказаў голас з лесвiцы, i ў дзвярах паказалася мама.
– Канешне, я плачу па маёй маленькай Лоце.

Лоце было вельмi прыемна пачуць гэта.

– Мне вельмi шкада, мама, - сказала яна.
– Але зараз у мяне свой дом i свая гаспадарка, i таму я ўвесь час вельмi занятая.

– Я разумею, - сур'ёзна сказала мама.
– У цябе тут хораша.

– Значна лепей, чым дома, - сказала Лота, кранаючы фiранкi.

– Я прынесла табе раслiну. Гэта такi звычай, калi хтосьцi атрымлiвае новую хату, - растлумачыла мама i працягнула Лоце гаршчок з бягонiяй.

– Як добра, - сказала Лота.
– Я пастаўлю яго на падаконнiк. Вялiкае дзякуй!

Поделиться с друзьями: