+Іхнія целы я вуснамі вывучалазабывалася на ўсіх астатніх што ў мяне быліна тое што трэба дыхаць і есьцішто я не яныі іншым пачуцьцям належуІ толькі калі імёны іх блытацца пачыналія адчынялакраны з вадоювокны наросхрыстслоўнікіфайлы з докаўскім пашырэньнемнават званіла ў амбасадыкаб толькі пачуць што ўсё па-ранейшаму і ўсё на сваіхмесцахУ нашых стасунках не было разуменьня пра вочытолькі слых толькі форма дотык і постаць вага рытм і рухінаціскаў жорсткія пацалункі тонаў абдымкі ды інтанацыі танцы на самотнай пляцоўцывакзалаўз якіх яны ад’язджаліна
шчацэ маёй пакідаючыпамадныя петлідоўга будзе за рот мой трымацца ўсьмешканапэўна так адчувае сябе блазан калі гледачы разышлісячасам няпроста паверыць што вецер - усяго толькі розніца ціскаўчасам словазлучэньне больш чым проста зучэньне двух словаў+я застаюсяя застаюся павінна табе адну маленькую рэчпакульпакуль высьпявае яна ў мангравым лесенебане баяцца ня трэбапазыкі вяртаць я ўмеюпроста пакуль яшчэ ранарана не зацягнулася добраі не зацягнула мяне ў ложакфея паверхам вышэйя абавязкова вярну табе гэту маленькую рэчвецер гайдае бамбуктакі зялёны і горкі як мойпаца...па цалафанавым моры я паплывукаб даплыць і вярнуць адну маленькую рэчпекін31 траўнягод невядомы+Пакуль ты забываесься на маё імяудзень па літарыяк ніякае іншае целая буду ляжацьпад нацягнутымі правадаміна ўскрайкуусёдаравальнай электрастанцыіі як ніякая іншая птушкасхаплюся рукаміаголеных дротаўкаб скараціццапад вокам левым тваімцягліцайі зьведацьчым ёсьцьІмгненьне+я сыду калі ніхто не сыходзіцья прыйду калі не прыйдзе ніхтовераснёвая поўня мне грудзіабмывае штоноч малакомты не сьпіш, ты па вуліцах ловішчорных цэрбэраў на сваю душупавяртайся дадому, родныне табе і ня я скажуу маіх валасох вецеркалыхае сваіх ветранятты раўнуеші на сотай дзяўчынеставіш ейнай цнатлівасьці матшах!+так і буду стаяцьля пад’езду не твайго домуі званіць а дванаццатай ночы чужым людзяммне ніхто не адчыніцьі ніхто мяне не прагоніцьмокры куст лужыны падарунакшто застаўся ляжаць ля дзьвярэй зьбеглага сьвятады абыякавасьцьякая рагоча зь мяне такой недарэчнайгэта з ёй пасябруюі магчыма мы пачнём жыць разама пасьля ў нас нават з’явяцца дзеціякім мы ў свой гонарне дадзім аніякіх імёнаўі каханьне для нас застанеццаніякага роду+на новым трамваія ад’язджаюад цябеад нясказаных словаўнехта з насбыў не гатовынехта з наснапаловугалоўнаеня плакаць іне прывязваццада цёплых словаўз тваёй інтанацыяйзнайду сабе пугукаб па позірках хвастацьшто мкнуць да цябе ў палон здацца– месца!нават ня думаць пра гэта!прымушаць сябе есьцібараніць ад абсэнту– я з радасьцю з’еду– ну, а я мушу...мінус мадальнасьцьтакі вось вечар+п а ч ы р в а н е ехворае сэрцашто сядае ў хмарына дзень наступныабяцаючы тузін сьнегуледзь адарваўшы ад замерзлых парэнчаў пяткістану на тры сантымэтры бліжэй дастомыякую ты разам з хлебамкідаеш качкамхруснула нештаі час цяпер я адлічваю па тваім пульсе па птушках што заваркай асядуць на небея прадкажу адрэсу ананімнага пацалунка па ўзмаху сьцяжкаправадніцы з прычапнога вагонуяк шкадлівае сонцацяпло абяцаючы+у вагоне
нумар 898чыканьне пасьпявае заплесьці коскуда левай скроні прыціскаецца моцнапытаньне– Вы сыходзіце на наступным?не, я чырвоную кнопку сэрцанаціскаюдля экстранай сувязі з машыністамкаб падпісацца пад целам тваімсамым жорсткім сваім кампрамісамі калі вочы стануць чыстымі ад аблокаўі калі голас лісьце назад да дрэваўуздыме я ўпадуяк тэмпература за вокнамініжэй спадара Цэльсіябо той хто носіць са студні вёдрыне абавязкова поўніць вадой іхвусны звяжу на вузелна самай мяжы твараўкаб той хто мяне чакаешанец меўне дачакаццамужнасьць - гэта тварамда пасажыраўсесьціу поўным тралейбусе у 22.30і не забыццашто невызначальнымможа быцьня толькі артыкль+Там, дзе пранізьліва грукае вецер у грудзіІ прымушае забыцца на цёплыя дотыкі жытаПакідаючы на рукох адзінае выйсьце -Абдымаюць бясконцасьць за плечыІВызваляюць словы ад інтанацыіІДафніс больш не шукае ХлоіБоПенялопа даўно ўжо выйшла замужІне істотна што на сьняданак выбрацьты памятаеш толькі смак хлебаякімзаядалі масьліны бяз костак(хоць з косткамі мне падабаліся болей)ты праглынаеш сьліну - нешта заклала вушыгэта спачатку вусьціша потым яе так малаі вуснамі сказ за сказампа вуснахты счытваеш прагнанішто не дарма+вычытаць гэты сьнег да канцакаб ніводнай памылкі не засталосякалі будзе ён памірацьнаталяючы смагу эмансыпацыйнай зімывынесьці на палі птушак чырвоныхкаб дзяўблі яны глебу што камянём застрае ў горлеі глытай не глытайсінія вусны да жыцьця не вярнуць мнеабо ня вернуць,я - нескладовая перад націскама дакладней - назоўнік жаночага роду з асновайна "г”і таму калі мяне праскланяць...– дык Вы будзеце што-небудзь браць?– ..цукеркі...множны лік мае свае перавагіаднак ёсьць словы якія нельга пісаць разамтаму ў скрайніх выпадках я пішу сябе праз злучоктрымаючы пад палітобукеты ружовых і жоўтыхмяккіх знакаўкаб паслабіць тваю цьвёрдасьць алеты не выключэньнеа я ня правіла+Не, мне ня цяжкауявіцьцябе і статыстыкуцябе і тваіх суседзяў: жанчыну ў міні-спадніцы іейнага мужа - кіроўцу фурыцябе і напаўсляпога сабакуцябе і дзяўчыну што займаецца ёгайцябе і мой роварцябе і басэйнякі ты так ня любішбо зусім ня ўмееш плавацьа я ўмеюі таму крочу па мосьцея баюся што ніякія вусны ня змогуць вярнуць мнежаданьняпрачынацца з раніцы ў ложку ад тагошто анямела рукабо яе пераціснула цяжарам іншага целаа ты кажаш, безадказны мінэт.паспрабуй мяне ўявіцьз мужчынам што крочыць па мосьцеу яго вочы майго дзядулімяне і цёплы абсэнтмяне і зімовае морамяне і мае пакусаныя пальцымяне без цябе+ўся ў панядзелкавых абдымкахзваню аўторкуён моўчкі слухае і плачаяшчэ ня ведаю, што небахварэе на боткінаі нам зь ім у палатах розныхляжацьі позіркам блукаць па століня спацьў знак салідарнасьціна волітой чыё дыханьне казытала левае плячогуляе у маджонг да трэцяй ночыпаштовы голуб быў падстрэлены яшчэ ўвосеньна паляваньні дзікім дзікім імяна ж, якой ніколі не было, праіснавала амаль зпаўгодана здымках, зробленых адчаем і маной,там хтосьці ў доўгім палітомне дзьверы адамкнуў і разьвітаўся“прабач” было не дастатковаяк і кахацьпатрэбны былі словы або сказы якіх я не пасьпеланарадзіцьцяпер не нараджу ўжо ніколібо яу больніцыа тына волі