Наш Караткевіч
Шрифт:
– Што?
– шапнуў я.
У руцэ яго была кніга. Палец закладзены паміж патрэбнымі старонкамі.
–
Гэта быў том Талстога. «Хаджы-Мурат», кароценькі раздзел пра разбурэнне царскімі карнікамі чэркескага аула.
Чытаючы, і не вельмі прыцішана, Валодзя стрымліваўся ад усхліпаў, перапыняўся. Закончыў і, гледзячы на мяне вялікімі, поўнымі па-дзіцячы краплістых слёз вачыма, сказаў, як выдыхнуў:
– Стары, колькі ўсяго можна ім дараваць за такую праўдзівасць?!.
Ён праўдзівы і сам. Верыў у тое, што гаварыў. І ў жыцці быў праўдзівы, і ў творах застаўся. У творах -
наколькі ўдалося...Мы, хто блізка ведаў Валодзю, кожны патроху, кожны па-свойму раскажам пра яго, успамінаючы.
Рэшту скажа ён сам, сваімі кнігамі. З усёй сваёй раскошнай раскаванасцю, буйствам фантазіі, здольнасцю пранікаць у далёкае ў часе, ажыўляць яго ў людзях. Сплочванне нашых даўгоў перад роднай, так часта трагічнай гісторыяй, перад сапраўднай Літаратурай.
Беларусь даўно чакала такога пісьменніка.
І радасна, што ён прыйшоў.
І горка, балюча, што ён не змог, не паспеў разгарнуцца яшчэ больш глыбока і шчодра.
1985