Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Макаркавых Волька
Шрифт:

Дзядзюля раптам задумаўся: куды ж паслаць гэтую заяву? Невядома, адкуль яна сюды прыехала?

Зусiм паправiўшыся, Дзядзюля iшоў на працу. Зазiрнуўшы на могiльнiк, ён убачыў дзве

акуратна абкладзеныя дзярном магiлы Вольчыных бацькоў. Магiлы былi абгароджаны новымi балясамi. "Недзе ж такi дастала цвiкоў", - падумаў Дзядзюля. Удзень зайшоў у кааперацыю былы сусед Вольчыных бацькоў.

– Паехала?
– запытаў Дзядзюля.

– Паехала, - адказаў чалавек.
– Але ненадоўга. Ёй тут вельмi спадабалася, а ў раёне якраз не хапае аднаго доктара. Казала, што будзе прасiць, каб яе сюды назначылi.

"Вось цяпер i вядома, куды пасылаць заяву, - падумаў Дзядзюля. Раённым органам".

У тыя самыя днi Волька пiсала сваёй сяброўцы:

"...Тысячы момантаў з майго маленства паўсталi перада мной як жывыя. Я пазнавала дрэвы, каменнi, узгоркi... Я прывяла да парадку магiлы бацькоў i доўга хадзiла па родных дарогах. Тут усё так блiзка i знаёма майму сэрцу. Я шаную тое, што было ў маёй душы з маленства i

люблю сучаснае. Тут мне будзе весела i радасна працаваць. Сярод тых людзей, якiх я ведала заўсёды, i тым цiкавей мне цяпер бачыць iх у сапраўдным чалавечым жыццi...

Не абышлося i без непрыемных успамiнаў. Я дазналася, праз каго я тады гэтулькi перацярпела знявагi i крыўды. Але гэты прыкры эпiзод увесь у мiнулым: не перашкодзiў жа ён мне скончыць iнстытут. Я гэтага чалавека лячыла. Як мне было агiдна дакранацца да яго рукамi. Я хацела толькi аднаго: каб ён хутчэй паправiўся i каб больш не лячыць мне яго. Прыйшоўшы дадому, я доўга мыла рукi i думала: зусiм можа быць, што ён зноў пачне займацца падобным шальмоўствам. Нашто? Так сабе, з ласкi на пацеху... Адным словам чорт з iм...

Пасля сапраўднага асенняга дажджу зноў стаiць яснае надвор'е i яшчэ цвiтуць познiя кветкi..."

1938

Каментары

Друкуецца па часопiсе "Полымя рэвалюцыi", 1938, кнiга 5-я, дзе апублiкавана ўпершыню. Дата напiсання пад тэкстам адсутнiчае.

123
Поделиться с друзьями: