Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Метамарфозы, цi Залаты асёл (на белорусском языке)
Шрифт:

Змяя бога лекараў.
– Эмблемай бога лекараў Эскулапа было жазло з абвiтай вакол яго змяёй.

Эгiна - выспа у Саранiцкай затоцы паблiзу Афiн.

Ларыса - вялiкi горад у Фесалii.

Каля трэцяй варты...
– Ноч дзялiлася на 4 варты. Трэцяя варта пачыналася прыблiзна каля поўначы.

Эндзiмiён - паводле падання, укаханы багiнi Луны, прыгожы юнак, пагружаны ў вечны сон.

..пакiнутая Калiпса...
– Адысей пакiнуў нiмфу Калiпса па загаду багоў ("Адысея", V).

Ламii - казачныя злыя духi, якiя ўночы жаруць

целы маладых хлопцаў i п'юць iхнюю кроў.

Фурыi - рымскiя багiнi праклёну, помсты i кары.

Этолiя - вобласць у Сярэдняй Грэцыi на паўночны захад ад Атыкi.

Тэзея, ...якi не пагрэбаваў гасцiннасцю старой Гекалы.
– Легендарны герой Тэзей начаваў аднойчы ў беднай бабулькi Гекалы, якая прыняла яго надзвычай ветлiва i гасцiнна.

КНIГА ДРУГАЯ

Актэон - паводле мiфу, паляўнiчы Актэон за тое, што ўбачыў Дыяну голай у час купання, быў за кару ператвораны багiняй у аленя i разарваны ўласнымi сабакамi.

Грацыi - багiнi прыгожасцi, весялосцi, радасцi.

Кiнамон - дрэва, з якога здабывалi пахучы алей з той самай назвай.

Бальзамам называлi пахучую смалу, якая выцякала з разрэзаў некаторых дрэў.

Лiнцэй - герой шматлiкiх грэцкiх мiфаў, якi мог бачыць скрозь зямлю.

Аргус - казачны стовокi герой, якога раўнiвая Гера прыставiла да ператворанай у карову Iо, каханкi Зеўса.

Аанiйскi юнак - Пенфей, кароль горада Фiвы ў Беоцыi. (Аанiя - паэтычная назва Беоцыi).

Сын пiплейскай музы - легендарны фракiйскi спявак Арфей. (Пiпла або Пiмпла - горад у Фракii). Расшматаны жанчынамi за адмову прыняць удзел у вакхiчнай оргii.

Сiстр - музычны iнструмент.

Лета i Стыкс - рака i возера ў краiне памерлых.

Герыён - казачны герой з трыма тулавамi i трыма галовамi. Геракл захапiў статак Герыёна i забiў яго самога ў баi.

КНIГА ТРЭЦЯЯ

Фалеры - металёвыя бляхi, якiя ўпрыгожваюць конскую вупраж.

Архестра - паўкруглая роўная плошча ўсярэдзiне амфiтэатра.

Орк - рымскi бог падземнага царства (у грэкаў - Плутон).

Маны - душы памерлых.

Аякс.
– Мiф пра Аякса, сына Тэламона, вялiкага грэцкага героя, якi ваяваў пад Трояй, расказвае, што, калi пасля смерцi Ахiла, камандзiра ахайцаў, аддалi яго зброю Адысею, Аякс ад крыўды страцiў розум i ў шаленстве перабiў статак авечак, уяўляючы, што забiвае сваiх крыўдзiцеляў.

Цэрбер - казачны трохгаловы сабака, вартаўнiк падземнага царства. Геркулес, спусцiўшыся ў краiну памерлых, звязаў Цэрбера i вынес яго наверх.

Эпона - багiня, патронка коней, аслоў i мулаў. Яе выявы ставiлiся ў стайнях.

КНIГА ЧАЦВЕРТАЯ

Платэя - невялiкi горад у Беоцыi.

Салii - танцоры, калегiя жрацоў бога Марса. Назву гэту атрымалi таму, што ў час свята бога Марса, якое працягвалася некалькi дзён, яны з танцамi праходзiлi па ўсiм Рыме. Кожны дзень свята закончваўся банкетам, пышнасць i багацце якога сталi прымаўкай.

Ацiс, поводле падання, аскапiў сябе на сваiм вяселлi.

Пратазiлай -

легендарны цар горада Фiлака ў Фесалii, першы з грэкаў, якiя загiнулi пад Трояй; пакiнуў маладую жонку, з якой прабыў толькi адзiн дзень.

Пафас - горад на выспе Кiпр.

Кнiд - прыморскi горад у Малой Азii.

Кiфера - выспа каля паўднёвага ўзбярэжжа Пелапанэса. У гэтых мясцiнах знаходзiлiся сама слаўныя храмы Афрадыты.

Слаўны пастыр - Парыс, сын траянскага цара Прыяма. Нараджэнне яго суправаджалася благiмi прыкметамi, i бацька загадаў кiнуць немаўля на гары Iдзе, але яго падабраў пастух i выхаваў. Парыс быў суддзёй у спрэчцы Геры, Афiны i Афрадыты аб тым, каторая з iх найпрыгажэйшая.

Нерэiды - марскiя нiмфы, дочкi марскога цара Нерэя.

Партун - рымскi бог портаў i прыстаняў.

Салацыя - багiня бурнага мора.

Фурман дэльфiнаў Палемон.
– Мiф расказвае, што цар Атамант, якога багiня Гера пазбавiла розуму, хацеў забiць сваю жонку Iно, але яна разам з сынам Мелiкертам кiнулася ў мора. Абое ўшаноўвалiся як марскiя багi-выратавальнiкi, Мелiкерт - пад iмем Палемона. Фурманам дэльфiнаў завецца ён таму, што труп хлопчыка, паводле падання, быў вынесены на бераг дэльфiнам.

Трытоны - другарадныя марскiя багi, якiх уяўлялi ў выглядзе паўлюдзей-паўрыб.

Акiян - паводле ўяўлення старажытных людзей, велiчэзная рака, якая акружае ўвесь свет.

Мiлецкi бог - Апалон, адзiн з аракулаў якога знаходзiўся ў мясцовасцi Дзiдзiм паблiзу Мiлета.

КНIГА ПЯТАЯ

Пiфiйскi аракул.
– Аракул у Дзiдзiме названы тут пiфiйскiм, таму што сама знакамiтым аракулам Апалона была прадказальня пры храме Апалона Пiфiйскага ў Дэльфах (горад на паўночны захад ад Афiн), i сам Апалон часта называецца Пiфiйцам.

Пан - бог лясоў i гаёў, апякун пастухоў, рыбакоў i паляўнiчых. Уяўляўся з казлiнымi рагамi, з барадой, з капытамi на нагах i з хвастом.

Нiмфы - багiнi нiжэйшага разраду, якiя ўвасаблялi розныя сiлы прыроды; былi нiмфы марскiя (нерэiды), рачныя (наяды), горныя (арэады), нiмфы дрэў (дрыяды) i iншыя.

Оры (або Горы) - багiнi пор года, увасабленне парадку ў прыродзе.

...свайго айчыма, знакамiтага сiлача i вялiкага змагара.
– Маецца на ўвазе Марс. Аднак Марс не муж, а толькi каханак Венеры, у якiм яна бачыць, як вiдаць, апекуна больш магутнага, чым яе законны муж Вулкан, i называе палюбоўнiка айчымам свайго сына.

КНIГА ШОСТАЯ

...убачыўшы на гары нейкi хорам...
– Псiхея знаходзiцца перад храмам Цэрэры-Дэметры, багiнi-апякункi земляробства.

...беспрасветнага шлюбу Празерпiны...
– Паводле некаторых мiфаў, дачка Дэметры Персефона (Празерпiна) была ўкрадзена Аiдам (Плутонам) у Сiцылii.

Элеўсiнскiя мiстэрыi - культ Дэметры i Персефоны ў атычным гарадку Элеўсiне (недалёка ад Афiн).

...маёй сваячкi...
– Афрадыта - дачка Зеўса, а Дэметра яго сястра.

Сястра i жонка вялiкага Юпiтэра - Юнона (Гера).

Поделиться с друзьями: