* * *Каташкі на вольхах, каташкі...Нібы залатымі кутаскамі,Зноў паабчапляліся ляскіЛя маёй Дубровы каташкамі.Край бацькоўскі! Я ізноў жыву!Тыя ж хмаркі белыя ў блакіце,Так жа каня падае ў траву,I жаўцее лотаць у ракіце.Ля дарогі рупны трактарокХодзіць полем з жаваранкам спеўным.Там — пастух ля статка: хто — здалёкНе пазнаць, ды ён дуброўскі ж, пэўна.Падыду да дзядзькі. ПастаімЛя дымка ягонай папяроскі.Як вядзецца, пагамонім з імПра жыццё, пра ўсе навіны вёскі.Я не госць тут. Тут — мая зямля.I свой край я не аддам нікому!Забрыду за свет хай, ды й здаляСцежка прывядзе мяне дадому.Азярко сінее між куп'я,Устае зара — зямлі карона —Над вясёлым жытам.Я тут — я.Тут мае і карані і крона.* * *Ізноў
я прачынаюся на сене...Ка мне ў адрыну,дзе сонца напрацягвала праз шчытружовых паскаў,Збягаюцца ўсе гукі раніцы.Вось бразнула вядро ля студніі журавель свой рып пацёг уніз,пасля ізноў уверсе расскрыпеўся...Залапатаў на прыгуменні Віцеў трактарок —нядарам жа празвалі яго дзеці «лапатунчык»малы, а гуку — на ўсю акругу...З двара шафера Ромы(вясной ён жонку яснавокуюпрывёз з-над Слуцка)Рассыпаўся сярэбраным пясочкамгрудны і звонкі голас: «Ціп-ціп-ціп!»Тут нашы рыпнулі варотцы:«Цётка Надзя!! — голас брыгадзіркі.—Пойдзеце наранкі на сянаж!»(Так, гэта — мацеры нарад:сягоння за яеЯ з віламі пайду раўняць зялёны бурт.)Праз дзірку ў даху ластавачка пырхнула(не, я яго перасцялю ўсё ж руберойдамза водпуск),Залопаў крыллем певень за сцяною,цялё рыкнула недзе...Бягуць, бягуць, крыжуючыся, гукі(ну, хоць збірай іх у гербарый,засушваючы на паперы ў літарыЦяпер ізноў усе яны — мае:Я — дома.* * *Радзіма...Маленства тупкія сцежачкіПад белым крылом туманаў(То з лісцем клейкім трыпутніку,што так лагодна халодзіць ногі,То з чабарком-чубарком,які да санцаўсходу яшчэзаняўся наўкол сінявата-ружовым агнём,То з мохам лясным зелянцовым,абсыпаным рыжым шыпульнікам-гліцайі паабкіданым жывымі ўзорамі сонца,То з нізенькай дзятлавінкай белагаловай —як прыпадаў да яе некалі наш Гнедка,якога бацька даваў мне адвесці на луг,То з верасам,што так прутка шлёгае аб калашынуквяцістай галінкай-мяцёлкайз ублытанай там пчалой,То з куп'істым сіўцом,што тапырыцца ўвосень рыжкамі —як голыя птушаняты, тояцца там яны).Радзіма...На камяністым падзоле скупымТут бацька шчасця шукаў.Уставала яно — часцей у сне, чым наяве —Жытам сцяблістым(як у сабор, страшнавата ў яго ўвайсці),Грэчкай кусцістаю, шумнай(ляж між чырванаватых сцябліну звоне пчалінымі дыхай на поўныя грудзідзіўным дарам зямлі),Грымучым гарохам(ён так і страляе, сухі,калі месціш яго ў драбіны),Вастравусым ячменем,Аўсом.Бульбы чырвонымі горкамі.Гадуючы шчасце сваё,заўсёды браў сабе бацька ў памочнікісоцна і вецер.Радзіма...Кузаў галасу і смехуВязе грузавік праз сяло —едуць вяскоўцы на сена.На хаду ўхапіўшыся чэпка за борт,да іх перакідваюся і я.Як журкатлівая рэчка,мне проста ў сэрца цячэнаша, такая знаёмая змалку, мова.Чуецца ў ёй мнеручая прыдарожнага булькат,ветру пошум у бэзавым лісціды — пад шляхамі белых аблокаў —каласоў несціханыя руны...Радзіма...За беразнячком акалічным(якія там мясцінкі грыбныя!)наліваецца чырванню новы дзень.Першым пачуў ягоагнякрылы дваровы пявун:выціснуўся з куратніка,пацягнуўся,адставіўшы ўбок адну, потым другуюнагу,і з шумам ускочыў на засаўкі —свету ўсяму паведаць хутчэйрадасць...З поля ідуць каровы —паважна, ківаючы ўверх-уніз галовамі,нясуць дамоў сырадою поўныя вымі;сустракаюць іх гаспадыні каля варотразам з малымі ўнукамі-гараджанамі,што ўжо здалёк пазнаюць«сваю» Сыботу ці Краску...Чую гоман на вуліцы —гэта кіёчак вывеў з двара старую Грышчыху:сагнутая ў крук (што ж,за работай спіны не разгінала век),ідзе-валюхаецца яна — ніжай платоў,—даганяючы рабую свінню,і ўсё нешта гаворыць-гаворыць...Разварочваецца ля нашых акон,шаляснуўшы па адвіслым голлі вяза(хаця ж бы не вывернуў шула ў варотах),аграмадзіна камбайн.Гляджу: у кабіне... Адамішын Вова!А здаецца ж, учорабегаў ён тут, па вуліцы, босы(ногі — хоць рэпу сей),ганяючы драцяным прутом кацёлку —іржавы абручык з вобада...Радзіма...ПРА СТАРУЮ АДЭЛЮНа душы ў яе сёння —нядзеля:Ладзіць градкістарая Адэля.Пускае ў разорку з пальцаў,як жывое, насенне —Буракоў ды гуркоўсем'і.А казала ж мне ўвосень(сядзела з кійком яна каля хаткі),Што не трэба ўжо будуцьёй градкі.З усім яна разлічыласятут, на свеце —Работу ўсю парабіла,дарогу дала дзецям.Цяпер аж самой няёмка —ад яе ж ніякага толку:Хлеб пераводзіцьтолькі.Даўно сабраласяў найдальнюю Адэля дарогу:Восем дзесяткаў на свеце —ні мала, ні многа.У куфры ўсё ўжо да смерціў Адэлі падрыхтавана:I сарочка, і андарак, і хуста,і грошы на пахаванне.Толькі смерць затрымалася нештаза небасхілам —Зноў не прыйшла па Адэлю,зноў на яе забыла.Зноў, нібы падарунак —вясна ля прыселля...Ладзіць градкістарая Адэля.Раўняе граблямі іх,разоркі значыць рукою,Як і гэта зямля,счарнелай такою.*Нідзе
не была ў свеце Адэля,цягніка не бачыла нават —Тут, у сяле, ішоў яе век:на тым унь грудку за канавай.Як дрэва, на месцы аднымрасла і старэлаў дзён завірусе.Тут, у тумане, ...усе яе вёсны —як гусі.Цэлы век свой Адэлятолькі і знала,што ў зямлі гэтай корпалася:садзіла, палола, жала.Як пчала, шчыравалаад рання да цёмначы,рукамі сваімі парэпаныміхлеб здабывала надзённы.Так, не была яна ў свеце,ды толькі хлеб яе гэты,Як жывы, абышоўмо паўсвету.Так, мала хто ведаў Адэлю,(а сёй-той нават знацца б з ёй грэбаваў),А вось хлеб яе добра ўсе ведалі,ніхто яго ад сябе не адгрэбваў.На хлебе Адэліным тым іраслі і вышыні свае бралімантажнікі і высотнікі,акадэмікі і адміралы.Утрымліваліся на ім,працуючы бесперабойна,міністэрствы і ведамствы,фабрыкі і філармоніі.Хадзілі станкі ўверх-уніз з ляскам —Адэлін хлеб,Пісалі ракеты космасу казку —Адэлін хлеб.Як пупышка вясной,На Адэліным хлеберазвівалася —пад гром авацый —Цывілізацыя.Калі, звар'яцеўшы,круціў пад небамвіхар вайны пякельны,I тады не сышла з бацькоўскай зямлі(утрымалася неяк!)Адэля.Не, не была партызанкай Адэля,але без АдэліШто б яны, партызаны,елі?Усе брыгады, усе злучэнні(якія пра іх складаюць паданні!)Быліна яе ўтрыманні.А пасля вызваленняяназ тых жорсткіх руінаўУздымала з усімікраіну.Недаядала сама,ды на хлебе сваімдзяржалаАдэлядзяржаву.*Жанчыны зямлі нашай!Краю ўсяго гераіні!Складаць бы пра кожную з васпаэмы ды гімны!Хай ганаровых званняўне шмат хто з вас удастоены,Ды ўзнагарод найвысокіхусе вы дастойныя!Каб усіх вас, як трэба, адзначыць,каб выдаць усе, што вы заслужылі,медалі,У зямлі б не хапіла, напэўна,металу!Толькі нашто вам медалі?Не думалі вы пра славу:Рабілі — і ўсё —сваю будзённую справу.Найлепшая з узнагароддля вас(скажаце ўсе вы пра тое):Добрае словалюдское.*Дажываюць свой векжанчыны нялёгкае долі,Даручыўшы работу сваютрактарам ды камбайнам у полі.Самі ж на градках капаюццаці — да пенсіі сціплай даробак —Падмятаюць вуліцы ў горадзе,выстойваюць у гардэробах.Убачыш іх — пакланіся,з павагаю распытайпра вялікі іх шлях за плячыма,што супадаў са шляхам цэлага краюЯны —гісторыя наша жывая.* * *Зграбаем сена.Па купінах бегаюць граблі,Збіраюць — у копы, у копы —Чэрвень чмяліны між грабамі.Вал зялёнага сушаваКачаем па галіне колкай(Эх, лезуць за шыю сяніны,Шчыкочуць пад ліпкай саколкай!).Між частай асочкі-кусачкіМільгаюць дзятлавіны галоўкі,Бліскае сподам ліста падбел,Маркоўнік выпнуўся ломкі.I ўсё гэта — граблямі, граблямі —У пераборы(Ну ж і дзякаваць будзе зімою —за лета падараванае —Падласка ў аборы!).Што? Сонца за гай завярнула?Не, хай пачакаюць смажэнікі ў печы!Даграбём!Чым на дажджах мокнуць сену,Лепш яшчэ памакрэюць хай плечы!РЫЖКІЯ ўжо знайсці іх і не марыў:За дзень бадзяння па гаяхЗ дзесятак бабак і свінаракУ кошык свой і ўкінуў я.I вось пад елачкамі — не руш:Яны, рыжманыя кружкі!I тут і там — вачам не веру —Па травяным лужку — рыжкі!На крохкіх ножках-карацелькахНяйначай, зверанят сям'я —У зелянавых жылках ценькіхЗастылі ў страху між куп'я.Я не спяшаў іх рэзаць, рыжых,Хадзіў ля іх, паўз той лужок.А калі браў, падоўгу слізгаўУ пальцах, як жывы, рыжок.ВАСІЛЬКІЯ зноў пра вас спяваю, васількі —Як хораша сінееце вы ў жыце!Над вамі спраку веку жаўрукіВысока заліваюцца ў блакіце.З блакітам, з неба яснай сінявойЯ вашы параўноўваю пялёсткі.Параздавалі шчодра колер свойВы дзетвары белагаловай вёскі.На тое ж, што ад вашай сінявыПазбавіліся б сейбіты ахвоча,Бо як-ніяк, а пустазелле вы,—Чамусьці зноў заплюшчваю я вочы.* * *Дома ў нас — не за колькі зямельна лужкуці не бачыў ты дзіва:з веку ў век,з лета ў летаруплівапералічвае краскічмель.* * *Хто месяца жарынуУ надбор'е запусціў?0 як ён азярынуНачную асвяціў!Паслаў — каму пад ножку? —Жывую, з серабраНябесную дарожкуПа хвалях і вірах!Пайшла яна — успышкамі —Па беразе ў расе,Па голках хвой, па шышках,Па верасе.Хто месяца жарынуУ надбор'е запусціў?І чый там, у ажынніку,Гарачы шэпт: «Пусці!»