Планета малпаў (на белорусском языке)
Шрифт:
Сесцi на планету такога тыпу, што мы абралi, было ў нашым катэры зусiм нескладана. Толькi мы ўвайшлi ў шчыльныя слаi атмасферы, як прафесар узяў на аналiз пробы паветра. Антэль прыйшоў да высновы, што на гэтай вышынi састаў паветра дакладна адпавядае зямному. Я не паспеў нават усвядомiць усёй важнасцi такога цудоўнага супадзення: планета хутка наблiжалася, i неўзабаве мы былi ўжо на вышынi не больш пяцiдзесяцi кiламетраў. Усе манеўры рабiлiся аўтаматамi, i мне заставалася адно прыцiснуцца тварам да iлюмiнатара i назiраць, як iмклiва наблiжаўся невядомы свет, з хваляваннем прадчуваючы адкрыццi, што чакалi нас у iм.
Планета была
Нiчым? Даруйце. Нагадвалi - i сама галоўным! Планета была населеная. Мы праляталi над горадам, i досыць вялiкiм, ад якога ва ўсе бакi разбягалiся дарогi з дрэвамi абапал, а па самiх дарогах неслiся аўтамабiлi. Мне ўдалося ахапiць позiркам агульны план горада. Шырокiя вулiцы. Вялiкiя белыя дамы з прастакутнымi мурамi.
Але нам прыйшлося "прызямлiцца" ўдалечынi ад гэтага месца. Спачатку мы ляцелi над уробленымi палямi, пасля над густым, трохi рудаватым лесам, падобным на нашы экватарыяльныя джунглi. Мы ляцелi ўжо нiзка. Пад намi з'явiлiся плато з даволi вялiкiмi палянамi, вакол плато распасцiралася перасечаная мясцовасць. Прафесар вырашыў нарэшце рызыкнуць i задаў прыборам новую, апошнюю праграму. Запрацавалi ракеты тармажэння. На некалькi iмгненняў катэр замёр над палянаю, нiбыта чайка, якая цiкуе здабычу.
А потым, праз два гады пасля таго, як мы пакiнулi Зямлю, наш катэр пацiхеньку знiзiўся i без адзiнага штуршка апусцiўся на сярэдзiну плато, зялёная трава якога нагадала мне нашыя нармандскiя раўнiны.
Раздзел IV
Апусцiўшыся, мы досыць доўга сядзелi моўчкi i нерухома. Гэта, магчыма, дзiўна, але нам трэба было сабрацца з сiламi. Мы пайшлi на справу, у тысячу разоў больш незвычайную, чым падарожжы сама першых зямных мараходаў, i трэба было падрыхтавацца як след да сустрэчы з рознымi нечаканасцямi, пра якiя з пакалення ў пакаленне марылi паэты, што апявалi мiжзорныя пералёты.
Неверагодна, але мы адразу ж трапiлi на планету, на якой былi, як i ў нас, i акiяны, i горы, i лясы, i палi, i гарады, i, натуральна, iх жыхары. Аднак, улiчваючы, што, перш чым апусцiцца, наш катэр праляцеў над джунглямi вялiкую адлегласць, можна было меркаваць, што цяпер мы далёка ад цывiлiзаваных раёнаў.
Нарэшце мы вырашылi дзейнiчаць. Надзеўшы скафандры, асцярожна прыадчынiлi iлюмiнатар. Нiводнага подыху ветру. Памiж унутраным i знешнiм атмасферным цiскам - анiякае рознiцы! Вакол паляны быццам мурамi якойсьцi крэпасцi ўзвышаўся густы лес, нерухомы, маўклiвы - нiшто не парушала поўнага спакою, якi тут панаваў. Было дужа горача, але можна было цярпець: каля дваццацi пяцi градусаў па Цэльсiю.
Мы выйшлi з катэра разам з Гектарам. Напачатак прафесар Антэль вырашыў яшчэ раз зрабiць аналiз паветра. Вынiк абнадзейваў: састаў паветра зноў быў той самы, што i на Зямлi; хiба што рознiлiся крыху прапорцыi рэдкiх газаў. Аднак мы вырашылi на ўсякi выпадак пачаць праверку паветра на практыцы з шымпанзэ. Калi з Гектара знялi скафандр,
ён быў неверагодна шчаслiвы i цудоўна сябе пачуваў. Апынуўшыся на волi, шымпанзэ нiбыта ап'янеў. Зрабiўшы колькi скачкоў, ён кiнуўся ў лес, узляцеў на дрэва i памчаўся далей, пераскокваючы з галiны на галiну. Неўзабаве ён зусiм знiк з нашых вачэй, згубiўшыся ў лiстоце, нягледзячы на ўсе нашы заклiкi.Тады мы таксама знялi скафандры. Стала, вядома, ямчэй i iсцi i перагаворвацца. Але гукi нашых галасоў, пачутыя натуральнымi, а не трансфармаванымi, як у скафандры, усё-такi збянтэжылi нас; мы баязлiва ступiлi колькi крокаў ля катэра, не асмельваючыся адысцi ад яго.
Але сумненняў у тым, што мы апынулiся на планеце, якая даводзiлася сястрою-двойняю нашай Зямлi, ужо не было. Раслiннасць тут была вельмi пышная: асобныя дрэвы сягалi ў вышыню на сорак метраў i болей. А неўзабаве мы прыкмецiлi i першыя жывыя iстоты: буйныя чорныя птушкi луналi ў небе, бы каршуны, а iншыя, драбнейшыя, вельмi падобныя на папугаяў, з пiскам ганялiся адна за адною.
Яшчэ да пасадкi мы заўважылi прыкметы развiтай цывiлiзацыi. Разумныя iстоты - пакуль што мы не асмельвалiся называць iх, не ўбачыўшы, людзьмi змянiлi аблiчча планеты. Аднак тут, вакол нас, лес здаваўся ненаселеным. Зрэшты, у гэтым не было нiчога дзiўнага: калi б мы выпадкова звалiлiся з неба ў якiм-небудзь закутку азiяцкiх джунгляў, нас бы таксама ўразiла некранутасць мясцiн чалавекам.
Перш чым пачаць што-небудзь рабiць, мы далi, параiўшыся, планеце iмя. За неверагоднае падабенства з Зямлёю мы назвалi яе Сарора*.
* Сарора - сястра (лац.).
Пасля, вырашыўшы, не марнуючы часу, пачаць разведку, рушылi ўтрох у глыб лесу па сцяжынцы, пратаптанай, мусiць, звярамi. У мяне i Артура Левэна былi карабiны. Што ж да прафесара, то ён з пагардаю ставiўся да матэрыяльнай зброi, паважаючы толькi iнтэлектуальную моц. Iшлi мы надзiва лёгка i хутка, але не таму, што сiла цяжару была тут меншая - нават у гэтым Сарора нiчым не адрознiвалася ад Зямлi, - проста, набыўшы нармальную вагу пасля палутарнай, да якой прывыклi ўжо на караблi, мы гатовыя былi скакаць, бы козлiкi.
Мы iшлi ланцужком, адзiн за адным, аклiкаючы раз-пораз Гектара, але той па-ранейшаму не паказваўся. Раптам Левэн, якi iшоў наперадзе, спынiўся i даў нам знак прыслухацца. Сапраўды, аднекуль чуўся гук, падобны на шум вадаспада. Мы рушылi ў гэтым кiрунку, i неўзабаве гук стаў яснейшы, так што ў нас знiклi сумненнi наконт яго паходжання.
Хутка мы ўбачылi гэты вадаспад. Мы доўга дзiвiлiся прыгажосцi вiдовiшча, якiм нас сустрэла Сарора. Чысты, празрысты, як нашыя горныя крынiцы, паток пятляў каскадам па схоне i зрываўся ўнiз з вяршынi скалы, разбiваючыся непадалёк ад нас аб камянi ў невялiчкiм возеры, паверхня якога гарэла i пералiвалася ўсiмi колерамi вясёлкi - гiганцкая Бетэльгейзе дасягнула ў той час свайго зенiту.
Было ўжо так горача, а вада выглядала так спакушальна, што мы з Левэнам адразу ж падумалi пра адно i тое ж. Скiнуўшы адзежу, мы хацелi былi нырнуць у возера ўнiз галавою, але прафесар сказаў, што, апусцiўшыся колькi хвiлiн назад на невядомую планету, варта дзейнiчаць больш асцярожна. А што, калi гэта не вада, а якаясь iншая вадкасць, можа, нават ядавiтая? Ён сам наблiзiўся да берага, сеў на кукiшкi, прыгледзеўся, прынюхаўся i толькi тады акунуў у возера палец. Потым зачарпнуў троху падазронай вадкасцi ў далонь i пакаштаваў яе нарэшце на смак кончыкам языка.