Прыгода Вальтэра Шнафса (на белорусском языке)
Шрифт:
А ён усмiхаўся, ён цяпер усмiхаўся, бо быў упэўнены, што нарэшце трапiў у палон!
Увайшоў яшчэ адзiн афiцэр, ён сказаў:
– Мой палкоўнiк, ворагi кiнулiся наўцёкi; мяркуючы па ўсiм, многiя з iх паранены. Гаспадарамi
Тоўсты вайсковец, якi выцiраў сабе лоб, закрычаў:
– Перамога!
I занатаваў у сваёй запiсной кнiжачцы, якую выняў з кiшэнi: "Пасля бязлiтаснай бойкi прусакi вымушаны былi адступiць, несучы на сабе забiтых i параненых, колькасць якiх дасягала прыкладна пяцiдзесяцi чалавек. Некаторыя трапiлi да нас у палон".
Малады афiцэр загаварыў iзноў:
– Цi мушу я даць яшчэ нейкiя распараджэннi, мой палкоўнiк?
Палкоўнiк адказаў:
– Зараз нам трэба будзе адысцi, каб пазбегчы ўдару, якi вораг, безумоўна, мяркуе нам нанесцi ў адказ больш магутнымi сiламi i з дапамогай артылерыi.
I ён аддаў загад выступаць.
У прыцемку пад замкавымi мурамi ўсе зноў ушыкавалiся ў калону i рушылi наперад, з усiх бакоў абступiўшы звязанага па руках i па нагах Вальтэра Шнафса, якога цягнулi шэсць жаўнераў з рэвальверамi ў руках.
Наперад, даследаваць дарогу, высылалася разведка. Iшлi асцярожлiва, час ад часу рабiлi прыпынкi.
Калi пачало
свiтаць, калона ўвайшла ў галоўнае мястэчка акругi Лярош-Уазэль, атрад нацыянальнай гвардыi якой здзейснiў гэты подзвiг.Узрушанае, занадта ўсхваляванае насельнiцтва ўжо чакала. Калi ўсе ўбачылi каску палоннага, падняўся страшэнны гвалт. Кабеты ўскiдалi рукi, старыя бабулькi плакалi, нейкi сiвы дзед кiнуў у прусака сваёй мылiцай, але толькi паранiў яго ахоўнiку нос.
Палкоўнiк крычаў на ўсю моц:
– Сачыце за бяспекаю вязня!
Нарэшце дабралiся да гарадской ратушы. Турэмны пакой быў адчынены, Вальтэра Шнафса развязалi i кiнулi ўсярэдзiну.
На варту вакол будынка было пастаўлена дзвесце ўзброеных салдатаў.
I тады, нягледзячы на голад, якi мучыў яго доўгi час, прусак, звар'яцелы ад радасцi, пачаў скакаць; ён скакаў утрапёна, ускiдваючы рукi i ногi, ён крычаў нешта немым голасам i скакаў - заўзята, нястрымна, пакуль не павалiўся, знямоглы, на каменную падлогу каля сцяны.
Ён быў палонны Ўратаваны!
Вось так, усяго праз шэсць гадзiн акупацыi, замак Шампiнье быў адбiты ў ворага.
Гандляр-суконшчык, палкоўнiк Рацье, якi ўзначальваў у гэтай аперацыi лярош-уазэльскi атрад нацыянальнай гвардыi, быў узнагароджаны.