Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Неба, неба (на белорусском языке)
Шрифт:

– Але, мсье...

– I не спрачайцеся!

– Мадам нiзавошта не возьме гэтакi жахлiвы хлеб.

– У мадам спатканне з цырульнiкам, i яна даверыла мне ўсе пакупкi, растлумачыў палкоўнiк.
– I ўжо тут я распараджуся, як мне хочацца. Ды зразумейце ж, шаноўны Траба, не магу я прапусцiць гэткi зручны выпадак. Дык што, зробiце вы такую ласку i прадасце мне гэты апетытны вугалёк цi мне давядзецца iсцi ў электрычную пякарню?

Траба ўздрыгнуў нiбы ад болю, насупiўся, выбраў на лiсце бляхi найменш падгарэлы хлеб, старанна загарнуў яго, каб схаваць ад занадта цiкаўных вачэй, i нязграбна падаў палкоўнiку.

– Божа збаў, гэты Жуль знайшоў мне аднаго пакупнiка,

але сто iншых я праз яго страчу.

– Ён вас засмучае?
– пацiкавiўся Пiне.

– З iм адны пакуты. Нi на хвiлiну не зводзь з яго вока. Толькi павярнуўся спiной, вось так, - Траба паказаў менавiта як, - i на табе! Ён ужо забыўся пра сваю работу i лунае дзесьцi сярод зорак, нiбы той паветраны шарык, што адарваўся ад нiткi.

– Сярод зорак, кажаце?

– Ну але, пане палкоўнiк. Мой Жуль - заваёўнiк космасу i прыкаваны да Зямлi толькi нешчаслiвым збегам абставiн. I з такога вось цеста я павiнен зрабiць пекара.

– Якiя ж гэта абставiны?

– Мацi яму сказала: "У пякарнi Траба патрэбен чаляднiк. Лепшага выпадку ў цябе не будзе. Кiдай школу, станеш пекарам". I ён прыйшоў да мяне. Разумееце, хлопец ён паслухмяны, ды рэдка калi не лунае ў воблаках.

– Ох, ужо гэтыя мацi...
– сказаў Пiне. Ён працёр свой манокль i зноў уставiў яго ў вока.
– Мая матуля хацела, каб я стаў сабачым цырульнiкам. Яна казала, што гэта вельмi высакародны занятак i да таго ж даходны. У яе свецкiх сябровак з пудзелямi ды балонкамi я, вядома, буду нарасхват.
– Яго доўгiя гнуткiя пальцы быццам стрыглi i завiвалi сабачую поўсць, а на твары з'явiлася агiда.
– I я спытаў сам у сябе: хто ж я такi, што ж я такое, калi згаджуся рабiць педыкюр сабакам? Завербаваўся ў Касмiчны корпус, i мяне паслалi служыць на Марс. Калi мая матуля даведалася пра гэта, яе ледзь не разбiў паралюш.

– Дзiва што, - паспачуваў Траба.

– А сёння яна ганарыцца, што яе сын афiцэр i на пагонах у яго чатыры каметы. Мацi ўсе такiя. Нiякага i следу логiкi.

– Бадай што, гэта нават i лепей, - заўважыў Траба.
– Бо iнакш некаторыя з нас нiколi б i на свет не нарадзiлiся.

– Пакажыце мне гэтага зорнага летуценнiка, - загадаў Пiне.

– Жуль!
гукнуў Траба, павярнуўся да пякарнi i прыставiў далонi рупарам да рота: - Жуль, хадзi сюды!

Нiякага адказу.

– Бачыце?
– Траба бездапаможна развёў рукамi.
– Проста не ведаю, што i рабiць.
– Ён пайшоў у пякарню, i адтуль даляцеў яго гучны, нецярплiвы голас:Я цябе клiкаў. Чаму ты не абзываешся? Пан палкоўнiк хоча цябе зараз жа бачыць. Прыгладзь валасы ды паспяшайся.

З'явiўся Жуль, iшоў ён нехаця, нага за нагу, валасы i рукi ў муцэ. Ясныя шэрыя вочы яго глядзелi прама i шчыра i не апусцiлiся пад выпрабавальным позiркам палкоўнiка.

– Значыцца, ты сумуеш па зорках, - сказаў Пiне, з цiкавасцю разглядаючы юнака.
– Чаму б гэта?

– Чаму чалавеку чаго-небудзь хочацца?
– адказаў Жуль i няўцямна пацiснуў плячамi.
– Мабыць, так я ўжо створаны.

– Цудоўны адказ, - ухвалiў Пiне.
– Так ужо чалавек створаны. Тысячы людзей кожную гадзiну давяраюць сваё жыццё аднаму-адзiнаму пiлоту. I нiчога кепскага з iмi не здараецца. А чаму? Ды таму, што так ужо ён створаны - пiлотам. Палкоўнiк павольна агледзеў Жуля з ног да галавы.
– I ўсё-такi ты пячэш хлеб.

– Павiнен жа нехта i хлеб пячы, - умяшаўся Траба.
– Не ўсiм жа лятаць да зорак.

– Маўчаць!
– загадаў Пiне.
– Вы ўступаеце ў змову з жанчынай, каб забiць жывую душу, - значыцца, вы забойца. Зрэшты, гэтага трэба было чакаць. Вы ж ураджэнец берагоў Роны, а там забойцаў

процьма.

– Пане палкоўнiк, я зняважаны...

– Хочаш ты i надалей служыць гэтаму забойцу?
– спытаў палкоўнiк у Жуля.

– Мсье Траба быў гэтакi добры да мяне. Вы мне даруйце...

– А як жа яму не быць добрым, - перабiў Пiне.
– Ён хiтрун. Усе Траба заўсёды былi хiтрыя.
– Ён весела падмiргнуў пекару, Жуль гэта прыкмецiў, i ў яго адразу зрабiлася лягчэй на душы.
– Але ад усiх навабранцаў абавязкова патрабуецца адно, - гаварыў далей палкоўнiк ужо больш сур'ёзным тонам. Паспрабуй здагадацца, што менавiта.

– Кемлiвасць, пане палкоўнiк?
– рызыкнуў Жуль.

– Так, безумоўна, але адной кемлiвасцi мала. Патрабуецца, каб навабранец усёй сваёй iстотай iрваўся ў космас.

– Дык гэтак жа i ва ўсiм, - зноў умяшаўся Траба.
– Калi любiш сваю работу, працуеш як мага старанней i чым найлепш. От узяць хоць бы мяне: калi б мне было ўсё адно, што хлеб, што не хлеб, я, мусiць, жаваў бы цяпер тытунь у электрычнай пякарнi i рук бы нiколi не мыў.

– Кожны год у Касмiчны каледж паступаюць дзесяць тысяч юнакоў, - сказаў Пiне Жулю.
– I болей за восем тысяч яго не заканчваюць. Iм не хапае пораху вытрымаць чатыры гады ўпартай працы i засяродзiць усе свае думкi i ўсе сiлы душы на адным. Так што шмат хто кiдае на паўдарозе. Сорам i ганьба! Ты згодзен?

– Згодзен, пане палкоўнiк, сорам i ганьба, - пацвердзiў Жуль i насупiў бровы.

– Ха!
– сказаў Пiне, вельмi задаволены.
– У такiм выпадку давай пазбавiм гэтага крывапiўца Траба яго здабычы. Мы знойдзем яму другога хлопца, якi створаны для таго, каб стаць пекарам.

– Але, мсье...

– Я дам табе рэкамендацыю ў Касмiчны каледж i ўзамен прашу ў цябе толькi аднаго.

У Жуля заняло дух.

– О пане палкоўнiк! Чаго ж?

– Заўсёды будзь такi, каб мне не было за цябе сорамна!

Ён сядзеў у сябе ў кабiне, вочы ў яго запалi i пачырванелi ад стомы, а "Прывiд" iмклiва праразаў прастору. За дваццаць напружаных, пакутлiвых гадоў ён збудаваў цэлую лесвiцу i прыступка за прыступкай падняўся да чына капiтана. Цяпер ён славiўся як адзiн з сама дасведчаных, спрактыкаваных камандзiраў касмiчнай службы. I ўсё гэта непарушна грунтавалася на адной запаведзi, якая падтрымлiвала яго ў сама цяжкiя хвiлiны: "Заўсёды будзь такi, каб мне не было за цябе сорамна!"

Яго мацi i палкоўнiк Пiне даўно памерлi, але да апошняй сваёй часiны яны iм ганарылiся: ён жа стаў капiтанам.

Ён быў штурманам, другiм пiлотам, потым першым, i месца яго было на носе карабля, як ён заўсёды марыў, i ён сапраўды акунаўся ў неабсяжны зорны свет, якi гэтак любiў. Мерна чаргавалiся гадзiны, што былi адведзены на сон, адпачынак i работу, i, калi ён працаваў, яго ўвесь час перапаўняла неаслабнае захапленне перад тым, што яму даводзiлася бачыць, назiраць, вывучаць.

А цяпер ён прамяняў усё гэта на добраахвотнае зняволенне ў нетрах карабля, i навокал ужо нiчога не было - адны толькi цьмяныя сцены са сплаву тытану ды завалены паперамi стол.

У любую хвiлiну работы, у любую хвiлiну адпачынку, а нярэдка i перарываючы сон ён адказваў на пытаннi, прымаў рашэннi, рабiў запiсы ў спецыяльных кнiгах, запаўняў тысячы дзелавых бланкаў. Як кажуць, спрэс адна пiсанiна...

Праз гадзiну пасля вячэры:

– Прашу прабачэння, капiтан. Гэты таўстун з Дзюсельдорфа зноў напiўся да зялёных чорцiкаў. Выцяў сцюарда, якi спрабаваў яго ўцiхамiрыць. Прашу дазволу замкнуць яго на гаўптвахце.

– Дазваляю.

Або сярод неспакойнага чуйнага сну хтосьцi рашуча трасе яго за плячо:

123
Поделиться с друзьями: