Пах летнiх траў
Шрифт:
– А маё ж сэрца як i чула...
А потым будзе гаворка ў хаце. А чаму гэтак зблажэў? Якавы ты? А тут у нас прыязджаў Марыльчын iнжынер - разбыўся, тоўсты,
А потым пра тое, што было нечае вяселле, што нарэшце-такi памерла старая Тэкля, пражыўшы якiх гадоў сто... А потым пра тое, што ў гэтае лета - няхай крые бог - надта страляюць перуны, што пад Наваградкам згарэла абора i што ў Плужанах забiла конюха. I яшчэ - што за леташнi лён нiяк вось не заплацяць.
Прыйдзе вечар, стане мякка шарэць за вокнамi. Падаiўшы карову, мацi будзе цадзiць малако на лаўцы пры печы, i яно будзе цёпла i густа шумець у конаўцы.
А потым не будзе
агню ў хаце. Будзе густая ноч млець на двары поўны сiнi месяц будзе свяцiць на падлогу каля ложка, i будзе мякка спацца аж да светлае, неспакойнае ранiцы, покуль не разбудзiць стук малатка ў некага на надворку - нехта будзе звонка кляпаць касу. I табе таксама падумаецца, што сёння пойдзеш касiць на балотца пры гародах, дзе трава ў пояс, дзе капцы з жоўтымi мурашкамi, дзе цвiце румянак, i ты яго зрэжаш, i ён запахне, i стане горка ў роце.А каля печы будзе ўпраўляцца мацi - цiхенька, мусiць, каб не разбудзiць цябе.
I ты будзеш думаць пра яе, пра нешта добрае, чыстае. Успомнiцца прачытаны некалi верш - светлы i мякка-сцiшны, як гэтая ранiца:
Привычка детская
Открыв глаза, лежать...
Такая грустная привычка.
Не упрекай меня за это, мать...
Ты будзеш дома.
1963 г.