Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Шрифт:

– Iдзi пазабаўляй вартавога, ты ж павiнна ўмець, - сказаў да яе Банадысь.
– Увядзi яго ў пуню, а сама выйдзi.

Клава,

ужо ў матчыным адзеннi, пайшла да вартавога немца i асталася стаяць з iм. Неўзабаве яны селi на лаўку. Але хутка пайшлi ў пуню. Банадысь зашчапiў на клямку сенцы i адразу апынуўся ля пунi. Клава выйшла адтуль. Банадысь iрвануў дзверы, зачынiў пуню i ўзяў дзверы на крук. У наступны момант ён ткнуў у саламяную страху пунi запалку з агнём. Чвэртку хвiлiны яму трэба было на тое, каб дабегчы да дома, распусцiць пры яго сценах раней развязаныя чатыры кулi саломы i падпалiць. Вартавы ў пунi пачаў грукаць у дзверы. Пуня ўжо гарэла зверху. Банадысь паспеў
яшчэ прывалiць бервяном сенечныя дзверы i падкласцi ў агонь пры доме саломы. Ён тузянуў за рукаў аслупянелую Клаву, i яна пайшла за iм проста ў поле. За iмi шыбала полымя i чуўся крык. Толькi праз кiламетраў сем Банадысь сцiшыў хаду, выбiраючыся на выкручастую сцежку ў хмызняку. Клава маўчала, паслухмяная, цiхая, добрая, ужо цяпер падобная да малой дзяўчынкi.

– Цi доўга мы будзем так iсцi?
– запытала яна.

– У Шастакоўскiм лесе я найду нашага каваля. Так што, пакуль там у нашым прасторным доме нашы кватаранты выскварацца на ўсе бакi, ты ўжо здолееш усмiхнуцца там у лесе каму сабе захочаш, - адказаў Банадысь Татарынчык.

1944

12
Поделиться с друзьями: