* * *Твайго палону прагну я —Не адпускай мяне, работа.Хай дыхае у твар спякотайРалля суровая твая.Адно на ёй, адно на ёйКаласаваць таму спакою,Што непастойнасцю сваёйЗнявечаную
памяць гоіць.Ён, як бясцэнны дар, нясеУ плыні руху забыванне,Што след наш тут – след на расе,Што вечны тут адны пытанні.Але з прасветласцю якойСцвярджаць я свету не баюсяСваёю кожнай баразной:Жыву!Люблю!Не наталюся!ІМПРЭСІЯУ высі бялёсай — чорнае голле.На чорнай галіне — яблык пунсовы.Галубіць яго позірк зялёных вачэйЖанчыны, цёплай і грэшнай,Быццам сама Зямля,Якая, бы яблык пунсовы, гайдаеццаНа чорнай галіне галактыкі...ТРЫ ПЕСНІКолькі песень ты, мамачка, некалі ведала, — мора!Калі рэдка спяваецца, мусяць яны забывацца.А тры песні твае не канчаюцца нават у горы:Песня працы,Яшчэ — песня працы,І зноў— песня працы.СНЕГАПАДЗамець —З белага свету ды з чыстага поля,Як дзівосна туліцца гарачай шчакоюДа шалёна-вясёлага твару завеі...Зноў, як некалі, толькі у добрае веру.Зноў, як колісь, пяшчотай заходзіцца сэрца.Толькі белая замець. Ні гора. Ні смерці.Белы вір раўнавагі. Ні здрады. Ні звады.Не канчайцеся, вейце, мае снегапады...БЯРОЗАВЫ СОКДзякуй табе, суседзе,За твой нечаканы дар:Калі і ёсць яна недзе,Казачная вада,Жывая вада, якуюАдшукваюць на загой —Прынесеную табой,Глыткамі яе смакую.Зусім звычайнае дзіва:Бярозавы сок. З небыццяБярозавы сок радзімыВяртае мяне да жыцця.МАНАЛОГ СЛАНЕЧНІКА, ТВАЕ ВОЧЫ 1 Я«Мне б — як усе... А промень веснавыМаім лістом, маім пялёсткам стане —І ўжо не йдзе й на момант з галавыБязлітаснае сонечнае ззянне.І заўтра, як учора, як заўжды,Не ў сіле адарваць ад сонца твару,Няўцямна залатыя павадыУсё лаўлю з-за навальнічнай хмары.Як быццам лета можна затрымаць,Як быццам нешта ў гэтым свеце вечна...»Снягі. А мне зіма — як не зіма,А мне ўтваіх вачах цвіце сланечнік!* * *Калі б на свеце меўся бог,Услед за мудрацамі Усходу яТакой малітваю яго маліла б:— О, божа, дай мне сілы не змяняцьТаго, чаго змяніць не ў сіле я;— І дай мне мужнасці зрабіць усё,Што я ў жыцці маім зрабіць павінна;— І дай мне мудрасці, каб разлічыць,Што — не пад сілу мне, а што — мой абавязак...ДВА ДРЭВЫПрыпыніцеся, дні, пачакайце!Лёт шалёны......Пасадзі пад акном маім, бацька,Рабіну і клёна.Я не ведаю дрэва, якоеКрасамоўней рабіныМне сцвярджала б заўсёднай парою,Што нягоды любыяМожна мужнай душой адолець(Так, як маці,)І з падсечаным нават голлемЦвету не страціць.Я не ведаю дрэва, каб гэтак,Як клён, гаварылаПра ранімасць бацькоўскага свету,Пяшчоту і сілу...Пасадзі пад акном маім, бацька,Рабіну і клёна.Век над лёсам дачкі калыхаццаСанцалюбным іх кронам.* * *З
якой цярплівасцюПрыладжвае бусліхаГалінку крохкую ў сваё гняздо,Пакуль яна тапырыцца пакіне,ПакульУ буслянкі адзінства непаўторнаеНе ўпішацца.О, як зайздросна мне майстэрству гэткаму!І ў празарлівай птушкі я прашу —Хіба ж дарэмна менавіта з ёюСвае найлепшыя чаканні людзі звязваюць?Прашу я:— Навучы мяне, маўклівая,На вострай, на драпежнай баранеКрыўд, непапраўнасцей, няўдач, памылакЗнітоўваць так —Да будня будзень —Дні мае,Каб з іх няўхільна-шэрага гняздаУмела станавіцца на крыло —Уздрыгліва, няўклюдна, неўміруча! —Як буслянятка першае тваё,Мая,Мной непрадбачаная,Радасць.Цярпенню навучы мяне,Маўклівая...ЛАЗІНКАЗусім скалела рыжая лазінка.Пад панаваннем лютаўскае беліЗялёны колер стаў амаль паданнем,Якое ледзь ліпела на краёчкуНямыслімае памяці яе.Але аднойчы варухнуўся корань —І пацяплела ўзрушана зямля,І лужынкай блакітнаю апаў,Не ўцяміўшы, што здарылася, снег.Ускрыкнула ад неспадзеву кнігаўка:Заместа зледзянелае лазінкіУскалыхнуўся сонечны прамень!І ў воклічах уражанае птушкіТо ўсмех, то недарэчнае рыданне...Як хораша разгублены ты сёння:«Чаму цяпер не раніца, а вечар?..»Так накалела рыжая лазінка...СІВІЗНАКолькі прымаразкаў было,Покуль снег упаўнерастайны...Намяцеліла, намяло.Але вочы глядзяць світальна,-Але рукі праз стому і снегВыпраменьваюць шчырасць і спогадзь;Каб запозненай, труднай вяснеНе забыць да сэрца дарогу,Каб вясне яго не прамінуць,Колькі б ёй шукаць ні прыйшлося,Каб хоць што-колечкі з лепшага снуЗбылося...САКАВІКРазветрыла. Глыбока растае.Капеж аркестрам струнным раскаванаТарочыць гамы веснія свае.Пад снегам толькі луг адзін схаваны.А поле— чорнае. Ці не тамуЯно найпершым вызваляе грудзіАд наледзі загубнай, што ямуЦяпло сваіх далоняў дораць людзі?* * *Як доўга не вяртаюцца буслы.Даўно на рэках лёд у вырай сплыў.Даўно ўжо крыламі, нібы рукамі,Разводзяць над лазою жоўтай кані.І абтрасае звонкі свіст шпачыныПылок з сярожак вольхі і ляшчыны.На ўгрэвах паадскоквала трава....Як доўга не хмялее галава.Так рады дружнай веснавосці вочы —А сэрца радавацца што ж не хоча?Няма яму вясны, яшчэ няма.На чорна-белых берагах—зіма.Дзён чарната ды бель даўгіх начэй...А сонца зіхаціць усё ярчэй!Усё вастрэй напружваецца слых:«А можа, сёння прыляцяць буслы?»Нібы ад іх прылёту акрыяеДуша. Нібыта не цябе чакае.* * *Як страшна б’е пярун!..Спыніся, міг!Стань вечным, непрытомны міг здранцвення:Яшчэ ў безабароннасці сваёйДуб не ўсвядоміў, што ўжо спапялёны, —Спыніся, міг няведання!...Трашчыць,Палае,Курчыцца ад болю дуб зялёны!..ЛЮБЕ...Усе задумы, словы, крокі, сны —Яны не абрываюцца труною:У душах блізкіх ядрацца яныНеўразумелай, жорсткаю віною.А свет — ранейшы?.. І не той, і той:У кожнага свой смех і свае слёзы.Атаву спеліць позні травастой,І кнігаўкі крычаць ў апошніх лозах.Усё, як пры табе. І я самаУ клопатаў ранейшых у палоне,Як пры табе. Але цябе—няма,«Няма й не будзе...»—сэрца захалоне.Дык што ж такое, гэтае жыццё?!.Я азіраюся: твой сын малодшыНа ўзмежжы, колючыся аб асцё,Збірае ў жменьку цёплыя валошкі...