Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Мсцiвец (на белорусском языке)
Шрифт:

Яна перастала смяяцца, занадта позна зразумеўшы памылку.

Лёе ўрэшце спытаўся:

– З кiм?

I яна адказала:

– З хлопцам.

Ён раптам павярнуўся да яе i суха

сказаў:

– Я разумею, што не з кухаркай. Я пытаюся, з якiм хлопцам, ты чуеш?

Яна маўчала. Ён схапiў коўдру, у якой яна была схавала галаву, i адкiнуў на сярэдзiну ложка, паўтарыўшы:

– Я хачу ведаць, з якiм хлопцам.

Тады яна тужлiва вымавiла:

– Я хацела пасмяяцца.

Але яго трэсла ад гневу:

– Што? Як? Хацела пасмяяцца? Дык, значыць, ты насмiхалася з мяне? Але з мяне кпiны не строяць, чуеш? Як завуць хлопца?

Яна нерухома ляжала на спiне i маўчала.

Ён узяў яе за руку i моцна сцiснуў:

– Ты мяне чуеш цi не? Я патрабую, каб ты адказвала, калi я з табой размаўляю.

Тады яна нервова вымавiла:

– Мне здаецца, што ты звар'яцеў, не чапай мяне!

Ён калацiўся ад лютасцi i з роспачы не ведаў, што казаць. Ён штомоцы затрос яе i паўтарыў:

– Ты чуеш? Ты чуеш мяне?

Яна

нечакана рванулася, каб вызвалiцца, i кончыкамi пальцаў зачапiла мужаў нос. Той палiчыў, што яму стукнулi, раз'юшыўся i ўмiг абрынуўся на жонку.

Ён трымаў яе пад сабой, з усяе моцы даваў поўху i крычаў:

– На, на, на, вось табе, вось, жабрачка, курва, курва!

Нарэшце, зняможаны, знясiлены, ён падняўся i пайшоў да камоды, каб налiць сабе салодкага аранжаду, бо чуў у целе такую стому, што ў кожную хвiлiну мог знепрытомнець.

А яна плакала, залiвалася слязамi ў ложку, зразумеўшы, што праз адну памылку загубiла ўсё сваё шчасце.

I, яшчэ ў слязах, яна пралепятала:

Паслухай, Антуан, iдзi да мяне, я цябе ашукала, ты зараз усё зразумееш, паслухай.

I, падрыхтаваная да абароны, гатовая апраўдвацца i хiтрыць, яна крыху ўзняла раскудлачаную галаву ў каптуры набакiр.

А ён павярнуўся i наблiзiўся да яе, саромеючыся, што бiўся, адначасова ў глыбiнi яго мужавага сэрца расла невычарпальная нянавiсць да гэтае жанчыны, што здрадзiла другому - Суры.

12
Поделиться с друзьями: