Падсадная качка (на белорусском языке)
Шрифт:
Такую надзею былi вымушаны пакiнуць i Жазэф з Дзюпаншэлем, бо першы адно пацiраў свае набраклыя запясцi i з лютым выглядам паўтараў: "Я нiчога iм не сказаў... я нiчога iм не сказаў..." Сваiм суседзям па камеры ён таксама не сказаў нiчога - апроч таго, што завуць яго Андрэ Мэнар.
Усе ўтрох казалi, што iх узялi за палiтыку. Можа, гэта i магло б быць падставай, каб не апасацца адзiн аднаго. Але хто ж яго ведае?
Тым больш што Дзюпаншэль, ледзь не адразу, як яго прывялi, заявiў:
– Я б апошнi свой грош аддаў, каб даведацца, што яны зрабiлi з маёрам Арно.
Калье быў стрэляны верабей:
Са старэйшым вязнем Калье быў вельмi ласкавы, вельмi ўважлiвы. А даўгалыгi бамбiза, дык той наступаў на ногi, нiбы вочы заплюшчыўшы. Было б няблага даведацца, да якiх арганiзацый яны належаць. Жазэф, нiбыта iндзеец з племенi сiў, самымi дзiвотнымi выкрутамi стараўся вывудзiць хоць маленькую звестку. Але побач была качка. Дый хто яго ведае, можа, i сам Жазэф... Аднойчы ён сказаў:
– Хоць бы хутчэй яны там варушылiся! Прызначылi б свайго адваката, цi што. Сам усё адно цяпер не выбераш...
I якраз назаўтра Дзюпаншэля паклiкаў яго адвакат.
– Ну i шэнцiць табе!
– пазайздросцiў Жазэф.
– Ды ну - шэнцiць, - азваўся той.
– Я ж таксама не выбiраў.
Пакуль Дзюпаншэля не было, Жазэф паведамiў Мэнару:
– Не такi ён дурны... Так i гэтак - увесь час намякае, што ён, маўляў, з партыi... Думае, я не бачу, што проста ўбiваецца ў ласку...
Мэнар нiчога не адказаў. Ён думаў, што качка хутчэй за ўсё - той даўгалыгi... Але ж i Жазэф... Можа, якраз ён i хоча даведацца... Той як пачуў:
– А я свайго адваката яшчэ нават не бачыў... Мяне дагэтуль трымалi ў адзiночцы.
Што ж, добрая атэстацыя для Жазэфа; лепшай, бадай, i не трэба.
Праз чатыры цi пяць дзён бамбiза - качка ён быў цi не качка - раптам захварэў. Гэтыя здаравякi ўсе толькi з выгляду здаюцца асiлкамi, а так, як зiрнеш - далiбог, нейкiя недалужныя! Рэжым у тутэйшай установе, трэба думаць, зусiм яму не падыходзiў. Небараку так скруцiла жывот, што ўвесь час ён толькi i сядзеў на парашы. Ужо Жазэф яму гэтага не спускаў. Дый як жыць у турме без жартаў.
З медычнага агляду, якi рабiўся кожныя тры днi (бо ў турме хоць i было ўсяго тысяча дзвесце вязняў, але з iх добрая тысяча - хворыя), Дзюпаншэль вярнуўся не ў гуморы. Ён асмелiўся расказаць доктару пра Мэнара, якi сам не мог пайсцi на агляд, але той адказаў, што не збiраецца турбавацца iндывiдуальна пра кожнага вязня, з якiм абышлiся не надта ласкава, - iначай гэтаму канца не будзе.
Жазэф накутаваў ад каросты; ад такой задушлiвай спёкi i нястачы паветра ў цеснай смярдзючай камеры нярэдка здаралася, што ўранку некаму з iх рабiлася блага.
Аднойчы, калi Дзюпаншэль зноў быў у свайго адваката, Жазэф заявiў, што той, хто са скуры вылузваецца, каб нешта даказаць, якраз нiчога i не дакажа. Нашто ўсё гэтае ўпартае дбанне? Каб прыцягнуць да iх увагу? Дзеля чаго? Адвакаты, лекары... усе гэтыя шпегi! Тое самае ён паўтарыў i качцы, калi той, вельмi горды за сябе, паведамiў, што яму ўдалося зацiкавiць абаронцу сваiм лёсам i агiдным рэжымам у турме.
–
Абаронцу! Мо ў цябе якой клёпкi няма? Чаму ж ты, калi з iм гаворыш, не называеш яго сваёй мамкай?Г-эх! Каб можна было мець перадачу! Усе думкi былi пра яе, чаго б толькi яны не аддалi хоць за самую малую крышку тытуню! У першыя днi пасля арышту Мэнару яшчэ паспелi зрабiць адну перадачу, але гэта было так даўно.
– Мы ж маем на гэта права!
– казаў Дзюпаншэль.
– Слухай, не смяшы ты мяне са сваiмi правамi, - не стрымаўся Жазэф.
– Маем права, не маем права... Калi яны перадаюць табе пасылку, ты iм павiнен падзякаваць, i справе канец!
Яны прагнулi перадачы, прагнулi тытуню. А бачылi адно саламяную пацяруху з турэмных сеннiкоў.
Калi аднойчы ў незвычайны час дзверы ў камеру адчынiлiся i ўвайшоў наглядчык, не кiрпаты, а iншы, з жоўтым, як рэпа, тварам - iнспекцыя!
– а за iм нейкi худы i доўгi, як палка, тып, што без дай прычыны чухаў свой нос, нiчога добрага яны ад гэтага не чакалi. I тым больш было дзiўна, калi гэты здаравяк раптам узлаваўся, прычым невядома на каго, i наглядчыку гэта было зразумела не болей за iншых. Ён узяў Жазэфа за руку i пачаў рассоўваць яму пальцы:
– Ды ў гэтага тыпа кароста!.. I ў гэтага таксама...
Зусiм збiты з панталыку Дзюпаншэль казаў, што ў яго балiць жывот.
– А я вам кажу, што ў вас кароста!
Добра, добра. Няхай будзе кароста, калi яму так падабаецца. Зганяючы мух, доктар - а гэта ж быў доктар!
– схiлiўся над трэцiм вязнем.
– Ганьба!
– сказаў ён.
– Ганьба!
Ён гаварыў гэтае слова крыху незвычайна, вымаўляючы "г" адначасова i выбухова i мякка: "К-ханьба".
Гэта асаблiва ўразiла Жазэфа. Наглядчык спрабаваў быў растлумачыць, што ўсё гэта - праз гэтых вашывых нягоднiкаў: iх проста немагчыма прымусiць як след прыбiраць у камеры...
О-го-го! Ну ўжо i даў ён дыхту гэтай паранай рэпе!
– Змоўкнiце! К-ханьба! Каб француз так абыходзiўся з французамi!
Яго гнеўны голас аддаляўся па калiдоры. А Жазэф у камеры ўжо цвялiўся:
– К-ханьба! К-ханьба!
Тым часам у той жа дзень усiх трох вязняў перавезлi пад вартай у дрыготкай закрытай машыне ў шпiталь на ўзгорку, дзе быў арганiзаваны спецыяльны лазарэт, бо ў турэмным i так ужо не было дзе павярнуцца. Дзiўнае пачуццё - ехаць з турмы ў лазарэт праз увесь гэты неспакойны i насцярожаны горад, дзе яны жылi некалi вольна, удзельнiчалi ў барацьбе, што iдзе i цяпер - без iх.
Раней гэта была прыватная клiнiка, не надта сучасная - з вялiкiмi пакоямi, невысокiмi столямi. Да вайны ў ёй лячылi рабочых з суседнiх заводаў i фабрык: сацыяльнае забеспячэнне, як гэта ў iх называлася... Цяпер, калi шпiталь зрабiўся часткай турмы, у iм дзiўна перамяшалiся медычны персанал i турэмная варта. Па начах тут заўжды гарэлi блакiтныя лямпачкi, i хворыя прачыналiся, адно каб зiрнуць на iх кволы бляск пасля непрагляднай турэмнай цемры.
Той самы доктар, якi паслаў iх сюды, рабiў агляды i ў клiнiцы. Усе ўтрох яны ляжалi побач на суседнiх ложках. Жазэф ужо добра здружыўся з "панам", як ён яго называў, але той па-ранейшаму быў негаваркi. Абодва яны ўсё яшчэ асцерагалiся качкi. Тым болей што аднойчы, пасля чарговых працэдур, той запытаўся, перагнуўшыся з ложка: