Так сышло вясельле Нашай маладой, – Засыпалі грудзі Зямелькай
сырой. Над яе магілкай Праз доўгія дні Вырас клён і ліпа Роўнай вышыні. Зімой клён і ліпку Засьцілае сьнег, А мароз знаходзіць Там сабе начлег. Летам клён і ліпку Зелень адзяе, Сонца й вецер гулі Заводзяць свае. Людзі й тут па-свойму Нейкі знак знайшлі: Людскія назовы Дзераўцам далі.
XIII
Ад гэтай прыгоды Шмат гадоў прайшло, Няпамяці зельлем Шмат што зарасло. Засталіся толькі Ў думках з году ў год Крыўды, што ў час гэты Выцерпеў народ. Зь дзедаў на унукаў, З бацькоў на дзяцей Ланцугом
пляцецца, Што было даўней. І гэта здарэньне, Сьпісанае вам, Расказаў мне так жа Стары дзед Адам. Вам яшчэ цікава, Як век дажылі Той Тамаш і пан той На гэтай зямлі.
XIV
Тамаша ў кайданы Закулі ў той час I ў Сібір саслалі; Там ён, бедны, згас. Доўга цягаў тачку Пад звон ланцугоў I памёр далёка Ад родных куткоў. Пан жа, як, вядома, Як і кожны пан, Панаваў час нейкі, Цёнгле сыт і п'ян. Пасьля ўсё ж са злосьці Павесіўся ён, Як на зямлі нашай Мінуўся прыгон. Палац стаіць пусткай, Жыць няма ў ім як, – Здані ў ім здаюцца, Быццам помсты знак.