Пакаранне золатам
Шрифт:
Пудзель, пачуўшы сваё iмя, падняўся, падбег i сеў у нагах гаспадара, пiльна на яго паглядаючы.
– Нiчога не зробiш, я не магу цяпер сам вадзiць яго на прагулку, але
– А вы больш не збiраецеся перасяляцца ў Паўднёвую Амерыку?
– Не, дарагi мой пане, не... Што я там буду рабiць? Вашынгтон больш не ставiць пытання аб абмене грошай, i ў мае гады...
Ён сапраўды вельмi пастарэў: умовы, у якiх ён сябе прымусiў жыць, падрывалi здароўе. Ружовыя шчокi выцвiлi, завастрылiся, кожнае слова вымаўлялася з натугай.
"Наўрад
цi ён доўга працягне", - падумаў я.Пераканаўшыся, што нiчым яму не дапамагу, я развiтаўся. Быў у мяне намер зрэдку заходзiць да яго, але праз некалькi дзён, разгарнуўшы "Ню-Ёрк Таймс", заўважыў загаловак: "Смерць французскага эмiгранта. Поўны чамадан даляраў". Я прачытаў рэпартаж. Паведамлялi пра старога Бурдака. Яго знайшлi мёртвым ранiцай. Ён ляжаў на сваiм чорным чамадане, закруцiўшыся ў коўдру. Смерць была натуральная, скарб некрануты. Я прыйшоў у гатэль "Дэльмонiка", каб даведацца, калi i дзе адбудзецца пахаванне. Таксама спытаў адмiнiстратара, што з Фердзiнандам:
– А дзе ж сабака нябожчыка пана?
– Прэтэнзiй не паступала, аддалi гiцлям на жывадзёрню.
– А грошы?
– Калi не знойдуцца наследнiкi, дык iх забярэ амерыканская казна.
– Канец вясёленькi, - сказаў я.
А сам падумаў: "Вясёленькi канец доўгай i нуднай гiсторыi".
Пераклад: Юрка Гаўрук