Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Маленькая жанчына
Шрифт:

Прайшло многа часу, бо калi яна прачнулася - сонца спускалася к захаду. Пабудзiлi яе выстралы i крыкi. Стоячы пад дрэвам, яна бачыла, як беглi чырвонаармейцы, як навокал стралялi, як дзесьцi на ўзлеску стукаў

кулямёт, а ў другiм баку ехалi грузавiкi. Лес ажыў, i яна азiралася навокал сябе i пасля стулiлася за дрэва. I раптам яна ўбачыла, што проста да яе бяжыць пемец. Яна яго пазнала адразу, хоць нiколi раней яго не бачыла. Ён ужо быў крокаў за шэсць ад яе i раптам пачуў наперадзе, так як i за сабой чуў, крыкi i шум людзей. Ён закруцiўся на месцы. Яна задрыжала i не спускала з яго вачэй. Ён кiнуўся на жывот, выцягнуўся i пачаў страляць перад сабою. Яна бачыла яго плечы i, адумаўшыся, пачала заўважаць, што ён цэлiцца перад сабою. Але да яе свядомасцi, што значыў гэты прыцэл, дайшло пасля. Цяпер яна не зводзiла воч з яго плеч, з яго галавы. Пачуццё жаху, уласнай гiбелi, рэшткi вячорнага кашмару ўладалi ёю. Каб не стрывожыць яго, яна цiхом адышлася, пасля пабегла. I ўбачыла трох чырвонаармейцаў. Яны ляжалi на зямлi i, выцягнуўшы перад сабою вiнтоўкi, не спускалi з чагосьцi вачэй. Яна кранула аднаго рукой.

– Падай i ляжы!
– грозна сказаў ён ёй.

– Там

немец ляжыць i страляе. Унь там.

Чырвонаармеец паглядзеў на яе, устаў i пайшоў, прыгнуўшыся. Яна iшла поплеч яго, таксама як i ён, угнуўшыся, i паказвала рукой. Калi ён упаў на зямлю, упала i яна. Чырвонаармеец прыцэлiўся i стрэльнуў. Яна бачыла, як немец уздрыгануўся i ўткнуўся галавой у зямлю.

– Гатоў, - сказаў чырвонаармеец.
– А ты ляжы на зямлi.

I пайшоў назад. Яна ўпала на зямлю, i першая за тыя днi радасць страсянула яе душу. Яна ляжала, пакуль усё зацiхла, i пасля пайшла да чырвонаармейцаў. Яны збiралiся разам i гаварылi памiж сабою, што ўвесь нямецкi дэсант знiшчан. Чырвонаармеец, якому яна паказала немца, падняў яе на рукi i пранёс крокаў тры, а пасля яна пайшла поплеч яго. Яны прайшлi паўз таго немца, i яна бачыла яго, доўгага, спруцянелага.

Момантам гэтай радасцi скончылася яе адзiнота, таксама як i яе маленства. Прыйшла сталасць на доўгi яе век.

1942

Каментары

Друкуецца па аўтографе, дзе мае назву "Дванаццацiгодняя жанчына". Упершыню апублiкавана ў альманаху "Беларусь", 1943, кнiга 1-я. Датуецца сакавiком-красавiком 1942 года.

12
Поделиться с друзьями: