Пачвара (на белорусском языке)
Шрифт:
Яны абмянялiся паглядамi, i ў вачах ва ўсiх быў гонар за сваю расу. Iнэш па чарзе дакрануўся шчупальцамi да кожнага.
Праз гадзiну, калi тэмпература ў зоркалёце адчувальна
– Шуры!
– крыкнуў ён.
– Успомнi, Шуры, калi пачвара абудзiлася i знiкла... Ты памятаеш? Капiтан Горсiд не мог адразу прымусiць тваiх памочнiкаў знiшчыць лакатары. Мы так i не папыталiся ў iх, чаму яны марудзiлi. Папытайся ў iх! Папытайся цяпер!..
Маўчанне, потым голас Шуры слаба данёсся праз грукат перашкод:
– Яны... не маглi... пронiкнуць... адсек... Дзверы... былi замкнёныя.
Iнэш мяшком асеў на падлогу. Вось яно! Значыць, яны ўпусцiлi не толькi адну дэталь! Чалавек ачуняў, усё зразумеў, стаў нябачны i адразу рушыў на зоркалёт. Ён адкрыў тайну лакатара i тайну ўваскрашальнiка, калi толькi не агледзеў яго ў першую чаргу. Калi ён з'явiўся зноў,
ён ужо ўзяў у iх усё, што хацеў. А ўсё астатняе спатрэбiлася толькi для таго, каб штурхнуць iх на гэты акт адчаю, на самазабойства.Цяпер, праз некалькi iмгненняў ён пакiне карабель у цвёрдай упэўненасцi, што хутка нi адна чужая iстота не будзе ведаць пра яго планету, i ў такой жа цвёрдай упэўненасцi, што яго раса адродзiцца, будзе жыць зноў i больш ужо нiколi не загiне.
Узрушаны Iнэш захiстаўся, чапляючыся за рыклiвы прыёмнiк, i пачаў выкрыкваць у мiкрафон апошняе, што ён зразумеў. Адказу не было. Усё заглушаў роў неверагоднай, ужо некiроўнай энергii. Гарачыня пачала размякчаць яго бранiраваны панцыр, калi Iнэш, запiнаючыся, паспрабаваў дабрысцi да сiлавога рэгулятара. Насустрач яму рванулася барвовае полымя. Крычучы i ўсхлiпваючы, ён кiнуўся назад да перадатчыка.
Некалькi хвiлiн пасля ён усё яшчэ нешта пiшчаў у мiкрафон, калi магутны зоркалёт нырнуў у жудасны горан бела-сiняга сонца.